Другі закон 2 разьдзел
Другі закон
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
І павярнуліся мы, і рушылі мы ў пустыню шляхам да Мора Чырвонага, як да мяне прамовіў ГОСПАД, і шмат дзён абыходзілі вакол гару Сэір.
І завярнуліся мы, і крануліся дарогаю Чырвонага мора, як гукаў СПАДАР імне, і хадзілі наўкола гары Сэіру шмат дзён.
І сказаў ГОСПАД мне, кажучы:
І гукаў імне СПАДАР, кажучы:
“Досыць вам хадзіць кругом гары гэтай, Зьвярніце на поўнач.
"Досіць вам кружыняць навокал гэтае гары, зьвярніцеся на поўнач;
А народу загадай, кажучы: "Вы будзеце праходзіць праз пасяленьні братоў вашых, сыноў Эзава, якія жывуць у Сэіры, і яны будуць баяцца вас, і вы будзьце вельмі ўважлівыя,
А люду раскажы, кажучы: вы праходзіце граніцы братоў сваіх, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, і яны збаяцца вас; але вельмі сьцеражыцеся.
не чапайце іх, бо Я ня дам вам зямлі іхняй нават на стапу нагі, таму што гару Сэір Я даў у валоданьне Эзаву.
Не сьперачайцеся зь імі; бо Я ня дам вам зямлі іхнае ані на ступу нагі, бо ў дзяржаньне Ісаву даў Я гару.
Ежу купляйце ў іх за срэбра і ешце; таксама ваду купляйце ў іх за срэбра і піце.
Ежу купляйце ў іх за срэбра і ежча; і таксама ваду купляйце ў іх за срэбра і піце;
Бо ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе ў кожнай справе рук тваіх. Ён ведае вандроўку тваю ў гэтай пустыні вялікай. Вось, сорак гадоў ГОСПАД, Бог твой, з табою, і нічога табе не бракавала"”.
Бо СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусялякай рабоце рук тваіх, знаў хадню тваю па гэтай пустыні вялікай; гэта ж сорак год СПАДАР, Бог твой, з табою; ты не цярпеў нястачы".
І абмінулі мы братоў нашых, сыноў Эзава, якія жылі ў Сэіры, шляхам на Арабу, Элят і Эцыён-Гэбэр, і завярнулі, і пайшлі шляхам у пустыню Мааў.
І перайшлі мы ад братоў нашых, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, ад дарогі раўніны, ад Елафа а Ецон-Ґевера, і адхінуліся, і прайшлі дарогаю пустыні Моаўскай.
І сказаў мне ГОСПАД: “Не варагуй супраць Мааву і не пачынай з імі вайны, бо Я ня дам нічога ў валоданьне табе з зямлі іхняй, бо Я аддаў Ар у валоданьне сынам Лота’”.
І сказаў імне СПАДАР: "Не атакуй Моава, і не квялі іх вайною, бо Я ня дам табе ізь зямлі ягонае ў дзяржаву, бо Я даў Ар у дзяржаву сыном Лотавым".
Перад тым жылі ў ёй Эмімы, народ вялікі, шматлікі і высокі, як [сыны] Анака.
Эмімы ўперад жылі там, люд вялікі, чысьлены а высокі, як Енаковы.
Лічылі іх Рэфаімамі, як і [сыноў] Анака. А Мааўляне называюць іх Эмімамі.
За Рэфаімаў мелі іх, як Енаковых; Моаўляне ж завуць іх Эмімамі.
А ў Сэіры жылі раней Харэі, але сыны Эзава выгналі іх, і вынішчылі іх перад абліччам сваім, і пасяліліся на месцы іхнім, як зрабіў Ізраіль у зямлі спадчыны сваёй, якую даў яму ГОСПАД.
А на Сэіру ўперад жылі Горэі; але сынове Ісавовы прагналі іх, і выгубілі іх ад відаў сваіх, і асяліліся замест іх так, як учыніў Ізраель ізь зямлёю спадку свайго, каторую даў ім СПАДАР.
“Цяпер уставайце і перайдзіце праз ручай Зарэд”. І перайшлі мы ручай Зарэд.
