1 І паклікаў дванецццацёх Сваіх вучняў. Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх, і лячыць усякую хворасьць і ўсякую немач.
2 А імёны дванаццацёх апосталаў вось якія: першы Сымон, названы Пятром і Андрэй ягоны брат, Якаў Завэдзяў і Іван ягоны брат,
3 Піліп і Баўтрумей, Тамаш і Матэй мытар, Якаў Альфэяў і Таддэй,
4 Сымон Канаіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яго.
5 Гэтых дванаццацёх паслаў Ісус і загадаў ім, кажучы: "На шлях паганаў ня йдзеце і ў месты самаранскія не ўвайходзьдзе,
6 але найбольш ідзеце да загінуўшых авец Ізраілявага дому.
7 А ходзячы абвяшчайце, кажучы, што наблізілася Нябеснае Валадарства.
8 Аздараўляйце хворых, ачышчайце пракажонных, уваскрашайце памёршых, выганайце злых духаў. Дарма атрымалі, дарма давайце.
9 Не бярэце ні золата, ні серабра, ні грошай у вашыя паясы,
10 ні торбы на дарогу, ні дзьвёх адзежын, ні абутку, ні кія, бо работнік варт свае стравы.
11 У якое-б места ці сяло вы ня прыйшлі, распытайцеся, хто ў ім дастойны і там аставайцеся, пакуль ня выйдзеце.
12 А ўвайходзячы ў дом, вітайце Яго, хажучы: мір гэтаму дому!
13 І калі дом будзе дастойны, ваш мір зыйдзе на яго; а калі ня будзе дастойны, то ваш мір вернецца да вас.
14 А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць вашых словаў, дык выходзячы з дому, ці з таго места, атрасеце пыл з вашых ног.
15 Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе Садомскай і Гаморскай зямлі ў дзень суду, чымся таму месту.
16 Вось Я пасыдаю вас, як авец між ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі і простыя, як галубы.
17 Сьцеражэцеся-ж людзей, бо яны будуць аддаваць вас у суд і ў сваіх бажніцах будуць бічаваць вас.
18 І павядуць вас да начальнікаў і каралёў за Мяне дзеля сьведчаньня перад імі і паганамі.
19 Калі-ж вас будуць выдаваць, дык ня турбуйцеся аб тым, як і што вам гаварыць, бо вам у той час будзе дадзена, што сказаць.
20 Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Вашага Айца будзе гаварыць у вас.
21 Будзе выдаваць брат брата на сьмерць, а бацька — дзіця, і паўстануць дзеці на бацькоў і пазабіваюць іх;
22 і будуць вас ненавідзець за Маё імя, але хто вытрывае да канца, той будзе збаўлены.
23 Калі-ж вас будуць прасьледаваць у адным месьце, уцякайце ў другое, бо сапраўды кажу вам, не абойдзеце местаў Ізраілявых, як прыйдзе Сын Чалавечы.
24 Вучань ня большы за настаўніка і слуга ня большы за свайго гаспадара.
25 Даволі для вучня, каб ён быў, як ягоны настаўнік, а слуга, як ягоны гаспадар. Калі гаспадара дому назвалі бэльзэбубам, тымболей ягоных хатніх.
26 Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога ўкрытага, што-б ня выявілася, ні таёмнага, што ня сталася-б вядомым.
27 Што кажу вам у цемры, гаварэце пры сьвятле; і што чуеце на вуха, абвяшчайце з дахаў.
28 І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы ня могуць забіць, але бойцеся больш таго, хто можа і душу і цела загубіць у гэеньне.
29 Ці-ж не два вераб’і прадаюцца за асара? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі вашага Айца.
30 У вас-жа і ўсе валасы на галаве палічаны.
31 Ня бойцеся-ж, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.
32 Вось-жа кожнага, хто будзе прызнаваць Мяне перед людзьмі, таго і Я прызнаю перад Маім Айцом, каторы ёсьць у небе.
33 А хто адрачэцца Мяне перед людзьмі, таго і Я адракуся перад Маім Айцом, каторы ёсьць у небе.
34 Ня думайце, што Я прыйшоў прынесьці мір на зямлю; ня мір прыйшоў прынесьці, але меч.
35 Бо Я прыйшоў парозьніць чалавека з ягоным бацькам і дачку з яе маткаю і нявестку з яе сьвякроўю.
36 І ворагі чалавеку ягоныя хатнія.
37 Хто любіць бацьку ці матку больш чым Мяне, ня варт Мяне; і хто любіць сына ці дачку больш чым Мяне, ня варт Мяне.
38 І хто не бярэ свайго крыжа і ня йдзе за Мною, той ня варт Мяне.
39 Хто захоўвае сваю душу, загубіць яе; а хто загубіць сваю душу дзеля Мяне, знойдзе яе.
40 Хто прыймае вас, прыймае Мяне, а хто прыймае Мяне, прыймае таго, хто паслаў Мяне.
41 Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастае нагароду прарока; і хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, дастае нагароду справядлівага.
42 І хто напоіць аднаго з гэтых малых толькі кубкам сьцюдзённае вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, ня страціць свае нагароды".
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле паводле Матэя, 10 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.