Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ПАБОЖНЫХ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «пабожных» сустракаецца 20 разоў у 20 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, каталіцкім.

ПАБОЖНЫХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
бо Госпад ведае шлях пабожных, але дарога бязбожнікаў счэзьне.

Бо Ты багаслаўляеш пабожных, Госпадзе, і ласкай Тваёю, бы шчытом, засланяеш.

Зваюй злосьць бязбожнікаў і ўмацуй пабожных, — Ты, што выспрабовуеш сэрцы й нутро, Божа Справядлівы!

Памажы, Госпадзе, бо нястала пабожных, і верныя счэзьлі сярод сыноў чалавечых.

няхай занямеюць вусны ілжывыя, што ў пысе й з пагардай дзёрзка проці пабожных гавораць!

Бо рукі бязбожных пакрышаны будуць, пабожных жа Госпад паддзержыць.

І адсяку Я ўсе рогі бязбожнікам, рогі-ж пабожных высака узьнясуцца.

Трупы рабоў Тваіх аддалі на жыр птушкам нябесным, целы пабожных Тваіх — зьвяром зямным.

Паслухаю я, што Госпад Бог кажа: Ён гаворыць аб супакоі для народу Свайго і для пабожных Сваіх, для тых, што сэрца сваё да Яго кіруюць. (Зэля)

Сьветласьць на пабожных зыходзе, і радасьць на шчырых сэрцам.

Альлілуя! Слаўлю я Госпада ўсім сэрцам пасярод пабожных і ў зграмаджэньні.

Магутным будзе семя яго на зямлі; багаслаўлены будзе род пабожных.

Радасны крык перамогі чуваць у палатках пабожных: правіца Гасподня вялікіх даказвае рэчаў.

Бо бэрла бязбожнасьці ня будзе трываці над лёсам пабожных, каб не цягнулі пабожныя рук сваіх да беззаконьня.

Госпад расчыняе вочы сьляпым, Госпад падыймае ўцісьнёных, Госпад любіць пабожных.

Ён дараваў народу Свайму рог высака ўзьняты; дык хвала Яму ад усіх Ягоных пабожных, ад сыноў Ізраілявых, ад народу блізкога Яму! Альлілуя!

Альлілуя! Сьпявайце Госпаду песьню новую; хвала Яму ў зграмаджэньні пабожных!

А як разыйшлася сынагога, многа Жыдоў і пабожных паве́рненых пайшлі за Паўлам і Варнавай; тыя-ж, размаўляючы з імі, заклікалі іх аставацца ў ласцы Божай.

Жыды-ж падбухторылі пабожных ды паважаных жанок і пе́ршых у ме́сьце, паднялі перасьле́даваньне проці Паўлы й Варнавы ды выгналі іх із ме́жаў сваіх.

дык ве́дае Госпад, як збаўляць пабожных ад спакушэньня, а няправедных захоўваць на дзе́нь суда дзеля пакараньня,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter