Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Матэя 22 Эвангельле Матэя 22 разьдзел

1 Сказаў Госпад гэткую прыповесьць:
2 Нябеснае Валадарства падобнае да чалавека цара, каторы справіў вясельле свайму сыну
3 і паслаў сваіх слугаў клікаць запрошаных на вясельле; і не хацелі прыйсьці.
4 І зноў паслаў іншых слугаў наказваючы: скажэце запрошаным: Вось я прыгатаваў мой абед, мае валы і што ўкормлена, зарэзаны ды ўсё гатова: прыходзьце на вясельле.
5 Але яны, не зважаючы на тое, пайшлі — хто на сваё поле, а хто да свайго гандлю.
6 Другія-ж схапіўшы ягоных слугаў, незьдзекаваліся і забілі іх.
7 Калі-ж цар пачуў аб гэтым, узлаваўся і паслаў сваё войскі вынішчыць тых забойцаў і спаліць іхняе места.
8 Тады кажа ён сваім слугам: вясельле гатовае, але закліканыя ня былі дастойныя,
9 дык ідзеце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, клічце на вясельле.
10 І тыя слугі, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі; благіх і добрых — і святліца напоўнілася гастямі.
11 Увайшоў-жа цар паглядзець на банкетуючых і ўбачыў там чалавека ня ўбранага ў вясельную вопратку.
12 І кажа яму: дружа, як ты ўвайшоў сюды не ў вясельнай вопратцы? Той-жа маўчаў.
13 Тады сказаў цар слугам: зьвяжэце яму рукі і ногі і ўкіньце яго ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў.
14 Бо многа запрошаных, але мала выбраных.
15 Тады фарысэі пайшлі і радзіліся, як-бы ўлавіць Яго на словах.
16 І паслалі да Яго сваіх вучняў з ірадзіянамі, кажучы: Настаўнік! мы ведаем, што Ты праўдамоўны і справядліва навучаеш аб Божым шляху ды на нікога не зважаеш, бо не глядзін на людзкую асобу.
17 Дык скажы нам, як Табе здаецца: ці дазволена даваць падатак кесару, ці не?
18 Але Ісус, бачучы іхнюю злосную хітрасьць, сказаў: што спакушаеце Мяне, крывадушныя?
19 Пакажэце Мне манэту, якою плоціце падатак. Яны прынесьлі Яму дынар.
20 І кажа ім: чый абраз тут і надпіс? Кажуць Яму: кесараў. Тады сказаў ім: дык аддайце кесарава кесару, а Божае Богу.
21 адсутнічае
22 адсутнічае
23 адсутнічае
24 адсутнічае
25 адсутнічае
26 адсутнічае
27 адсутнічае
28 адсутнічае
29 адсутнічае
30 адсутнічае
31 адсутнічае
32 адсутнічае
33 адсутнічае
34 Калі фарысэі пачулі, што Ісус прымусіў садукеяў змоўкнуць, сабраліся разам
35 і адзін законьнік, прыступіўся да Ісуса, выпрабоўваючы Яго і спытаўся:
36 Настаўнік, якое найбольшае прыказаньне ў законе?
37 Ісус-жа сказаў яму: Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваею, і ўсім разуменьнем тваім.
38 Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне.
39 Другое-ж падобнае яму: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе.
40 На гэтых двох прыказаньнях грунтуецца ўвесь закон і прарокі.
41 Калі-ж сабраліся фарысэі, Ісус спытаўся ў іх:
42 што вы думаеце пра Хрыста? Чый Ён сын? Кажуць Яму: Давідаў.
43 Кажа ім: як-жа Давід у духу заве Яго Госпадам, кажучы:
44 Сказаў Госпад майму Госпаду: сядзь праваруч Мяне, дакуль палажу ворагаў тваіх да падножжа ног тваіх.
45 Дык калі Давід заве Яго Госпадам, як-жа Ён ягоны сын? І ніхто ня мог адказаць Яму на слова.
46 І з таго дня ніхто ўжо не адважваўся задаваць Яму пытаньні.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле паводле Матэя, 22 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.