Лукаша 1 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Чарняўскага 2012
Паколькі ўжо многія імкнуліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас,
Паколькі многія ўжо спрабавалі ўдакладніць аповед пра падзеі, якія ў нас адбыліся,
як перадалі нам тыя, што ад пачатку былі відавочцамі і слугамі слова,
як пераказалі нам тыя, што ад пачатку самі бачылі і былі паслугачамі Слова,
вырашыў і я дакладна даследаваць усё ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, дастойны Тэафіле,
таксама і я, старанна разгледзеўшы ўсё ад пачатку, рашыўся па парадку апісаць табе, годны Тэафіле,
каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму быў навучаны.
каб ты пераканаўся ў праўдзівасці слоў, у якіх ты быў навучаны.
У дні Ірада, караля юдэйскага, быў адзін святар, па імені Захарыя, з роду Абія. Ён меў жонку з дачок Аарона, а імя яе было Альжбета.
У дні Ірада, цара Юдэі, жыў адзін святар на імя Захарыя, з Абіявай чаргі. Ён меў жонку, з дачок Ааронавых, імя яе Лізавета.
Абое былі справядлівымі перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх запаведзяў і наказаў Пана.
Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.
Але не мелі дзіцяці, бо Альжбета была бясплоднай; і абое былі ўжо ў старым узросце.
Ды не мелі сына, бо Лізавета была няплоднай, а абое былі ўжо на схіле дзён сваіх.
Калі Захарыя ў парадку сваёй чаргі выконваў святарскае служэнне перад Богам,
І сталася, калі ён адбываў службу святарскую перад Богам у сваёй чарзе,
яму паводле святарскага звычаю выпаў лёс увайсці ў святыню Пана, каб прынесці ахвяру каджэння.
па жэрабі, як была традыцыя ў святароў, выпала яму ўвайсці ў святыню Госпадаву для каджэння,
Усё ж мноства народу малілася звонку падчас каджэння.
а ўсё мноства народа ў час каджэння малілася звонку.
І з’явіўся яму анёл Пана, які стаяў з правага боку кадзільнага ахвярніка.
І з’явіўся перад ім Анёл Госпадаў, стоячы па правым баку ахвярніка каджэння,
Захарыя збянтэжыўся, калі ўбачыў анёла, і страх ахапіў яго.
дык Захарыя стрывожыўся, бачачы гэта, ды вялікі страх ахапіў яго.
Анёл жа сказаў яму: «Не бойся, Захарыя, бо выслухана просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, а ты назавеш яго імем Ян.
Тады Анёл прамовіў да яго: «Не бойся, Захарыя, бо пачута маленне тваё, вось жа, жонка твая Лізавета народзіць табе сына, і назавеш яго Янам.
Будзе табе радасць і весялосць, і шмат хто ўзрадуецца нараджэнню ягонаму.
Ён будзе табе радасцю і пацехай, ды многія будуць радавацца з яго нараджэння.
Бо ён будзе вялікі ў вачах Пана, не будзе піць ні віна, ні сіцэры і напоўніцца Духам Святым яшчэ ва ўлонні сваёй маці.
Ён будзе вялікім на віду Госпада, і не будзе піць віна і сіцэры, ды яшчэ ад улоння маці будзе напоўнены Духам Святым,
Многіх з сыноў Ізраэля наверне да іхняга Пана Бога.
і многіх сыноў Ізраэля наверне да Госпада, Бога іх.
І сам пойдзе перад Ім у духу і моцы Іллі, каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, і непаслухмяных — да разважлівасці справядлівых, каб падрыхтаваць Пану народ дасканалы».
І пройдзе перад Ім у духу і магутнасці Іллі, каб звярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, а непаслухмяных — да мудрасці справядлівых, каб падгатаваць Госпаду народ падрыхтаваны».
Тады сказаў Захарыя анёлу: «Па чым я пазнаю гэта? Бо я стары і жонка мая ў старым узросце».
І сказаў Захарыя Анёлу: «З чаго я магу гэта ведаць? Бо я стары, і жонка мая на схіле дзён сваіх».
Анёл сказаў яму ў адказ: «Я Габрыэль, стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою, і абвясціць табе добрую навіну пра гэта.
І, адказваючы, сказаў яму Анёл: «Я — Габрыэль, што стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і абвясціць табе гэтую радасную вестку.
І вось, ты будзеш маўчаць і не зможаш гаварыць да дня, калі гэта станецца, за тое, што не паверыў словам маім, якія збудуцца ў свой час».
І вось, ты будзеш нямым ды не будзеш магчы гаварыць аж да дня, у які гэта здзейсніцца, таму што ты не паверыў словам маім, якія збудуцца ў свой час».
Народ жа чакаў Захарыю і дзівіўся, што ён затрымліваецца ў святыні.
І народ чакаў Захарыю, і дзівіліся, што ён так доўга бавіцца ў святыні.
