Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЦЯЖКА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «цяжка» сустракаецца 28 разоў у 28 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЦЯЖКА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Паслугач твой даў прысягу бацьку свайму за хлопца: калі не вярну яго, цяжка зграшу адносна бацькі свайго на ўсё жыццё.

Калі ўнутры брам тваіх ты ўбачыш, што ў судовых справах цяжка адназначна рассудзіць паміж крывёю і крывёю, спрэчкай і спрэчкай, бойкай і бойкай, то ўстань і ідзі на месца, якое выбера Госпад, Бог твой,

А Ёнатан сказаў свайму маладому збраяносцу: «Хадзем, падыдзем да варты гэтых неабрэзаных, можа, Госпад дапаможа нам: бо Госпаду не цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».

І Натан вярнуўся ў дом свой. І Госпад паразіў дзіця, якое нарадзіла жонка Урыі Давіду, і яно цяжка захварэла;

А сэрца Давіда ўдарыла яго пасля таго, як палічаны быў народ, і сказаў Давід Госпаду: «Цяжка зграшыў я гэтым учынкам; а цяпер прашу, Госпадзе, каб дараваў Ты правіннасць паслугача твайго, бо вельмі я неразумна зрабіў».

А адзін ваяр нацягнуў лук, не цэлячыся ні ў каго, і выпадкова раніў цара Ізраэля між засцежкамі і панцырам. І сказаў цар свайму каляснічаму: «Завярні і вывезі мяне з войска, бо я цяжка паранены».

Там, паранены лучнікамі, сказаў сваім паслугачам: «Выведзіце мяне з бою, бо я цяжка паранены».

ад часоў бацькоў нашых. Грашылі мы цяжка аж да гэтага дня, і дзеля праступкаў нашых мы самі, і цары нашы, і святары нашы аддадзены ў рукі цароў гэтых земляў, і на меч, і ў няволю, і на рабунак, і на сорам, як і сёння.

Апускае гультай руку ў місу сваю, ды цяжка яму паднесці яе да вуснаў сваіх.

Таму поўны я гневу Госпадава, цяжка мне ўстрымацца. «Вылі яго на дзяцей на вуліцы і на сход юнакоў! Будуць забраны нават муж з жонкаю, таксама стары разам з вельмі састарэлым.

Зграшыў цяжка Ерузалім, таму стаўся абрыдлым для ўсіх; усе, хто ганарыліся ім, пагардзілі ім, бо бачылі подласць яго: сам ён, уздыхаючы, павярнуўся назад.

Цяжка зграшылі яны, як у дні Габы; Ён жа ўспомніць іх ліхоту ды караць будзе за іх грахі.

І будзе: у той дзень зраблю Ерузалім цяжкім каменем для ўсіх народаў; кожны, хто нясе яго, скалечыцца цяжка, і супраць яго пазбіраюцца ўсе народы.

А Ісус сказаў Сваім вучням: «Сапраўды кажу вам: багацею цяжка ўвайсці ў Валадарства Нябеснае.

І Ісус, паглядзеўшы вакол, гаворыць Сваім вучням: «Як цяжка тым, што маюць багацце, увайсці ў Валадарства Божае».

Вучні ж дзівіліся са слоў Яго. Але Ісус зноў, адказваючы, гаворыць ім: «Сынове, як цяжка тым, хто ўскладае надзею на багацце, увайсці ў Валадарства Божае.

Ісус, бачачы, што ён зрабіўся сумным, сказаў: «Як цяжка тым, што маюць багацце, увайсці ў Валадарства Божае!

Ён сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я — Ісус, Якога ты пераследуеш! Цяжка табе супраць ражна ўпірацца?»

І, калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, што звярнуўся да мяне і сказаў на гебрайскай мове: “Саўле, Саўле, чаму Мяне пераследуеш? Цяжка табе ўпірацца супраць ражна!”

Урэшце, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам тое самае мне не цяжка, вам жа яно патрэбна.

Пра Яго многа нам трэба было б гаварыць, але цяжка выказаць гэта, бо сталіся вы няздольнымі слухаць.

Калі ж Ціматэй даведаўся, што падыходзіць Юда, адаслаў жанчын, і дзяцей, і частку лагера, што засталася, на месца, названае Карніён; гэта бо ўмацаванне было непрыступнае, туды было цяжка падняцца з-за цеснаты месца.

Дзве рэчы паказаліся для мяне цяжкімі і небяспечнымі: купцу цяжка ўсцерагчыся ад нядбайнасці, і гандляр не будзе апраўданы ад грахоў.

Праліццё крыві — вынік звадкі пыхліўцаў, і цяжка слухаць іх праклёны.

Цяжка гэта чалавеку разумнаму: упіканне за бяздомнасць і дакаранне пазыкадаўцы.

Хто забірае хлеб, цяжка здабыты, быццам той, хто забівае блізкага свайго;

Сыне, пралівай слёзы па памерлым, ды, як быццам цяжка церпячы, пачні галашэнне, і, як належыцца, пакрый цела яго і не адцурайся ад пахавання яго.

І я вельмі засмуціўся ў душы, і, уздыхаючы, заплакаў, ды пачаў маліцца, цяжка ўздыхаючы:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter