Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПЕРАЙШЛІ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «перайшлі» сустракаецца 35 разоў у 33 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПЕРАЙШЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І перайшлі мы ад братоў нашых, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, ад дарогі раўніны, ад Елафа а Ецон-Ґевера, і адхінуліся, і прайшлі дарогаю пустыні Моаўскай.

А дзён, у каторыя мы прайшлі ад Кадэш-Барні, пакуль перайшлі цурэй Зэрэд, мінула трыццаць і восьмі год, пакуль ня зьвёўся з пасярод табару ўвесь род ваенных людзёў, як прысягнуў СПАДАР ім.

І зьвярнуліся два гэтыя чалавекі, зышлі з гары, і перайшлі Ёрдан, і прышлі да Ігошуі Нунянка, і пераказалі яму ўсе, што зь імі прыгадзілася.

І ўстаў Ігошуа рана нараніцы, і крануліся яны ад Сытыму, і прышлі аж да Ёрдану, ён а ўсі сынове Ізраелявы, і начавалі там уперад, чымся перайшлі.

І перайшлі сынове Рувінавы, і сынове Гадовы, і палавіца плямені Манасавага збройна сьпераду сыноў Ізраелявых, як казаў ім Масей.

Бо высушыў СПАДАР, Бог ваш, воды Ёрдану перад вамі, пакуль вы не перайшлі яго, таксама як СПАДАР, Бог ваш, зрабіў Чырвонаму мору, каторае высушыў перад намі, пакуль мы не перайшлі яго,

І было, як сказаў Ігошуа люду, дык сямёх сьвятароў, што несьлі сем трубаў з бараняга рогу перад СПАДАРОМ, перайшлі й затрубілі ў трубы, і скрыня змовы СПАДАРОВАЕ йшла за імі.

І вы перайшлі Ёрдан, і прышлі да Ерыхону. І ваявалі з вамі спадары Ерыхону, Аморэй а Ферэзэй, Канаанянін а Гэціч а Ґерґесэй а Гэвей а Евусэй; але Я аддаў іх у рукі вашы.

І ўвесь Мідзян, і Амалік, і сынове ўсходу зьберліся разам, і перайшлі раку, і разьлягліся табарам на даліне Ізраельскай.

І прышоў Ґаал Еведзёнак а браты ягоныя, і перайшлі да Сыхему, і здаліся на яго спадары Сыхемскія.

І перайшлі сынове Амонскія Ёрдан, каб весьці вайну таксама зь Юдаю а Венямінам а домам Яхрэмавым, і вельмі цесна было сыном Ізраеля.

І згукаліся Ехрамляне, і перайшлі на поўнач, і сказалі Еффагу: «Чаму ты перайшоў ваяваць із сынамі Амонавымі, а нас не пагукаў ісьці із сабою? Дом твой мы спалім табе цяплом».

І перайшлі стуль яны на гару Яхрэмаву, і прышлі аж да дому Мішынага.

І перайшлі, і пайшлі, і зайшло ім сонца ля Ґівеы Веняміновае.

А некатрыя з Гэбрэяў перайшлі за Ёрдан, да краю Ґадовага а Ґілеадзкага; Саўла ж быў яшча ў Ґілґале, і ўвесь люд дрыжэў, ідучы за ім.

Князі Пілісцкія перайшлі із сотнямі а тысячамі, Давід жа а людзі ягоныя перайшлі ззаду з Ахішам.

Аўнір жа а людзі ягоныя йшлі раўніною ўсю тую ноч, і перайшлі Ёрдан, і прайшлі ўвесь Віфран, і прышлі да Маганаіму.

І прышлі слугі Аўсаломавы да жонкі да дому, і сказалі: «Ідзе Агімаас а Ёнафан?» І сказала ім жонка: «Яны перайшлі гэты цурэй». І шукалі яны, і не знайшлі, і зьвярнуліся да Ерузаліму.

І ўстаў Давід а ўвесь люд, быты зь ім, і перайшлі Ёрдан; да золку ня было ні воднага, каторы не перайшоў бы Ёрдану.

І тысяча чалавекаў зь Венямінян ізь ім, і Цыва, слуга дому Саўлавага, зь пятнанцацьма сынамі сваімі й дваццацьма слугамі сваімі; і перайшлі яны Ёрдан перад відам караля.

І перайшлі яны Ёрдан, і разьлягліся ўв Ароіру, на правым баку места, каторае сярод даліны Ґадовае й ля Язэру;

І ўзяў Ільля ахілім свой, і скруціў, і выцяў ім па вадзе, і расступілася яна туды й сюды, і перайшлі абодва па сушы.

Як яны перайшлі, то Ільля сказаў Елісэю: «Прасі, што зрабіць табе ўперад, чымся я буду ўзяты ад цябе». І сказаў Елісэй: «Дух, каторы ў табе, хай будзе на імне ўдвая».

І з Ґадзічаў перайшлі да Давіда да гораду на пустыню, людзі гоі, адважныя дужасілы-ваеўнікі, узброеныя шчытам а лукам; віды іх — віды лявіныя, і яны борздыя бы сэрны на горах:

Гэта тыя, што перайшлі Ёрдан першага месяца, як ён выступае зь берагоў сваіх, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсход і захад.

І з плямені Манасавага перайшлі да Давіда, як ён ішоў ізь Пілішчанмі на вайну супроці Саўлы, але не памагаў ім, бо вайводцы Пілісцкія, парадзіўшыся, адаслалі яго, кажучы: «На нашу галаву ён пярэйдзе да спадара свайго Саўлы».

Як ён пайшоў да Цыклаґу, тады перайшлі да яго з Манасічаў: Аднаг а Ёзавад а Едзяель а Міхайла а Ёзавад а Елігу а Цылефай, — тысячнікі ў Манасічаў.

Бо бяспраўі мае перайшлі галаву маю; як цяжар цяжкі, яны цяжшыя за мяне.

Ён абярнуў мора ў сушу; раку перайшлі нагою; там мы цешыліся ў Ім,

Яны ўеліся, лышчаць, перайшлі ўчынкі нягодных, ня судзяць справы, справы сіротаў; маюць, адылі, дасьпех, і справаў бедных ня судзяць.

І сказаў Сэдэка кароль Ярэме: «Я баюся Юдэяў, што перайшлі да Хальдэяў, каб яны не аддалі мяне ў руку іх, і каб тыя не насьміяліся зь мяне».

Мы ведаем, што мы перайшлі ізь сьмерці да жыцьця, бо мілуем братоў; хто ня мілуе брата, трывае ў сьмерці.

Не хачу ж, каб вы, браты, ня ведалі, што айцове нашы ўсі пад булаком былі і ўсі перайшлі пераз мора;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter