Другі закон 31 разьдзел
Другі закон
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
І пайшоў Майсей, і прамовіў гэтыя словы да ўсяго Ізраіля,
І пайшоў Масей, і гукаў словы гэтыя ўсяму Ізраелю,
і сказаў ім: «Я маю сёньня сто дваццаць гадоў. Не магу больш выходзіць і ўваходзіць, і ГОСПАД сказаў мне: “Не пяройдзеш ты Ярдан гэты”.
І сказаў ім: «Сто а дваццаць год цяпер імне, я не магу ўжо выходзіць і ўходзіць, і СПАДАР сказаў імне: "Ты не пярэйдзеш Ёрдан гэты".
ГОСПАД, Бог твой, Сам пяройдзе перад абліччам тваім. Ён зьнішчыць народы гэтыя перад абліччам тваім, і ты завалодаеш імі, і Егошуа пойдзе перад абліччам тваім, як прамовіў ГОСПАД.
СПАДАР, Бог твой, Ён пойдзе перад табою; Ён выгубе народы гэтыя ад віду твайго, і ты апануеш іх; Ігошуа, ён пойдзе перад табою, як казаў СПАДАР.
І зробіць ім ГОСПАД, як зрабіў Сыгону і Огу, валадарам Амарэйцаў, і зямлі іхняй, зьнішчыўшы іх.
І ўчыне СПАДАР ім, як Ён учыніў Сыгону а Оґу, каралём Аморэйскім, і зямлі іхнай, каторых Ён выгубіў.
І выдасьць ГОСПАД іх вам, і зробіце вы з імі паводле ўсіх прыказаньняў, якія я загадаў вам.
І аддасьць іх СПАДАР вам, і вы ўчынеце зь імі подле ўсёга расказаньня, што я расказаў вам.
Будзьце цьвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ідзе з табою, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».
Будзьце дужыя а адважныя, ня бойцеся а не лякайцеся віду іх; бо СПАДАР, Бог твой, Ён тый, што йдзець із табою, не адступіцца ад цябе й не пакіне цябе».
І паклікаў Майсей Егошуа, і сказаў яму на вачах усяго Ізраіля: «Будзь цьвёрды і мужны, бо ты ўвядзеш народ гэты ў зямлю, якую запрысяг ГОСПАД бацькам іхнім даць яе, і ты яе аддасі ў спадчыну ім.
І гукнуў Масей Ігошуу, і сказаў яму перад ачыма ўсіх Ізраелцаў: «Будзь дужы а адважны, бо ты прывядзеш люд гэты да зямлі, каторую СПАДАР прысягаў айцом вашым даць ім, і ты прычынішся, каб яна стала спадкам іхным.
А ГОСПАД, Які ідзе перад абліччам тваім, Ён Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе. Ня бойся і не трывожся».
І СПАДАР, Ён, Каторы йдзець перад табою, Ён будзе з табою, не адступіцца ад цябе й не пакіне цябе, ня бойся а не палохайся».
І напісаў Майсей Закон гэты, і перадаў яго сьвятарам, сынам Левія, якія насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і ўсім старшыням Ізраіля.
І напісаў Масей Права гэтае, і аддаў яго сьвятаром, сыном Левавым, што носяць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, і ўсім старцом Ізраелявым.
І загадаў ім Майсей, кажучы: “Калі пройдзе сем гадоў, у год дараваньня [даўгоў], у сьвята Намётаў,
І расказаў ім Масей: «Пры канцу сямёх год, у прызначаным часе, у год дараваньня, у сьвята будак,
калі ўвесь Ізраіль прыйдзе, каб зьявіцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў, перачытаеш словы Закону гэтага ўголас перад усім Ізраілем у вушы іхнія.
Як увесь Ізраель прыйдзе бачыць від СПАДАРА, Бога свайго, на месца, каторае абярэць, чытай гэтае Права перад усім Ізраелям у вушы іхныя.
Зьбяры народ, мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і прыхадняў тваіх, якія ў брамах тваіх, каб яны пачулі і навучыліся баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, і захоўвалі, і выконвалі ўсе словы Закону гэтага.
