Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

Да Рымлянаў 10 Да Рымлянаў 10 разьдзел

1 Браты, жаданне майго сэрца і мальба да Бога за іх — для іх выратавання.
2 Бо сведчу пра іх, што руплівасць да Бога яны маюць, але не паводле ведання.
3 Бо, не ведаючы Божай праведнасці і імкнучыся паставіць уласную праведнасць, яны праведнасці Божай не падпарадкаваліся.
4 Бо канец закону — Хрыстос, дзеля праведнасці кожнага, хто веруе.
5 Бо Маісей піша аб праведнасці, якая з закона: «Чалавек, які выканаў іх, будзе жыць імі».
6 А праведнасць, якая з веры, кажа так: «Не кажы ў сваім сэрцы: «Хто ўзыдзе на неба?» — гэта значыць звесці Хрыста ўніз;
7 або: «Хто сыдзе ў бяздонне?» — гэта значыць, каб узвесці Хрыста ўгору з мёртвых.
8 Але што яна6 кажа? «Блізка да цябе слова, у тваіх вуснах і ў тваім сэрцы», — гэта значыцьслова веры, якое мы абвяшчаем.
9 Бо калі ты сваімі вуснамі вызнаеш Ісуса Госпадам і ў сваім сэрцы паверыш, што Бог уваскрэсіў Яго з мёртвых, ты будзеш выратаваны;
10 босэрцам веруюць для праведнасці, а вуснамі вызнаюць для выратавання.
11 Бо Пісанне кажа: «Кожны, хто веруе ў Яго, не будзе пасаромлены».
12 Бо няма розніцы між іудзеем і элінам, бо адзіны і той жа Госпад ва ўсіх, багаты для ўсіх, хто кліча Яго;
13 бо «кожны, хто пакліча імя Госпада, будзе ўратаваны».
14 Як жа ім паклікаць Таго, у Каго не ўверавалі? І як увераваць у Таго, пра Каго не чулі? І як пачуць без таго, хто Яго абвяшчае?
15 І як абвясціць Яго, калі не будуць пасланыя дзеля гэтага? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі дабравеснікаў [міру, дабравеснікаў] добрага!»
16 Але не ўсе паслухаліся дабравесця. Бо Ісаія кажа: «Госпадзе, хто паверыў пачутаму ад нас?»
17 Дык вера — ад слухання, а слуханне — праз слова Хрыстова7.
18 Але я пытаюся: хіба яны не чулі? Наадварот: «Па ўсёй зямлі разышоўся іх голас і да краёў населенай зямлі — іх словы».
19 Але я пытаюся: хіба Ізраіль не ведаў? Маісей першы кажа: «Я выклічу ў вас зайздрасць да таго, хто не ёсць народам, народам няцямлівым разгневаю вас».
20 І Ісаія адважваецца і кажа: «Мяне знайшлі тыя, хто не шукаў Мяне. Я адкрыўся тым, хто не пытаўся пра Мяне».
21 Да Ізраіля ж Ён кажа: «Цэлы дзень Я працягваў Мае рукі да народа непакорлівага і супярэчнага».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014