Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Міхея 6 Міхея 6 разьдзел

1 Слухайце цяпер, што кажа СПАДАР: «Устань, сьперачайся з горамі, і няхай слухаюць узгоркі голас твой.
2 Слухайце, горы, сьпярэчку СПАДАРОВУ, і моцныя поды зямлі; бо сьпярэчка ў СПАДАРА зь людам Сваім, і з Ізраелям Ён правуецца.
3 Людзе Мой, што Я зрабіў табе і чым Я высіляў цябе? сьветчы на Мяне.
4 Бо Я вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, і адкупіў цябе з дому нявольнікаў, і паслаў перад табою Масея, Аарова а Мірыям.
5 Людзе Мой, успомні цяпер, што радзіў Валак, кароль Моаўскі, і што адказаў яму Ваалам Веоронак, і што было Шытыму аж да Ґілґалу, каб пазнаць справядлівасьці СПАДАРОВЫ».
6 З чым я перайму СПАДАРА, нахінуся да Бога высокага? Ці перайму Яго з усепаленьнямі, зь цялятамі сёлеткамі?
7 Ці СПАДАР мае прыемнасьць із тысяча бараноў, зь дзесяцёх тысячаў цур’ёў алівы? Ці дам першака свайго за выступ свой, плод цела свайго за грэх душы свае?
8 Абясьціў табе, чалавеча, што добрае, і чаго СПАДАР вымагае ад цябе: толькі рабіць справядліва, і любіць міласэрдзе, і хадзіць пакорна перад Богам сваім.
9 Голас СПАДАРОЎ месту гукае, і мудрасьць абача імя Тваё: «Слухайце посаха і Хто прызначыў яго.
10 Ці яшчэ ё ў доме нягоднага скарбы нягоднасьці і несправядлівая мера абрыды?
11 Ці маю аправіць несправядлівыя шалькі і з ашукнымі адважкамі ў хатулю?
12 Бо багатыры ягоныя поўныя ўсілства, і жыхары ягоныя гукаюць ману, і ашукны язык іхны ў роце іхным;
13 Дык і я Вытну цябе болькамі, зьнішчу цябе за грахі твае.
14 Ты будзеш есьці, але не пад’ясі; і паніжэньне тваё ўнутры цябе; будзеш уцякаць, але не ўцячэш; а хто ўцячэць, мячу аддам.
15 Ты будзеш сеяць, але ня будзеш жаць; ты будзеш таўчы аліўкі, але ня будзеш мазацца аліваю; і вінны сок, але віна піць ня будзеш;
16 Бо вы дзяржыце ўставы Омравы і ўсі ўчынкі дому Агававага, і ходзіце подле радаў іхных, каб Я зрабіў цябе пусташаю і жыхараў тваіх сьвістам, бо ты носіш ганьбу люду Майго».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Міхея, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.