Мацьвея 16 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Л. Гарошка
І прыступілі да яго фарызэі і садуцэі ды, спакушаючы, прасілі яго, каб паказаў ім знак з неба.
адсутнічае
Але ён сказаў ім у адказ: Калі настане вечар, вы кажаце: «Пагода будзе, бо неба чырвонае»,
адсутнічае
а раніцай: «Сягоння непагадзь, бо неба хмарна чырванее». Дык воблік неба вы пазнаваць умееце, а знакаў часу пазнаць ня можаце?
адсутнічае
Род нягодны і чужаложны знаку шукае, а знак яму ня будзе дадзены, апрача знаку Ёны прарока. І пакінуўшы іх, адыйшоў.
адсутнічае
Калі-ж вучні ягоны пераплылі на той бок мора, забыліся ўзяць хлеба.
адсутнічае
Ён сказаў ім: Глядзеце, сьцеражэцеся закісі фарызэяў і садуцэяў.
адсутнічае
Яны-ж думалі сабе, кажучы: Гэта таму, што мы не ўзялі хлеба.
адсутнічае
А Езус, ведаючы тое, кажа: Чаму-ж вы думаеце сабе, малаверныя, што ня маеце хлеба?
адсутнічае
Няўжэ яшчэ не разумееце і ня помніце аб пяці хлябох на пяць тысяч асоб і колькі кашоў вы набралі?
адсутнічае
Ані аб сямі хлябох на чатыры тысячы людзей і колькі кашоў вы назбіралі?
адсутнічае
Якжа-ж вы не цяміце, што не аб хлебе я вам гаварыў: Сцеражэцеся закісі фарызэяў і садуцэяў?
адсутнічае
Тады зразумелі, што ён казаў сьцерагчыся не закісі хлебнае, але навукі фарызэяў і садуцэяў.
адсутнічае
Прыйшоўшы-ж у землі Цэзарэі Філіпавай, пытаўся ў сваіх вучняў, кажучы. За каго людзі маюць Сына чалавечага?
Прыйшоўшы ў ваколіцу Кесарыі Пілілавае і спытаўся Сваіх вучняў: за каго людзі лічаць Сына Чалавечага?
Яны-ж кажуць: Адны за Яна Хрысьціцеля, другія за Гальяша, іншыя-ж за Ярэмію, або за аднаго з прарокаў.
Яны-ж сказалі: адны за Івана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ерамію, ці за аднаго з прарокаў?
Сказаў ім Езус: А вы за каго мяне маеце?
Сказаў ім Ісус: а вы за каго Мяне лічыце?
Адказваючы Сымон Пётр сказаў: Ты Хрыстус, Сын Бога жывога.
Сымон-жа Пятро адказваючы, сказаў: Ты Хрыстос, Сын Бога жывога.
А Езус адзываецца, кажучы яму: Багаслаўлёны ты, Сымоне, сыне Ёны, бо ня цела і кроў аб’явілі табе, але Айцец мой, які ёсьць у небе.
І адказваючі Хрыстос сказаў яму: шчасьлівы ты, Сымон сын Іоны, бо ня цела і кроў аб’явілі Табе гэта, але Мой Айцец, што ёсьць у небе.
І я табе кажу, што ты ёсьць Пётр (скала), і на гэтай скале збудую эклезію маю і брамы пекла не перамогуць яе.
І Я кажу табе: ты ёсьць (Пятро) Скала, і на гэтай скале Я збудую Маю Царкву, і пякельныя вароты не перамогуць яе.
І табе дам ключы валадарства нябеснага і што толькі звяжаш на зямлі, будзе звязана і ў небе, а што развяжаш на зямлі, будзе развязана і ў небе.
І дам табе ключы Нябеснага Валадарства; і што зьвяжеш на зямлі, будзе зьвязана і ў небе; і што разьвяжаш на зямлі, будзе разьвязана і ў небе.
Тады загадаў сваім вучням, каб нікому не казалі, што ён ёсьць Езус Хрыстус.
Тады Ісус загадаў сваім вучням, каб нікому не казалі што Ён ёсьць Хрыстос.
Ад таго часу пачаў Езус выяўляць сваім вучням, што трэба яму ісьці ў Ерузалім і шмат цярпець ад старшых і кніжнікаў і першасьвятараў ды быць забітым, а на трэці дзень згробуўстаці.
З таго часу Ісус пачаў выяўляць сваім вучням, што Яму трэба йсьці ў Ерузалім і шмат перацярпець ад старэйшынаў ды архірэяў і кніжнікаў, ды быць забітым і на трэці дзень ўваскраснуць.
Пётр-жа, ўзяўшы яго, пачаў пярэчыць яму, кажучы: Пашкадуй сябе, Усеспадару, ня будзе з табою гэтага!
І ўзяўшы Яго на бок, Пятро пачаў карыць Яго, кажучы: пашкадуй Сябе, Госпадзе! Хай ня станецца гэтае з Табою.
Ён-жа, абярнуўшыся, сказаў Пятру: Адыйдзі ад мяне, шатан! Ты для мяне спакуса, бо ня думаеш аб тым, што Божае, але што чалавечае.
Ён-жа адвярнуўшыся сказаў Пятру: адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мне спакуса, бо думаеш не аб тым, што Божае, але што чалавечае.
Тады Езус сказаў сваім вучням: Калі хто хоча ісьці за мною, хай адрачэцца ад самога сябе, і возме крыж свой ды йдзе за мною.
Тады Ісус сказаў сваім вучням: калі хто (хоча) йсьці за Мною, адрачыся ад самога сябе і вазьмі крыж свой ды йдзі сьледам за Мною.
Бо хто-б хацеў усьцерагчы душу сваю, загубіць яе, а хто-б загубіў жыцьцё сваё дзеля мяне, знойдзе яго.
Бо хто хоча ўсьцерагчы сваю душу, той загубіць яе, а хто загубіць сваю душу дзеля Мяне, той знойдзе яе.
Якая-ж бо карысьць чалавеку, хоць-бы ён увесь сьвет здабыў, а душы сваёй пашкодзў? Або якую замену дасьць чалавек за душу сваю?
Бо якая-ж карысьць чалавеку, калі-б ён здабыў увесь сьвет, а пашкодзіў сваёй душы? Або што дасьць чалавек узамен за сваю душу?
Бо Сын чалавечы прыйдзе ў славе Айца свайго з анёламі сваімі і тады аддасьць кожнаму водле чынаў яго.
Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Свайго Айца з Сваімі ангеламі і тады аддасьць кожнаму паводля ягоных дзеяньняў.
Сапраўды кажу вам: Ёсьць некаторыя з стаячых тут, якія не спазнаюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына чалавечага, прыходзячага ў валадарсьцьве сваім.
адсутнічае