Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, бо я нядужы; вылячы мяне, Госпадзе, бо нутро маё ўстрывожана,
Зваюй злосьць бязбожнікаў і ўмацуй пабожных, — Ты, што выспрабовуеш сэрцы й нутро, Божа Справядлівы!
Хвалю я Госпада, што навучыў мяне; і ўначы нутро маё мяне ўшчувае.
Выпрабуй мяне, Госпадзе, і дасьведчы: растапі нутро маё і сэрца маё!
Калі сэрца маё занямела і нутро маё калацілася,
і нашым суседзям вярні сямікротна ў нутро іх зьнявагу, якой яны, Госнадзе, Цябе зьневажалі!
Псальм Давідавы. Багаслаў, душа мая, Госпада, і ўсё нутро маё — імя Яго сьвятое!
Апрануўся праклёнам ён, быццам шатай, — дык няхай, як вада, у нутро яму ўвойдзе, як алей, у косьці ягоныя!
Калі я клікаў, Ты пачуў мяне і нутро маё сілай напоўніў.
Бо Ты стварыў нутро маё, выткаў мяне ў чэраве матчыным.
вось Дзяўчына пры́йме ў нутро і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Эмануіл, гэта значыць: з намі Бог (Ісая 7:1).
І сталася, як Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з народу, сказала Яму: шчасьлівае нутро, насіўшае Цябе́, і грудзі, Цябе́ карміўшыя!
Але Госпад сказаў яму: цяпе́р вы, фарысэі, чару і місу звонку ачышча́еце, а нутро вашае напоўнена драпе́жнасьцяй ды злосьцяй.
І, не зьнямогшыся ў ве́ры, ён ня думаў, што це́ла яго, амаль стогадовае, ужо амярцьве́ла, і нутро Сары заме́ршае;