Зьбяры люд, мужчынаў а жанкі а дзецянаты а чужаземца свайго, каторы ў брамах тваіх, каб яны слухалі; і каб яны вучыліся, і каб баяліся СПАДАРА, Бога вашага, і рупіліся паўніць усі словы Права гэтага.
А сыны іхнія, якія яшчэ ня ведаюць [гэтага], няхай слухаюць і вучацца баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, усе дні, як доўга будзеце жыць на зямлі, якую вы, перайшоўшы Ярдан, ідзіцё атрымаць на ўласнасьць».
І сынове іхныя, каторыя ня ведалі, пачуюць і навучацца, каб баяліся СПАДАРА, Бога вашага, усі дні, пакуль вы жывіце на зямлі, да каторае вы пераходзіце Ёрдан, каб апанаваць яе».
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, набліжаецца дзень сьмерці тваёй. Пакліч Егошуа і станьце ў Намёце Спатканьня, і Я дам яму загады». І пайшлі Майсей і Егошуа, і сталі ў Намёце Спатканьня.
І сказаў СПАДАР Масею: «Вось, дні твае дабліжыліся, каб памерці; пагукай Ігошуу і станьце ля будану збору, і Я яму раскажу». І пайшоў Масей а Ігошуа, і сталі ля будану збору.
І ГОСПАД зьявіўся ў Намёце ў слупе воблачным, і стаяў слуп воблачны каля ўваходу ў Намёт.
І зьявіўся СПАДАР у будане ў стаўпе болачным, і стаў стоўп болачны ля ўходу будану.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, ты засьнеш з бацькамі тваімі, а народ гэты паўстане, і будзе чужаложыць з багамі чужымі зямлі гэтай, у якую ўвойдзе; і пакіне ён Мяне, і парушыць запавет Мой, які Я заключыў з ім.
І сказаў СПАДАР Масею: «Вось, ты ляжаш із айцамі сваімі, і ўзьнімецца гэты люд, і будзе будна хадзіць за чужымі багамі тае зямлі, у каторай нутр ён уходзе, і пакіне Мяне, і ўзруша змову Маю, каторую Я ўчыніў зь ім.
І ўзгарыцца гнеў Мой супраць яго ў той дзень, і Я пакіну іх, і схаваю аблічча Маё ад іх, і будзе ён на загубу. І прыйдуць на яго шматлікія нягоды і ўціскі, і ён скажа ў той дзень: “Ці ж не за тое, што няма Бога са мной, нахлынулі гэтыя нягоды на мяне”.
І ўзгарыцца гнеў Мой на яго таго дня, і Я пакіну іх, і схаваю від Свой ад іх, і ён будзе на жыр, і стрэне яго шмат ліха а немарасьць, і скажа ён таго дня: "Ці не за тое, што няма Бога майго сярод мяне, стрэла мяне гэтае ліха?"
І Я, хаваючы, схаваю аблічча Маё ў той дзень з прычыны ўсёй ліхоты, якую ён учыніў, бо ён павярнуўся да багоў чужых.
І Я чыста схаваю від Свой таго дня за ўсе ліха ягонае, каторае ён зрабіў, бо да іншых багоў зьвярнуўся.
І цяпер запішыце сабе гэты сьпеў. Навучы яму сыноў Ізраіля, укладзі яго ў вусны іхнія, каб гэты сьпеў быў для Мяне сьведкам супраць сыноў Ізраіля.
А цяпер запішы сабе песьню гэтую, і навучы яе сыноў Ізраелявых, улажы яе ў вусны іхныя, каб была Імне песьня гэтая за сьветку на сыноў Ізраелявых;
Бо Я ўвяду яго ў зямлю, якую запрысяг Я бацькам ягоным, якая ацякае малаком і мёдам. І будзе ён есьці, і насыціцца, і ў сытасьці павернецца да багоў чужых, і будзе служыць ім, а Мною пагардзіць і разарве запавет Мой.
