2 да Фесаланікійцаў 2 разьдзел
Другое пасланьне да Фесаланікійцаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 1999
Просім вось вас, браты, дзеля прыйсьця Госпада нашага Ісуса Хрыста і нашага зграмаджэньня перад Ім,
Просім вось вас, браты, праз прыйсьце Госпада нашага Езуса Хрыста і нашае спатканьне з Ім,
не хістайцеся пасьпешна розумам і не трывожцеся ані праз духа, ані праз слова, ані праз пасланьне, нібы ад нас, што быццам надыйшоў дзень Хрыстовы.
каб вы не хісталіся пасьпешна розумам і не палохаліся ці то ад духа, ці то празслова, ці то праз ліст, нібы праз нас пасланы, што быццам надыходзіць дзень Госпадаў.
Няхай ніхто аніяк вас ня зводзіць, бо [дзень гэты ня прыйдзе], пакуль ня прыйдзе перш адступніцтва і не адкрыецца чалавек грэху, сын загубы,
Няхай ніхто вас ня зводзіць, бо дзень гэты ня прыйдзе, пакуль ня прыйдзе перш адпад ад Бога ды пакуль не паявіцца чалавек бязбожны, сын загубы,
які супрацівіцца і вывышаецца па-над усё, што называецца Богам ці чаму пакланяюцца, так што ў сьвятыні Божай засядзе ён як бог, заяўляючы пра сябе, што ён — бог.
які будзе працівіцца і вывышацца па-над усё, што называецца Богам і сьвятыняй, так што ў сьвятыні Божай засядзе, выдаючы сябе за Бога.
Ці не памятаеце, што я, яшчэ як быў у вас, гаварыў вам гэтае?
Ці ж не памятае, што калі я яшчэ прабываў у вас, вам аб гэтым казаў?
І цяпер ведаеце, што трымае, каб адкрыцца яму ў свой час.
І цяпер ведаеце, што яго трымае ад зьяўленьня ў свой час.
Бо таямніца беззаконьня ўжо дзейнічае, няхай толькі той, што трымае цяпер, будзе забраны спасярод.
Таямніца бязбожнасьці ўжо дзейнічае; хай толькі той, хто яго трымае, саступіць месца.
І тады адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыйсьця Свайго,
Тады і аб'явіцца той бязбожнік, якога Госпад Езус заб'е духам вуснаў сваіх і зьнішчыць яго зьяўленьнем прыходу свайго
таго, якога прыйсьце праз дзеяньне шатана, будзе з усёй сілаю, і знакамі, і фальшывымі цудамі,
і прыход якога дзейнасьцю шатана будзе з усёю сілаю, знакамі, і цудамі,
і з усякім ашуканствам няправеднасьці для тых, якія гінуць з-за таго, што не прынялі любові праўды, каб ім быць збаўленымі.
і з усякімі нягоднымі ашуканствамі для тых, якім ісьці на згубу, бо яны не прынялі любові і праўды, каб збавіцца.
І з-за гэтага пашле ім Бог дзеяньне аблуды, каб верылі хлусьні,
І дзеля таго спасылае ім Бог дзеяньні подступу, каб верылі падману,
каб былі асуджаныя ўсе, якія не паверылі праўдзе, але ўпадабалі няправеднасьць.
каб былі асуджаны ўсе, што ня ўверылі праўдзе, а ўзьлюбілі беззаконьне.
А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, улюбёныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру праўдзе, выбраў вас на збаўленьне,
Нам жа належыцца заўжды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Госпадам браты, бо ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру ў праўду, Бог вас выбраў на збаўленьне,
да якога і паклікаў вас праз Эвангельле нашае на атрыманьне славы Госпада нашага Ісуса Хрыста.
да якога паклікаў вас праз Эвангельле нашае на атрыманьне хвалы Госпада нашага Езуса Хрыста.
Дык, браты, стойце і трымайцеся традыцыі, якой вы навучыліся ці праз слова, ці праз пасланьне нашае.
Дык вось, браты, стойце моцна і трымайцеся традыцыі, якой навучыліся ці то праз словы, ці то праз лісты нашы.
Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які палюбіў нас і даў пацяшэньне вечнае і надзею добрую ў ласцы,
Хай жа сам Госпад наш Езус Хрыстос і Бог, Айцец наш, які ўзьлюбіў нас і даў вечнае пацяшэньне і добрую надзею з ласкі сваёй,
няхай пацешыць вашыя сэрцы і няхай умацуе вас у-ва ўсякім слове і справе добрай.
пацешыць сэрцы вашы і ўзмоцніць ў-ва ўсякай добрай дзейнасьці і слове.