А калі выйшаў, не мог гаварыць з імі; і яны пазналі, што ён бачыў з’яўленне ў святыні. А ён гаварыў з імі на мігах і заставаўся нямым.
Выйшаўшы, ён не мог да іх прамаўляць, дык пазналі, што ён бачыў з’яву ў святыні. А ён даваў ім знакі і застаўся нямым.
Калі скончыліся дні служэння ягонага, ён вярнуўся ў свой дом.
І сталася, калі скончыліся дні службы яго, ён вярнуўся ў дом свой.
І пасля гэтых дзён зачала Альжбета, жонка ягоная, і ўкрывалася пяць месяцаў, кажучы:
А праз некалькі дзён жонка яго, Лізавета, пачала дзіця; і пяць месяцаў хавалася, кажучы:
«Так учыніў мне Пан у тыя дні, калі глянуў на мяне, каб зняць з мяне ганьбу перад людзьмі».
«Гэта ўчыніў мне Госпад у дні, у якія зірнуў на мяне, каб зняць ганьбу маю сярод людзей».
У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт,
А ў шосты месяц быў пасланы Богам Анёл Габрыэль у горад у Галілеі, званы Назарэт,
да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя.
да Дзевы, заручанай мужу, які меў імя Язэп, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя.
Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою».
Увайшоўшы да Яе, Анёл прывітаў: «Прывітана будзь, ласкі поўная [, дабраславёная Ты між жанчынамі], Госпад з Табою».
Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.
А Яна стрывожылася словам яго і думала, што гэта за прывітанне такое?
І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана.
І гаворыць Ёй Анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Бога.
Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус.
І вось, пачнеш ва ўлонні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус.
Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага,
Ён будзе вялікім і Сынам Узвышняга будзе названы, і дасць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Яго;
і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца».
і будзе Ён валадарыць над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца».
І сказала Марыя анёлу: «Як станецца гэта, калі я мужа не знаю?»
Марыя ж сказала Анёлу: «Як гэта можа стацца, калі Я мужа не спазнала?»
Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым.
І, адказваючы, Анёл сказаў Ёй: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Узвышняга агарне Цябе. Той, што з Цябе народзіцца, Святым назавецца, Сынам Божым.
Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай,
І вось сваячка Твая, Лізавета, і яна пачала дзіця ў старасці сваёй, і ўжо шосты месяц у той, якую завуць няплоднай,
бо для Бога няма нічога немагчымага».
бо ў Бога не бывае немагчымым ніводнае слова».
Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова». І адышоў ад Яе анёл.
Марыя ж сказала: «Вось жа, Я — служка Госпадава, хай Мне станецца паводле твайго слова». І Анёл адышоў ад Яе.
Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды.
У тыя дні Марыя, устаўшы, пайшла паспешліва ў горы, у горад Юды.
Яна ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету.
І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Лізавету.
Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым.
І, калі Лізавета пачула прывітанне Марыі, зварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і Дух Святы напоўніў Лізавету,
Яна ўсклікнула моцным голасам і сказала: «Благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго.
і ўсклікнула яна моцным голасам, кажучы: «Дабраславёная Ты між жанчынамі, і дабраславёны плод улоння Твайго.
Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне?
А скуль жа мне гэта, што Маці Госпада майго прыйшла да мяне?
Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася радасна дзіцятка ва ўлонні маім.
Вось, як толькі загучаў голас прывітання Твайго ў вушах маіх, зварухнулася з радасцю дзіцятка ў маім улонні.
І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам».
І шчасная Тая, што ўверыла, бо споўніцца сказанае Ёй ад Госпада».
І сказала Марыя: «Велічае душа мая Пана,
І сказала Марыя: «Узвялічвае душа Мая Госпада,
і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,
і ўзрадаваўся дух Мой у Богу, Збаўцы Маім,
бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі.І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
бо зірнуў Ён на пакорлівасць служкі Сваёй. Вось, адгэтуль шчаснай называць Мяне будуць усе роды,
Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны,а імя Яго святое.
бо зрабіў Мне вялікае Магутны, і святое імя Яго,
І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленненад тымі, хто Яго баіцца.
і міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне тым, што баяцца Яго.
Паказаў моц сваёй правіцы,рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.
Выявіў магутнасць рукі Сваёй, разагнаў пыхлівых у намеры сэрца свайго,
Скінуў магутных з тронаі ўзвысіў пакорных.
спіхнуў моцных з пасада і ўзвысіў пакорлівых;
Дабром галодных насыціў,а багатых ні з чым адправіў.
галодных насыціў даброццем, а багацеяў адправіў ні з чым.
Прыняў свайго слугу Ізраэля,памятаючы пра сваю міласэрнасць,
Прытуліў Ізраэля, паслугача Свайго, памятаючы на міласэрнасць,
як абяцаў бацькам нашым,Абрагаму і яго патомству навекі».
