Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Матэя 14 Эвангельле Матэя 14 разьдзел

1 У той час Ірад тэтрарх пачуў чутку аб Ісусе
2 і сказаў сваім слугам: "Гэта Іван Хрысьціцель; ён ўваскрос з мёртвых, і дзеля гэтага цудоўныя сілы дзеюцца праз яго".
3 Бо Ірад, схапіўшы Івана, зьвязаў яго і пасадзіў у турму за Ірадзіяду, жонку Піліпа, свайго брата.
4 Бо Іван казаў яму: "Ня можна табе мець яе".
5 І хацеў забіць яго, але баяўся народу, бо яго мелі за прарока.
6 Калі-ж ладзілі дзень нараджэньня Ірада, дачка Ірадзіяды скакала пасярод іх і спадабалася Іраду.
7 Дзеля гэтага ён з прысягаю абяцаў даць ёй усё, чаго толькі папросіць.
8 Яна-ж падвучаная сваею маткай, сказала: "Дай мне тут на паўміску галаву Яне Хрысьціцеля".
9 І засумаваў кароль, але з увагі на прысягу і на бяседуючых з ім, загадаў даць.
10 І паслаў адсячы галаву Івану ў турме.
11 І прынесьлі ягоную галаву на паўміску і далі дзяўчыне, а яна занесла сваёй матцы.
12 Ягоныя-ж вучні, прыйшоўшы ўзялі ягонае цела і пахавалі яго, ды пайшлі паведамілі Ісуса.
13 Пачуўшы тое, Ісус адплыў адтуль на чаўне ў пустыннае мейсца адзін; і народ, пачуўшы аб тым, пайшоў за Ім з местаў пехатою.
14 І выйшаўшы, убачыў вялікую грамаду і пашкадаваў іх ды аздаравіў іхных нядужых.
15 Калі-ж настаў вечар, прыступіліся да Яго Ягоныя вучні і сказалі: "Тут пустыннае мейсца ды й час ужо позны, адпусьці народ, каб яны пайшлі ў вёскі і купілі сабе ежы".
16 Але Ісус сказаў ім: "Ня траба ім ісьці; вы дайце ім есьці".
17 Яны-ж сказалі Яму: "У нас тут няма нічога акрамя пяці хлябоў і дзьвёх рыбаў".
18 Ён сказаў: "Прынясеце іх Мне сюды".
19 І сказаў народу разьмясьціцца на траве, і ўзяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбыў глянуў на неба, пабагаславіў, і паламаўшы даў хлеб вучням, а вучні народу.
20 І елі ўсе і насыціліся і назьбіралі рэшткаў дванаццаць поўных кошыкаў.
21 А еўшых было каля пяці тысяч чалавек апрэча жанчын і дзяцей.
22 І тады-ж Ісус загадаў сваім вучням увайсьці ў човен і плысьці перш за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьціць народ.
23 І калі адпусьціў народ, Ён узыйшоў на гару памаліцца на адзіноце. І ўвечары астаўся там адзін.
24 А човен ужо быў пасярод мора і яго кідала хвалямі, бо быў праціўны вецер.
25 У чацьвёртую-ж старожу ўначы прыйшоў да іх Ісус, ідучы па мору.
26 І калі вучні ўгледзелі Яго, як Ён ішоў па моры, спалохаліся і гаварылі : "Гэта здань". І ад страху закрычалі.
27 Але Ісус ураз загаварыў з імі і сказаў: "Бадрэцеся, гэта Я, ня бойцеся!"
28 Пятро сказаў Яму ў адказ: "Госпадзе, калі гэта Ты, дык скажы мне йсьці да Цябе па вадзе".
29 Ён-жа сказаў: "Ідзі". І выйшаўшы з чаўна, Пятро пайшоў па вадзе, каб падыйсьці да Ісуса.
30 Але бачучы моцны вецер, спужаўся і пачаў тапіцца ды закрычаў: "Госпадзе, ратуй мяне!"
31 Ісус-жа ўраз прасьцягнуў руку, падтрымаў яго і сказаў яму: "Малаверны! чаму ты засумняваўся?"
32 І калі яны ўвайшлі ў човен, ветер заціх.
33 А быўшыя ў чаўне, падыйшлі, пакланіліся Яму і сказалі: "Сапраўды Ты Сын Божы!"
34 І пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Гэнізарэцкую.
35 Тамтэйшыя людзі, пазнаўшы Яго, паслалі ўва ўсю тую ваколіцу і прынесьлі да Яго ўсіх хворых.
36 І прасілі Яго, каб хоць дакрануцца да карыю Ягонае вопраткі, і каторыя дакраналіся, аздаравелі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле паводле Матэя, 14 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.