"Дык устаньце цяпер, і прайдзіце сабе цурэй Зэрэд". І прайшлі мы цурэй Зэрэд.
А дзён, калі мы ішлі з Кадэш-Барнэа да ручая Зарэд, было трыццаць восем гадоў, аж пакуль не згінула ў табары ўсё тое пакаленьне ваяроў, як ім гэта запрысяг ГОСПАД.
А дзён, у каторыя мы прайшлі ад Кадэш-Барні, пакуль перайшлі цурэй Зэрэд, мінула трыццаць і восьмі год, пакуль ня зьвёўся з пасярод табару ўвесь род ваенных людзёў, як прысягнуў СПАДАР ім.
Таксама рука ГОСПАДА была супраць іх, каб зьнішчыць іх у табары, аж пакуль яны не загінулі.
І таксама рука СПАДАРОВА была на іх, каб выгубіць іх з пасярод табару, пакуль не зьвяліся яны.
І сталася, калі згінулі ўсе ваяры, паміраючы сярод народу,
І было, як зьвяліся ўсі ваенныя людзі, памершы з пасярод люду,
прамовіў да мяне ГОСПАД, кажучы:
Што гукаў імне СПАДАР, кажучы:
“Ты сёньня пяройдзеш Ар, мяжу Мааву,
"Ты праходзіш цяпер граніцаю Моава-Ара,
і наблізішся да сыноў Амона. Не чапай іх і не пачынай вайны з імі, бо Я ня дам табе нічога ў валоданьне з зямлі сыноў Амона, бо Я аддаў [зямлю гэтую] ў валоданьне сынам Лота”.
І дабліжыўся супроці сыноў Амонавых; неатакуй і не квялі іх; бо Я ня дам табе нічога ізь зямлі сыноў Амонавых у дзяржаньне, бо Я аддаў яе ў дзяржаву сыном Лотавым".
Яна лічылася зямлёй Рэфаімаў; раней жылі ў ёй Рэфаімы, а сыны Амона называлі іх Замзумімамі.
За зямлю Рэфаімаў мелі яе таксама; Рэфаімы ўперад жылі на ёй; Амонцы ж завуць іх Замзумімамі;
Народ гэта вялікі, шматлікі і высокі ростам, як сыны Анака, і зьнішчыў іх ГОСПАД перад абліччам [сыноў Амона], і яны пасяліліся на месцы іхнім.
Люд вялікі а чысьлены а высокі, як Енаковы; і выгубіў іх СПАДАР перад відам іхным, і выгналі яны іх, і асяліліся на месцу іхным,
Таксама зрабіў ГОСПАД сынам Эзава, якія жывуць у Сэіры, вынішчаючы перад імі Харэяў, і яны выгналі іх, і самі жывуць на месцы іхнім аж да гэтага дня.
Як Ён зрабіў сыном Ісавовым, што жывуць на Сэіру, што Ён выгубіў перад відам іхным Горэяў, і яны выгналі іх, і жылі на месцу іхным дагэтуль.
І Авімаў, што жылі ў паселішчах аж да Газы, выгубілі Кафтарымы, якія выйшлі з Кафтору, і пасяліліся на месцы іхнім.
І Авімаў, што жылі ў сёлах аж да Ґазы Кафторымы, каторыя вышлі з Кафтора, выгубілі, і жылі замест іх.
“Уставайце, рушце ў дарогу, і пераходзьце ручай Арнон. Вось, Я аддаў у рукі твае Сыгона, валадара Хешбону, Амарэйца; бяры на ўласнасьць зямлю ягоную, і пачынай вайну супраць яго.
"Устаньце, краніцеся й перайдзіце цурэй Арнон; гля, Я даў у руку тваю Сыгона, караля Гэшбонскага, Аморэяніна, і зямлю ягоную; пачынай браць яе ў дзяржаньне і квялі іх вайною.
Сёньня Я пачну распаўсюджваць страх і жах перад табою на народы пад усім небам, каб пачуўшы імя тваё, яны баяліся і дрыжэлі перад табою”.
Гэтага дня Я пачну пушчаць страх а жах перад табою на люды пад усім небам; тыя, што пачуюць чуткі празь цябе, задрыжаць а зжахнуцца цябе".