як прадказаў бацькам нашым, Абрагаму і нашчадкам яго навечна».
Прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў і вярнулася ў свой дом.
Ды заставалася з ёю Марыя каля трох месяцаў, і вярнулася ў Свой дом.
Альжбеце ж надышоў час нараджаць, і яна нарадзіла сына.
А Лізавеце настаў час нарадзіць, і яна нарадзіла сына.
Калі пачулі суседзі і сваякі яе, што Пан учыніў вялікай міласэрнасць сваю да яе, радаваліся разам з ёю.
Яе суседзі і сваякі, пачуўшы, што ўзвялічыў Госпад у ёй Сваю міласэрнасць, радаваліся разам з ёю.
На восьмы дзень прыйшлі абразаць дзіця і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарыем.
І сталася: у восьмы дзень сабраліся яны абрэзаць хлопчыка ды назваць яго імем бацькі яго, Захарыем.
Але, адказваючы, маці ягоная сказала: «Не, але будзе названы Янам».
І, адказваючы, маці яго сказала: «Ніякім чынам, але будзе названы Ян».
Тады сказалі ёй: «Няма нікога з тваёй радні, хто б называўся такім імем».
І сказалі ёй: «У родзе тваім няма нікога, хто б называўся гэтым імем».
У бацькі ж ягонага пыталіся на мігах, як бы хацеў назваць яго.
Дык пыталі на мігі ў бацькі яго, як ён хацеў бы назваць яго.
Ён, папрасіўшы таблічку, напісаў: «Ян — імя яго». І ўсе здзівіліся.
А той запатрабаваў табліцы і напісаў словамі: «Ян імя яго». Дык здзівіліся ўсе.
У гэты момант адразу адкрыліся вусны ягоныя і развязаўся язык ягоны, і ён загаварыў, праслаўляючы Бога.
А ў гэты момант раскрыліся вусны яго ды развязаўся язык яго і стаў гаварыць, дабраслаўляючы Бога.
Ахапіў страх усіх суседзяў іхніх, і па ўсёй горнай краіне Юдэі яны расказвалі пра ўсё гэта.
Дык ахапіў страх усіх іх суседзяў, і па ўсіх гарах Юдэі разнесліся словы пра ўсё гэта.
Усе, хто чуў, разважалі пра гэта ў сэрцах сваіх і казалі: «Што ж гэта будзе за дзіця?» Бо рука Пана была з ім.
А ўсе, што пра гэта пачулі, разважалі ў сэрцы сваім, кажучы: «Кім жа будзе гэта дзіця?» Бо рука Госпадава была з ім.
А Захарыя, бацька яго, напоўніўся Духам Святым і прарочыў, кажучы:
І Захарыя, бацька яго, напоўнены Духам Святым, праракаваў гэтыя словы:
«Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля,бо наведаў і адкупіў народ свой,
«Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, бо наведаў і адкупіў народ Свой,
і ўзняў моц збаўлення для насу доме Давіда, слугі свайго.
і падняў рог збаўлення нашага ў доме Давіда, паслугача Свайго,
Як абвясціў спрадвекувуснамі сваіх святых прарокаў,
як прадказаў вуснамі святых прарокаў Сваіх, якія жылі ад [пачатку] вякоў,
што збавіць нас ад ворагаў нашыхі ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.
збаўленне ад ворагаў нашых ды з рук тых, што ненавідзяць нас;
Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашыхі нагадаць пра святы запавет свой.
каб учыніць міласэрнасць бацькам нашым, помнячы святы запавет Свой,
Прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму,дасць нам.
і прысягу, якую даў Абрагаму, бацьку нашаму, даць нам,
Каб, выбаўленыя з рук ворагаў,мы без страху служылі Яму
каб без страху, свабодныя ад рук ворагаў, служылі Яму
ў святасці і справядлівасці перад Імва ўсе дні нашыя.
ў святасці і справядлівасці перад Ім ва ўсе дні нашы.
А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш названа,бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму;
І ты, дзіця, названы будзеш прарокам Узвышняга, бо пойдзеш перад абліччам Госпада, рыхтаваць дарогі Яму,
каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленнепраз адпушчэнне яго грахоў,
каб даць народу Яго навуку збаўлення ў адпушчэнні грахоў іх
дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога,у якой наведаў нас Усход з вышыні;
праз міласэрнасць бязмежную Бога нашага, у якой Ён наведаў нас, сыходзячы з вышыняў,
каб асвятліць тых, хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным;каб накіраваць ногі нашыя на шлях спакою».
каб асвяціць тых, што сядзяць у поцемках і ў засені смерці, каб накіраваць ногі нашы на шлях супакою».
А дзіця расло і ўзмацнялася духам, і заставалася на пустыні да дня свайго з’яўлення перад Ізраэлем.
А дзіця расло і ўзмацоўвалася ў духу, і заставалася ў пустыні аж да дня свайго з’яўлення перад Ізраэлем.