І насадзіў Госпад Бог рай у Эдэне, на ўсходзе, у якім памясціў чалавека, якога ўфармаваў.
Вось жа ўзяў Госпад Бог чалавека і памясціў яго ў садзе ў Эдэне, каб рупіўся пра яго і сцярог яго.
і памясціў адну і другую нявольніц з іх дзецьмі наперадзе, Лію з яе дзецьмі крыху за імі, а Ракель і Язэпа — самымі апошнімі.
Зрабіў таксама двух херубінаў з чаканнага золата, памясціў на абодвух канцах перамольні:
і пад вянком на двух баках памясціў два залатыя кольцы, каб прасоўваць у іх жэрдкі і каб можна было насіць ахвярнік.
І, калі вярнуўся цар у дом свой у Ерузаліме, узяў ён дзесяць жанчын наложніц, якіх пакідаў пільнаваць дом, і памясціў іх у дом пад вартай, даўшы ім харч. І больш да іх не прыходзіў, але былі яны замкнёныя аж да дня смерці сваёй, жывучы, быццам удовы.
І паставіў ён дзесяць падножжаў: пяць у правай частцы святыні і пяць у левай; а мора памясціў у правай частцы святыні насупраць усходу на поўдні.
І скончыў ён усю работу, якую выконваў Саламон у святыні Госпада, і прынёс Саламон пасвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, і золата, і посуд, і памясціў іх у скарбоўнях святыні Госпадавай.
Гэта тыя, каго паставіў Давід на спяванне ў доме Госпада ад таго часу, як памясціў там каўчэг.
Таксама зрабіў дзесяць купеляў і памясціў пяць на правым баку і пяць на левым баку, каб мыць у іх усё, што мелі складаць на цэласпаленні; прытым святары ў моры мыліся.
Зрабіў жа таксама дзесяць залатых падсвечнікаў у выглядзе, як было загадана ім быць, і памясціў іх у святыні пяць па правым баку, і пяць па левым.
Таксама і дзесяць сталоў зрабіў ды памясціў іх у святыні: пяць па правым баку, і пяць па левым; таксама зрабіў сто залатых чараў.
І так закончана была ўся праца, якую зрабіў Саламон у доме Госпада. Тады ўнёс Саламон усё, што прыракаў Давід, бацька яго: срэбра і золата, дый увесь посуд памясціў у скарбоўнях дома Божага.
Зрабіў бо Саламон меднае падножжа і памясціў яго пасярод панадворка, а мела яно пяць локцяў даўжыні, і пяць локцяў шырыні, і тры локці вышыні, і стаў на яго; і затым, калі ўся супольнасць Ізраэля ўкленчыла і ўзняла рукі ў неба,
таксама трыста меншых шчытоў з золата, на кожны шчыт — па трыста сікляў золата і памясціў іх цар у доме з лесу лібанскага.
Тое, што паабяцаў бацька яго і ён сам, — памясціў у доме Божым: срэбра, і золата, і ўсякія пасудзіны.
І ў Ерузаліме зрабіў машыны, па-майстэрску прыдуманыя, якія памясціў на вежах і па вуглах муроў, каб страляць з лукаў і кідаць вялікія камяні; і пашырылася слава яго імя далёка таму, што яму цудоўна дапамагаў Госпад і зрабіў яго магутным.
туды пераправіў і пасудзіны Госпадавы і памясціў у сваім храме.
Памясціў Ты іх сапраўды на коўзкай дарозе, скінуў іх у бездань.
Памясціў яго туды пад варту Сэдэцыя, цар Юдэйскі, кажучы яму: «Чаму прадказваеш ты, кажучы: “Гэта кажа Госпад: “Вось, Я аддам гэты горад у рукі цара Бабілона, і ён здабудзе яго.
Памясціў мяне ў цемры, быццам мёртвых, на вечнасць.
“Гэта кажа Госпад Бог: “Вось Ерузалім! Памясціў Я яго між паганамі, і ён акружаны чужымі краінамі.
і Госпад аддаў у яго рукі цара Юдэйскага Ёакіма, і частку пасудзін дома Божага, і іх забраў ён у зямлю Сэнаар, у дом багоў сваіх, і памясціў пасудзіны ў дом скарбоўні багоў сваіх.
Адракаюся таксама ад валадарання над крэпасцю ў Ерузаліме, і аддаю яе першасвятару, каб памясціў у ёй тых людзей, каго сам выбера, каб пільнавалі яе.
І папрасілі яго, каб падаў ім правіцу, і падаў ім яе; і выгнаў іх адтуль, і апанаваў горад, і памясціў у ім варту.
І зрабіў дзеля іх упрыгожанні, паставіўшы вакол высокія калоны, і на калонах на вечную памяць памясціў зброю, і побач са зброяй — павыдзёўбваныя караблі, так што маглі іх пабачыць усе, што будуць плысці па моры.
І ён умацаваў юдэйскія гарады, а таксама Бэтсуру, што была на межах Юдэі, дзе раней было войска ворагаў, і памясціў там варту з юдэйскіх ваяроў;
і памясціў у ім юдэяў ваяроў ды ўмацаваў яго болей, каб быў абаронай для краю і для горада, і павысіў муры Ерузаліма.
І адбудаваў Цэдрон, і памясціў там коннікаў, і войска, каб, выйшаўшы, пераймалі на дарогах Юдэі, як загадаў яму цар.
і падрыхтаваў яму належнае месца: на сцяне памясціў яго, прымацоўваючы жалезам.
Адных з іх узвысіў і ўзвялічыў Бог, і іншых памясціў у лік дзён. І ўсе людзі — з парахна, і Адам быў створаны з зямлі.
Сваім рашэннем утаймаваў бяздонне і памясціў згодна з ім астравы.
З ёю ад пачатку памясціў сэрца, дзеля таго не буду пакінуты.
Дык я выскачыў, кінуў страву, якую нават не пакаштаваў, і сцягнуў чалавека з плошчы, і памясціў яго ў адзін дом, чакаючы заходу сонца, каб яго пахаваць.