Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

НЯБЁСЫ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «нябёсы» сустракаецца 25 разоў у 25 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НЯБЁСЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Госпадзе, Валадару наш! Як узьвялічана імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьняслася панад нябёсы!

Нахіліў Ён нябёсы й зыйшоў, і цемра была пад нагамі Ягонымі.

Нябёсы апавядаюць славу Божую, і прасторы выяўляюць творчасьць рук Ягоных.

Словам Гасподнім створаны нябёсы, подыхам вуснаў Ягоных усе войскі іх.

І нябёсы тады справядлівасьць Яго абвясьцілі, бо Судзьдзя гэты — Бог. (Зэля)

дык траслася зямля, і нябёсы прад абліччам Тваім тапіліся, дый гэты Сыон дрыжэў перад Госпадам, Богам Ізраіля.

І нябёсы славяць цуды Твае, Госпадзе, і вернасьць Тваю ў зграмаджэньні сьвятых.

Бо ўсе богі народаў — нішто, а Госпад нябёсы стварыў.

Хай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; хай мора ўзварухнецца і ўсё, што ў ім.

Абвяшчаюць нябёсы справядлівасьць Яго, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.

Сьвятлом, быццам шатай, ахўтаўся Ты, нябёсы раскінуў, як палотны шатра.

Бо вышэй за нябёсы ласка Твая і праўда Твая да аблокаў.

Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што пад нябёсамі!

І, ахрысьціўшыся, Ісус зараз жа выйшаў з вады, і вось расчыніліся Яму нябёсы, і ўгле́дзіў Іоан Духа Божага, Каторы зыходзіў, як галу́б, і спускаўся на Яго.

Бо Давід ня ўзышоў на нябёсы; сам жа ён кажа: Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне́,

і сказаў: Вось, бачу нябёсы расчыненыя і Сына Чалаве́чага, стоючы праваруч Бога.

Бо тыя, што думаюць гэтак, ня ве́даюць, што словам Божым нябёсы былі здаўна, а зямля з вады й праз ваду паўстала,

а сягоньняшнія нябёсы й зямля, тым жа словам утрымліваныя, захоўваюцца для агню на дзе́нь суда й загубы людзе́й бязбожных.

Прыйдзе-ж дзе́нь Гасподні, як злодзей уначы, і тады нябёсы з шумам пройдуць, распаленыя-ж стыхіі разбурацца, а зямля і ўсе́ дзе́лы на ёй згараць.

што чакаеце й жада́еце прыходу дня Божага, калі нябёсы, палане́ючы, рухнуць, і разгарэўшыяся стыхіі растопяцца?

Зыйшоўшы, Ён ёсьць І той, што ўзыйшоў вышэй за ўсе́ нябёсы, каб споўніць усё.)

І: напачатку заснаваў Ты, Госпадзе, зямлю, і нябёсы — дзе́ла рук Тваіх;

Дык, маючы Архірэя вялікага, што нябёсы прайшоў, Ісуса, Сына Божага, трыма́ймася вызнаньня.

Гэткага і трэба было нам Архірэя: сьвятога, вольнага ад зла, беззаганнага, адлу́чанага ад грэшнікаў і узвы́шанага па-над нябёсы,

Дзеля гэтага радуйцеся, нябёсы і тыя, што жывуць у іх! Гора жы́харам зямлі і мора, бо зыйшоў да вас д’ябал у гне́ве вялікім, ве́даючы, што ня шмат ма́е часу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter