Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Да эхвесцаў 3 Да эхвесцаў 3 разьдзел

1 Таму я, Павал, стаўся вязьнем Хрыста Ісуса дзеля вас, паганаў
2 як вы ведаеце (аб) служэньні Багадаці Бога, якое дадзена мне дзеля вас,
3 таму што па адкрыцьцю Ён адкрыў мне тайну, аб чым я раней коратка напісаў,
4 пра што вы, чытаючы, можаце ўразумець, што я ведаю тайну Хрыста,
5 якая ня была́ апавяшчона папярэднім пакаленьням сыноў чалавечых, як цяпер Духам адкрыта сьвятым Апосталам Ягоным і прарокам,
6 каб і пагане сталіся супольнымі спадчыньнікамі і адным целам і суўспрыймальнікамі Ягонага абяцаньня ў Хрысьце праз Эвангельле,
7 якога я стаўся служкаю па дару Багадаці Бога, якая дарава́на мне па дзеяньню сілы Ягонай.
8 Мне, найменшаму з усіх сьвятых, падарава́на гэтая Багадаць: дабравесьціць сярод паганаў нядасягальнае багацьце Хрыста
9 і зрабіць відавочным дзеля ўсіх, якая самаахвярнасьць за нас тайны, якая была́ адве́чна схава́на ў Богу, Які ўсё стварыў праз Ісуса Хрыста,
10 каб цяпер праз царкву сталася вядомай начальствам і ўладам на Нябёсах разнастайная мудрасьць Бога,
11 паводля спрадвечнага замыслу, які Ён споўніў у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым,
12 у Якім мы маем адвагу і доступ з упэўненасьцю праз веру Ягоную.
13 Таму прашу вас ня падаць духам пры маіх абставінах уціску дзеля вас, якія ёсьць слава вашая.
14 Дзеля гэтага я кленчу перад Ба́цькам Госпада нашага Ісуса Хрыста,
15 ад Якога атрымлівае імя ўсякі радавод на Нябёсах і на зямлі,
16 каб Ён даў вам па багацьцю славы Сваёй умацавацца сілаю праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,
17 каб у сэрцах вашых укаранёных і ўмацаваных у любві праз веру жыў Хрыстос,
18 каб вы змаглі зразумець са ўсімі сьвятымі, што ёсьць шырыня і даўжыня, і глыбіня, і вышыня,
19 і ўразумець любоў Хрыста, якая вышэй за ўсякае разуменьне, каб вы былі напоўнены ўсёй паўнатою Бога.
20 А Таму, Хто мае сілу зрабіць (для нас) больш за ўсё і няпамерна больш таго, аб чым просім альбо ўяўляем адпаведна сілы, якая дзейнічае ў нас,
21 Таму слава ў царкве ў Хрысьце Ісусе ва ўсіх родах у вяках вякоў. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пасланьне Апостала Паўлы да эхвесцаў, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020