2 да Цімафея 3 разьдзел
Другое пасланьне да Цімафея
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Чарняўскага 2012
Ведай, што ў апошнія дні настануць цяжкія часы.
Гэта ведай, што ў апошнія дні наступяць небяспечныя часы.
Людзі будуць самалюбнымі, хцівымі, фанабэрыстымі, ганарыстымі, зламоўнымі, непаслухмянымі бацькам, няўдзячнымі, нягоднымі,
Людзі будуць самалюбівыя, хцівыя, ганарыстыя, саманадзейныя, зламоўныя, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, непрыязныя,
непрыязнымі, непрымірымымі, паклёпнікамі, нястрыманымі, жорсткімі, ненавіснікамі дабра,
бессардэчныя, няўстрыманыя, злачынцы, апанаваныя, жорсткія, непрыхільныя,
здраднікамі, бяздушнымі, надзьмутымі, любячымі раскошу больш за Бога.
здраднікі, нахабныя, пыхлівыя, раскошу любячыя больш, чым Бога,
Будуць мець выгляд пабожнасці, аднак адкінуць яе моц. Асцерагайся такіх,
што маюць выгляд пабожнасці, але ж выракліся моцы яе. Такіх высцерагайся,
бо з іх ёсць тыя, каторыя закрадаюцца ў дамы і зводзяць хвейных жанчын, абцяжараных грахамі, якія паддаюцца розным пажадлівасцям,
бо між імі ёсць такія, што бадзяюцца па дамах, зводзяць жанчын, якія абцяжараны рознымі грахамі, кіруюцца рознымі пажаданнямі,
заўсёды вучацца, але ніколі не даходзяць да разумення праўды.
заўсёды вучацца, але ніколі не могуць дайсці да разумення праўды.
Як Янэс і Ямбрэс паўсталі супраць Майсея, так і яны сталі супраць праўды, людзі з сапсаваным розумам, нявыпрабаваныя ў веры.
Як Янні і Ямбр супрацівіліся Майсею, так і яны супрацівяцца праўдзе, людзі тупога розуму, нявыпрабаваныя ў веры.
Але яны далёка не зойдуць, бо іх глупота — так, як і тых, — стане бачнай усім.
Але яны далёка не зойдуць. Бо бязглуздасць іх выявіцца ўсім так, як было і з тымі.
Ты пайшоў следам за маім вучэннем, за паводзінамі, за намерам, за вераю, за цярплівасцю, за любоўю, за трываласцю
А ты пайшоў следам маёй навукі, настаўлення, намераў, веры, велікадушнасці, любові, цярплівасці,
ў ганеннях і цярпеннях, якія выпалі мне ў Антыёхіі, Іконіі і Лістры. Столькі ганенняў я перанёс, і ад усяго мяне выратаваў Пан.
пераследаванняў, пакут, якія сталіся са мною ў Антыёхіі, Іконіі і Лістры. Гэтыя пераследаванні я перанёс; з усіх іх вырваў мяне Госпад.
Усе, хто жадае жыць пабожна ў Хрысце Езусе, будуць пераследаваныя.
Ды ўсе, каторыя хочуць жыць пабожна ў Хрысце Ісусе, пераследаваны будуць.
Нягодныя ж людзі і ашуканцы будуць дасягаць поспехаў у дрэнным, памыляючыся і іншых уводзячы ў зман.
Ліхія ж людзі і ашуканцы тым горш будуць гразнуць у зле, памыляючыся самі і ўводзячы ў аблуды.
А ты трывай у тым, чаму навучыўся і што табе даручана, ведаючы, ад каго навучыўся. Бо ад дзіцячых гадоў ведаеш святыя Пісанні,
Ты ж трывай у тым, чаму навучыўся і што даручана табе, бо ведаеш, ад каго навучыўся,
якія могуць навучыць цябе мудрасці дзеля збаўлення праз веру ў Езуса Хрыста.
бо з дзіцячых гадоў пазнаў ты Пісанне Святое, якое можа цябе навучыць на збаўленне праз веру ў Хрыста Ісуса.
Усё Пісанне натхнёнае Богам і карыснае для навучання, для пераконвання, для настаўлення, для выхавання ў праведнасці,
Усё Пісанне натхнёна Богам і карыснае для навучання, дакору, выпраўлення і ўзгадавання ў справядлівасці,
каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы.
каб дасканалым быў чалавек Божы, настаўленым на ўсякае добрае дзеянне.