2 да Цімафея 2 разьдзел
Другое пасланьне да Цімафея
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
Дыкузмацоўвайся, сыне мой, у ласцы, што ў Хрыстусе Езусе,
ітое, шточуў ты ад мяне пры многіх сьветках, перадай верным людзям, якіе здольны будуць і другіх навучыць.
Мужнацярпі працавітае гора, як добры ваяр Езуса Хрыстуса.
Ніводзін ваяр ня зьвязвае сябе сьвецкажыцьцёвымі турботамі, ён бо хоча дагадзіць ваеначальніку.
Бо і змагар-спаборнік не атрымоўвае вянка, калі не змагаецца водле правіла.
Працуючы земляроб мае права першы карыстаць з пладоў.
Уцям што кажу. Дасьць табе Госпад ва ўсім разуменьне.
Памятай, што Езус Хрыстус з роду Давідавага згробуўсталы быў зь мяртвых водле мае Эванэліі,
для якое цярплю нядолю аж да путаў, моў ліхадзей; але Слова Божага нельга закаваць.
Таму вось цярплю я ўсё гэта з увагі на выбраных, каб і яны дасяглі збаўленьня, што ў Хрыстусе Езусе ёсьць з хвалаю вечнай.
Верная навука гэта: калі бо разам уміраем, дык разам і жыць будзем;
калі вытрываем, дык разам зь ім і валадарыць будзем; калі-ж бы яго мы адцураліся, дык і ён адрачэцца нас.
Хоць бы мы ня верылі, ён застанецца верным, ад сябе бо адрачыся ня можа.
Гэта вось напамінай, заклінаючы прад Госпадам, каб не ўдаваліся ў спрэчкі аб словах, гэта бо да нічога іншага не вядзе, як да падкопваньня веры ў слухаючых.
Старайся шчыра ставіць сябе годным перад Богам працаўніком, не патрабуючым стыдацца, правільна пераказваючым слова праўды.
Ад сьвецкага пустаслоў я (крывамудрых) ухіляйся, бо яно даводзіць да бязбожжа;
гаворка гэткіх, як Гімэнэй і Філет, будзе шырыцца, моў гангрэна,
яны адпалі ад праўды, цьвердзячы, што згробуўстаньне ўжо даканалася, і праз гэта выкрыўляюць веру ў некаторых.
Але цьвёрдая аснова Божая стаіць непарушна, маючы гэткую вось пячаць: «Знае Госпад тых, каторые ёсьць ягоные»; і: «Хай адступіць ад няпраўды кажны, хто вымаўляе імя Госпадава».
У вялікім доме ёсьць пасудзіны ня толькі залатыя і сярэбраныя, але і дзеравяныя ды гліняныя, адны ў пашанотным, а другія ў будзённым ужытку, нізкім.
Хто вось-жа захавае сябе чыстым (ад нізкаўжыткоўнасьці), той будзе судзінай пачэснага ўжытку, пачэснакарыснай для Гаспадара, здатнай да ўсякай добрай патрэбы.
Уцякай ад юнацкіх похацяў, а пільнуйся праўды, веры, любасьці ды згоды з прызываючымі Госпада з чыстага сэрца.
Ад глупых і недарэчных дыспутаў ухіляйся, ведаючы колькі яны родзяць сварак;
слузе Божаму нясьлед сварыцца, а — быць да ўсіх ветлівым, лагодным, навучаючым і цярплівым,
даючым у ціхасьці напамін супраціўнікам і спадзяючымся: ці ня дасьць ім Бог духа раскаеньня да пазнаньня праўды,
каб вызваліліся зь цянётаў шатана, што жыўцом улавіў іх пад сваю волю.