Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Матэя 20 Эвангельле Матэя 20 разьдзел

1 Бо Нябеснае Валадарства падобнае да чалавека — гаспадара дому, які выйшаў вельмі рана наняць работнікаў у свой віцаграднік.
2 І ўмовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, паслаў іх у свой вінаграднік.
3 Выйшаўшы-ж каля трэцяе гадзіны, ён угледзеў ішых якія стаялі на рынку без работы.
4 І сказаў ім: ідзеце і вы ў мой вінаграднік і што будзе належацца, дам вам. Яны пайшлі.
5 Зноў-жа выйшаўшы каля шостае і дзевятае гадзіны, зрабіў тое самае.
6 Выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны, ён знайшоў іншых, што стаялі, і кажа ім: чаму вы стаіце тут целы дзень без работы?
7 Кажуць яму: бо ніхто не наняў нас. Кажа ім: ідзеце і вы ў мой вінаграднік.
8 Калі-ж надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніку свайму эканому: пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы ад апошніх аж да першых.
9 І тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, дасталі па дынару.
10 Прыйшоўныя-ж першымі, думалі, што яны дастануць больш, але і яны дасталі па дынару.
11 І ўзяўшы, паракалі на гаспадара дому, кажучы:
12 Гэтыя апошнія працавалі адну гадзіцу, і ты зраўняў іх з намі, што перанесьлі цяжар дня і сьпёку.
13 Ён-жа ў адказ сказаў аднаму з іх: дружа, я не пакрыўджу цябе; ці-ж не за дынар ты ўмовіўся са мною?
14 Вазьмі сваё ды йдзі; я-ж хачу даць гэтаму апошняму тое, што і табе.
15 Ці-ж не волен у сваім рабіць, што хачу? Ці тваё вока злоснае, што я добры?
16 Гэтак апошнія будуць першымі і першыя — апошнімі, бо многа пакліканых, але мала выбраных.
17 адсутнічае
18 адсутнічае
19 адсутнічае
20 адсутнічае
21 адсутнічае
22 адсутнічае
23 адсутнічае
24 адсутнічае
25 адсутнічае
26 адсутнічае
27 адсутнічае
28 адсутнічае
29 адсутнічае
30 адсутнічае
31 адсутнічае
32 адсутнічае
33 адсутнічае
34 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле паводле Матэя, 20 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.