І паслаў я пасланцоў з пустыні Кэдэмот да Сыгона, валадара Хешбону, са словамі мірнымі, кажучы:
І паслаў я паслоў з пустыні Кедэмоф да Сыгона, караля Гэшбонскага, словамі міра, кажучы:
“Дазволь мне прайсьці праз зямлю тваю. Я пайду гасьцінцам, ня збочу ані ўправа, ані ўлева.
"Прайду зямлёю тваёй; дарогаю, дарогаю я пайду, не зьвярну направа ані налева;
Жыўнасьць продай мне за срэбра, каб я мог есьці. Таксама ваду продай мне за срэбра, каб я мог піць. Дазволь мне толькі прайсьці пехатою,
Ежу прадавай імне за срэбра, і я буду есьці, і ваду давай імне за срэбра, і я буду піць, адно нагамі сваімі прайду;
як дазволілі мне сыны Эзава, якія жывуць у Сэіры, і Мааўляне, якія жывуць у Ары, аж пакуль я дайду да Ярдану і перайду ў зямлю, якую мае даць нам ГОСПАД, Бог наш”.
Так, як зрабілі імне сынове Ісавовы, што жывуць на Сэіру, і Моаўляне, што жывуць ув Ару, пакуль не перайду перазь Ёрдан да зямлі, каторую СПАДАР, Бог наш, даець нам".
Але Сыгон, валадар Хешбону, не захацеў дазволіць нам прайсьці праз зямлю ягоную, бо ГОСПАД, Бог наш, закамяніў дух ягоны і сэрца ягонае зрабіў цьвёрдым, каб аддаць яго ў рукі твае, як гэта [сталася] сёньня.
І не хацеў Сыгон, кароль Гэшбонскі, каб мы праходзілі зямлёю ягонай, бо закаляніў СПАДАР, Бог твой, дух ягоны, учыніў упорлівым сэрца ягонае, каб аддаць яго ў руку тваю, як цяпер.
І сказаў ГОСПАД мне: “Вось, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона і зямлю ягоную. Пачынай, авалодвай, каб успадкаеміць зямлю ягоную”.
І сказаў імне СПАДАР: "Гля, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона а зямлю ягоную; пачынай браць у дзяржаньне, каб ты замеў яе за дзяржаву".
І выйшаў супраць нас Сыгон, ён і ўвесь народ ягоны, на вайну ў Ягац.
І вышаў Сыгон а ўвесь люд ягоны напярэймы нам на бітву ў Ягацы.
І выдаў яго нам ГОСПАД, Бог наш; і пабілі мы яго, і сыноў ягоных, і ўвесь народ ягоны.
І аддаў яго СПАДАР, Бог наш, нам, і мы зразілі яго а сыноў ягоных а ўвесь люд ягоны,
У той час узялі мы ўсе гарады ягоныя і палажылі закляцьце на кожны горад, на мужчынаў, і жанчынаў, і дзяцей, нікога з іх не пакінулі,
І перамаглі таго часу ўсі месты ягоныя, і аканавалі кажнага места мужчын а жанкі а дзеціяняты, не пакінулі астачы.
акрамя жывёлы, якую ўзялі сабе, і здабычы з гарадоў, занятых намі.
Толькі статак узялі мы сабе заглабаньням і здабытак местаў, якія мы заваявалі.
Ад Араэру, які на беразе ручая Арнон, і ад гораду ў даліне аж да Гілеаду не было для нас гораду, які быў мацнейшы за нас; усё аддаў нам ГОСПАД, Бог наш.
Ад Ароіру, што на беразе цур’я Арнона, і ад места, каторае ля цур’я, аж да Ґілеаду ня было места лішне высокага нам: усе аддаў СПАДАР, Бог наш, нам.
Толькі да зямлі сыноў Амона ты не набліжаўся, і да мясцовасьцяў вакол ручая Ябок, да гарадоў у гарах, і ўсё [было], як загадаў ГОСПАД, Бог наш.
Адно да зямлі Амонцаў ты ня бліжыўся, ані да ўсяго боку цур’я Явока, ані да местаў на гары, ані да ўсёга, што заказаў СПАДАР, Бог наш.