Бо Я ўвяду іх у зямлю, што цячэць малаком а мёдам, як Я прысягаў айцом іхным, і ён будзе есьці а сыціцца, і ўесца, і зьвернецца да іншых багоў, і будзе служыць ім, а Мяне адкіне а ўзруша змову Маю.
І станецца, калі дакрануцца яго шматлікія нягоды і ўціскі, сьпеў гэты будзе сьведкам перад абліччам ягоным, бо вусны нашчадкаў ягоных не забудуцца яго. Бо Я ведаю намеры ягоныя, паводле якіх ён робіць сёньня, перш, чым увяду яго ў зямлю, якую абяцаў [яму]».
І будзе, як стрэне іх шмат ліха а немарасьці, дык будзе сьветчыць песьня гэтая, будзе супроці іх, бо яна не забудзецца на вуснах насеньня ягонага, Бо Я ведаю думкі ягоныя, каторыя ён мае цяпер, уперад чымся Я ўвёў яго ў зямлю, праз каторую Я прысягаў».
І запісаў Майсей сьпеў гэты ў той дзень, і навучыў яму сыноў Ізраіля.
І напісаў Масей песьню гэтую таго дня, і навучыў яе сыноў Ізраелявых.
І загадаў ГОСПАД Егошуа, сыну Нуна, і сказаў: «Будзь цьвёрды і мужны, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраіля ў зямлю, якую Я абяцаў ім, і Я буду з табою».
І расказаў СПАДАР Ігошуу Нунянку, і сказаў: «Будзь дужы а адважны, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраелявых у зямлю, праз каторую Я прысягаў ім, і Я буду з табою».
І сталася, калі Майсей скончыў пісаць словы Закону гэтага ў кнізе,
І сталася, як скончыў Масей упісаваць у кнігу ўсі словы права гэтага, у кнігу, пакуль ня скончыў,
загадаў Майсей лявітам, якія насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, кажучы:
Што расказаў Масей Левітам, каторыя носяць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, кажучы:
«Вазьміце кнігу Закону гэтага і палажыце яе побач Каўчэгу Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, і будзе яна сьведкам супраць цябе.
«Вазьміце гэтую кнігу права й палажыце яе ў баку скрыні Змовы СПАДАРА, Бога вашага, і яна там будзе сьветчаньням супроці цябе;
Бо я ведаю непаслухмянасьць тваю і цьвёрды карак твой. Вось, сёньня, калі я жыву з вамі, вы былі непаслухмяныя ГОСПАДУ. А што будзе пасьля сьмерці маёй?
Бо я ведаю бунт твой і каляны завыек твой; вось, і цяпер, як я яшчэ жыву з вамі, вы былі бунтаўнікамі супроці СПАДАРА; ці ня болей па сьмерці маёй.
Зьбярыце да мяне ўсіх старшыняў каленаў вашых, і начальнікаў вашых, і я прамоўлю ў вушы іхнія словы гэтыя і паклічу супраць іх неба і зямлю на сьведкаў.
Зьбярыце да мяне ўсіх старцоў плямёнаў сваіх і ўраднікаў вашых, і я буду гукаць у вушы іхныя словы гэтыя, і пагукаю за сьветку супроці іх неба й зямлю;
Бо я ведаю, што пасьля сьмерці маёй вы будзеце сапсаваныя і зьвернеце са шляху, які я вам загадаў, і напаткаюць вас у апошнія дні няшчасьці, бо вы будзеце рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА і разгневаеце Яго справамі рук вашых».
Бо я ведаю, што па сьмерці маёй вы чыста папсуіцеся й адвернецеся ад дарогі, каторую я расказаў вам, і стрэне вас ліха ў вапошнія дні, бо вы будзеце рабіць ліха перад ачыма СПАДАРА, гневаючы Яго работаю рук сваіх».
І прамовіў Майсей у вушы ўсёй царквы Ізраіля словы сьпеву гэтага аж да канца:
І гукаў Масей у вушы ўсяго збору Ізраелцаў словы песьні гэтае аж да канца: