Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Матэя 21 Эвангельле Матэя 21 разьдзел

1 І Калі прыбліжаліся да Ерузаліму і прыйшлі да Бэтфагіі ля Аліўнае гары, тады Ісус паслаў двох вучнаў, сказаўшы ім:
2 "Ідзеце ў сяло, што насупраць, і зараз-жа знойдзеце прывязацую асьліцу і асьлянё каля яе, адвязаўшы прывядзеце да Мяне.
3 І калі-б хто сказаў вам нешта, адкажэце, што яны патрэбныя Госпаду, і зараз-жа верне іх".
4 І ўсё гэтае сталася, каб збылося сказанае праз прарока, які кажа:
5 "Скажэце дачцы Сіёнавай: Вось ідзе да цябе цар твой ціхі, седзячы на асьліцы і асьляці сыне пад’ярэмнае".
6 Вучні пайшлі і зрабілі так, як ім загадаў Ісус.
7 Прывялі асьліцу і асьлятка, узлажылі на іх свае вопраткі і Ён сеў на іх.
8 Мноства-ж народу пасьцілалі свае вопраткі на дарозе, а другія рэзалі гольлё з дрэваў і слалі на дарозе.
9 А народ наперадзе і за Ім ідучы клікаў: "Осанна сыну Давідаваму! Багаслаўлёны, што йдзе ў імя Гасподняе! Осанна ў вашніх!"
10 І калі Ён уехаў у Ерузалім, заварушылася ўсё места, пытаючыся: "Хто гэта?"
11 Народ-жа адказаў: "Гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілейскага".
12 адсутнічае
13 адсутнічае
14 адсутнічае
15 адсутнічае
16 адсутнічае
17 адсутнічае
18 адсутнічае
19 адсутнічае
20 адсутнічае
21 адсутнічае
22 адсутнічае
23 адсутнічае
24 адсутнічае
25 адсутнічае
26 адсутнічае
27 адсутнічае
28 Як вам здаецца? Адзін чалавек меў двох сыноў і падыйшоўшы да першага сказаў: сыне, пайдзі сёньня працаваць у вінаграднік.
29 Але той сказаў у адказ: не хачу. А пасьля пакаяўшыся, пайшоў.
30 І падыйшоўшы да другога ён сказаў тое-ж. Гэты сказаў у адказ: іду, Госпадзе, і не пайшоў.
31 Каторы з двох выканаў волю айца? Кажуць Яму: першы. Ісус кажа ім: сапраўды кажу вам, што мытнікі і блудніцы ідуць перад вамі ў Божае Валадарства.
32 Бо прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасьці і не паверылі яму, а мытнікі і блудніцы паверылі яму. Вы-ж бачыўшы гэтае, нават потым не пакаяліся, каб паверыць яму.
33 Паслухайце іншую прыповесьць: Быў нейкі чалавек гаспадар дому, каторы насадзіў вінаграднік, агарадзіў яго плотам, выкапаў у ім прасоўню; пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградаром, адыйшоў.
34 Калі-ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў сваіх слугаў да вінаградароў узяць свае плады.
35 Але вінаградары, схапіўшы ягоных слугаў, аднаго зьбілі, другога забілі, а іншага пабілі каменьнем.
36 Зноў паслаў ён іншых слугаў, больш чым раней, але і з імі зрабілі таксама.
37 Уканцы ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: пасаромеюцца майго сына.
38 Але вінаградары, угледзеўшы сына, сказалі адзін другому: гэта насьледнік; пойдзем заб’ём яго і заўладаем ягонаю спадчынаю.
39 І схапіўшы яго, вывелі вон з вінаградніку і забілі.
40 Калі-ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што ён зробіць з тымі вінаградарамі?
41 Кажуць Яму: злыдняў тых аддасьць ліхой сьмерці, а вінаграднік аддасьць іншых вінаградаром, каторыя будуць аддаваць яму плады ў свой час.
42 Ісус кажа ім: няўжо вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: камень, які адкінулі будаўнічыя, той самы стаўся галарою вугла: гэта сталася ад Госпада і яно дзіўнае ў вачох нашых.
43 Дзеля гэтага кажу вам, што адымецца ад вас Божае Валадарства і будзе дадзена народу, які будзе прыносіць плады.
44 адсутнічае
45 адсутнічае
46 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле паводле Матэя, 21 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.