Мацьвея 20 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Падобнае валадарства нябеснае да чалавека гаспадара, які выйшаў вельмі рана наймаць работнікаў у свой вінаграднік.
 
Бо Нябеснае Валадарства падобнае да чалавека — гаспадара дому, які выйшаў вельмі рана наняць работнікаў у свой віцаграднік.

І, умовіўшыся з работнікамі па дэнару за дзень, паслаў іх у свой вінаграднік.
 
І ўмовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, паслаў іх у свой вінаграднік.

І выйшаўшы каля гадзіны трэцяй, убачыў другіх, што стаялі без работы на рынку
 
Выйшаўшы-ж каля трэцяе гадзіны, ён угледзеў ішых якія стаялі на рынку без работы.

і сказаў ім: Ідзеце й вы ў мой вінаграднік і што будзе належацца, дам вам.
 
І сказаў ім: ідзеце і вы ў мой вінаграднік і што будзе належацца, дам вам. Яны пайшлі.

Яны пайшлі. Ізноў жа выйшаў каля гадзіны шостай і дзевятай ды зрабіў гэтаксама.
 
Зноў-жа выйшаўшы каля шостае і дзевятае гадзіны, зрабіў тое самае.

І каля адзінаццатай выйшаў і знайшоў іншых стаячых ды сказаў ім: Чаго вы тут стаіце цэлы дзень без работы?
 
Выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны, ён знайшоў іншых, што стаялі, і кажа ім: чаму вы стаіце тут целы дзень без работы?

Кажуць яму: бо ніхто не наняў нас. Гавора ім: ідзеце й вы ў мой вінаграднік.
 
Кажуць яму: бо ніхто не наняў нас. Кажа ім: ідзеце і вы ў мой вінаграднік.

Калі-ж настаў вечар, кажа гаспадар вінаградніка свайму эканому: пакліч работнікаў ды аддай ім плату, пачаўшы ад апошніх аж да першых.
 
Калі-ж надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніку свайму эканому: пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы ад апошніх аж да першых.

І вось калі падыйшлі тыя, што прыйшлі каля гадзіны адзінаццатай, атрымалі па дэнару.
 
І тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, дасталі па дынару.

А першыя, падыйшоўшы, думалі, атрымаюць болей, адыж і яны атрымалі па дэнару.
 
Прыйшоўныя-ж першымі, думалі, што яны дастануць больш, але і яны дасталі па дынару.

І ўзяўшы, наракалі на гаспадара,
 
І ўзяўшы, паракалі на гаспадара дому, кажучы:

кажучы: Гэтыя апошнія адну гадзіну працавалі, а ты зраўняў іх з намі, што перанесьлі цяжар дня і спеку.
 
Гэтыя апошнія працавалі адну гадзіцу, і ты зраўняў іх з намі, што перанесьлі цяжар дня і сьпёку.

А ён у адказ сказаў аднаму з іх: Сябра, я не раблю табе крыўды, ці-ж не за дэнар ты са мною згадзіўся?
 
Ён-жа ў адказ сказаў аднаму з іх: дружа, я не пакрыўджу цябе; ці-ж не за дынар ты ўмовіўся са мною?

Вазмі што тваё ды йдзі, а я хачу і гэтаму апошняму даць, як і табе.
 
Вазьмі сваё ды йдзі; я-ж хачу даць гэтаму апошняму тое, што і табе.

Ці-ж ня можна мне зрабіць што хочу? Ці-ж вока тваё злоснае, што я добры?
 
Ці-ж не волен у сваім рабіць, што хачу? Ці тваё вока злоснае, што я добры?

Гэтак апошнія будуць першымі, а першыя апошнімі. Бо шмат пакліканых, але мала выбраных.
 
Гэтак апошнія будуць першымі і першыя — апошнімі, бо многа пакліканых, але мала выбраных.

А ідучы у Ерузалім, узяў Езус дванаццаць вучняў асобна і сказаў ім:
 
адсутнічае

Вось уваходзім у Ерузалім і Сын чалавечы будзе выданы старшым сьвятарам і кніжнікам і асудзяць яго на сьмерць,
 
адсутнічае

і выдадуць яго паганам на здзек ды на бічаванне, а на трэці дзень згробуўстане.
 
адсутнічае

Тады прыступіла да яго маці сыноў Зэбэдэевых з сынамі сваімі, кланяючыся ды нечага просячы ў яго.
 
адсутнічае

Ён сказаў ёй: Чаго хочаш? Кажа яму: Загадай, каб гэтыя два сыны мае сядзелі адзін праваруч цябе, а другі леваруч у валадарсьцьве тваім.
 
адсутнічае

Езус-жа адказваючы гавора: Ня ведаеце, чаго просіце. Ці-ж можаце піць чару, якую я піціму? Кажуць яму: Можам.
 
адсутнічае

Сказаў ім: Чару-то маю піць будзеце, адыж сядзець праваруч мяне й леваруч, гэта не мая рэч даць вам, але каму прыгатавана Айцом маім.
 
адсутнічае

А дзесяцёх, пачуўшы гэта, абурыліся на двух братоў.
 
адсутнічае

Езус-жа паклікаў іх да сябе і сказаў: Вы ведаеце, што князі народаў валадараць над імі, а каторыя большыя, выконываюць над імі ўладу.
 
адсутнічае

Ня гэтак будзе паміж вамі, але хто-б хацеў між вамі быць вышэйшы, хай будзе вашым прыслужнікам,
 
адсутнічае

і хто-бы хацеў быць першым між вамі, будзе вашым слугою.
 
адсутнічае

Так як і Сын чалавечы ня прыйшоў, каб яму служылі, а каб служыць ды даць жыцьцё сваё на выкуп за многіх.
 
адсутнічае

І як выйходзілі яны з Ерыхону, ішла за ім вялікая грамада,
 
адсутнічае

і вось два сьляпыя, седзячы ля дарогі, пачулі, што Езус ідзе міма, ды закрычалі, кажучы: Зжалься над намі, Усеспадару, сыне Давідавы!
 
адсутнічае

Але грамада сварыляся на, іх, каб замоўклі. Адыж яны яшчэ мацней крычалі, кажучы: Усеспадару, сыне Давіда змілуйся над намі!
 
адсутнічае

І прыпыніўся Езус, паклікаў іх і кажа: Што хочаце, каб я вам зрабіў?
 
адсутнічае

Кажуць яму: Госпадзе, каб адчыніліся вочы нашыя!
 
адсутнічае

І Езус зжаліўся над імі, дакрануўся да іхніх вачэй і зараз-жа сталі відзець ды пайшлі за ім.
 
адсутнічае