Біблія » Пераклады » Пераклад Леаніда Галяка

Данілы 12 Кніга Данілы 12 разьдзел

1 У гэтым часе паўстане Міхал, вялікі князь, які стаіць за сыноў твайго народу і наступіць цяжкі час, якога ня было з тае пары, як існуюць людзі, да гэтага часу, але збавяцца ў той час з твайго народу ўсе, якія знойдзеныя запісанымі ў кнізе.
2 Многія з тых, што сьпяць у пыле зямлі абудзяцца; адны для вечнага жыцьця, а другія на вечную пагарду і ганьбу.
3 Тыя-ж, што вучаць іншых, будуць зьзяць, як сьвет на небе, а тыя, што многіх прывялі да праўды — як зоркі — назаўсёды.
4 Але ты, Даніла, схавай гэтыя словы і запячатай гэтую кнігу, аж да азначанага часу, бо многа яго пройдзе і памножыцца веда.
5 Тады я, Даніла, пагледзеў і вось стаяць ішыя два, адзін на гэтым беразе ракі, другі на тым беразе ракі.
6 І сказаў да мужа апраненага ў ільняную вопратку, што стаяў над вадою той ракі: — калі-ж будзе канец гэтых дзіўных рэчаў?
7 І чуў я, як муж у ільняной вопратцы, што стаяў над вадой тае ракі ўзьняў правую і левую руку да неба і кляўся жывучым на векі, што пасьля азначанага часу і па азначаных часох і па палове часу і калі дарэшты аслабее сіла народу сьвятога, усё гэтае здарыцца.
8 Я чуў гэтае, аднак не зразумеў і дзеля гэтага сказаў: — валадару мой, што-ж будзе пасьля гэтага?
9 І адказаў ён: — ідзі Даніла, бо схаваныя і запячатаныя гэтыя словы аж да азначанага часу.
10 Шмат будзе ачышчаных і выбеленых і пераплаўленых, а бязбожныя будуць рабіць бязбожна і не зразумее гэтага ніхто з бязбожных, а мудрыя зразумеюць.
11 Ад часу, калі будзе спыненая штодзённая ахвяра і пастаўлена агіда спусташэньня, пройдзе тысяча двесьце дзевяцьдзесят дзён.
12 Шчасьлівы, хто чакае і дойдзе тысячы трохсот трыццаці пяцёх дзён.
13 А ты ідзі да свайго канца і адпачнеш і ўстанеш для атрыманьня твайго лёсу ў канцы дзён.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарока Данілы, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.