Мацьвея 23 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Тады Ісус прамовіў да народу і вучняў Сваіх
Затым зьвярнуўся Езус да людзей і да вучняў Сваіх і казаў:
і сказаў: на Майсе́явым пасадзе пасе́лі кніжнікі і фарысэі.
На пасадзе Майсеевым заселі кніжнікі (вучоныя па Пісаньню) і фарызэі.
Дык усё, чаго скажуць вам дзяржа́цца, дзяржы́цеся й рабе́це, але не рабе́це паводле ўчынкаў іх, бо яны гавораць і ня робяць.
Дык усё, што яны вам скажуць, беражыце і рабіце, але не паступайце па іхніх учынках, бо яны вучаць, а так ня робяць.
Бо вяжуць ёрмы цяжкія і непасільныя і ўскладаюць на пле́чы людзям; а самы ня хочуць і пальцам крануць іх.
Бо яны вяжаць цяжкія і непасільныя бярэмі ды ўскладаюць на плечы людзей, а самі і пальцам сваім не хочуць за іх узяцца.
Усе́-ж учынкі свае́ яны робяць дзеля таго, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыі свае і павялічаюць по́лы вопраткі свае́й,
Яны ўсё робяць, каб паказацца людзям. Павялічаюць малітвенныя паясы і апускаюць краі адзеньня свайго.
ды любяць пе́ршыя ме́сцы на банке́тах і пе́ршыя лавы ў сынагогах,
Ахвотна займаюць першыя мейсцы на балях і ў сынагогах.
і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: вучыцель, вучыцель!
Любяць прывітаньні на рынку, ды каб іх людзі Раббі называлі.
А вы не называйцеся вучыцеля́мі: бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос; усе́-ж вы браты.
Вы не хаціце, каб вас настаўнікамі называлі, бо адзін Настаўнік ваш, а вы ўсе братамі.
І айцо́м сабе́ не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Аце́ц, Каторы на нябёсах.
Ані айцом не называйце нікога на зямлі, бо адзін ваш Айцец у небе.
І не называйцеся настаўнікамі; бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.
Ані настаўнікамі не называйцеся, бо адзін ваш Настаўнік — Хрыстус.
Большы з вас няхай будзе вам за слугу.
Хто большы — важнейшы ў вас, хай будзе вашым слугой.
Бо хто ўзвышае сябе́, той панíжаны будзе, а хто паніжа́е сябе́, той будзе ўзвы́шаны.
Бо хто сябе павышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае — будзе павышаны.
Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябе́снае перад людзьмі; бо самы не ўваходзіце і тых, што хочуць увайсьці, не дапускаеце.
Гора вам, кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі, што зачыняеце Каралеўства Нябеснае людзям; і самі не ідзіцё і ідучых не пускаеце ўвайсьці.
Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зьядаеце дамы́ ўдоў і няшчыра доўга моліцеся; за гэта дастанеце цяжэйшы прысуд.
Гора вам кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі, што аб'ядаеце дамы ўдоваў пад відам доўгіх маленьняў, дзеля таго напаткае вас жорсткі прысуд.
Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб навярнуць хоць аднаго; і, калі гэта здарыцца, робіце яго сынам гее́нны, удвая горшым за вас.
Гора вам, кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі, што абяжджаеце моры і сушы (сухмяні), каб здабыць аднаго спаўверніка. А калі ім станецца, робіце яго сынам пекла, у два разы горшым за сябе.
Го́ра вам, правадыры́ сьляпыя, якія ка́жаце: калі хто прысягае царквою, гэта нічога, а калі хто прысягае золатам царквы, дык вінаваты.
Гора вам, сьляпыя праваднікі, што кажаце: хто прысяг (пакляўся) на сьвятыню — гэта нічога, а калі б хто прысяг на золата сьвятыні, споўніць павінен.
Неразумныя і сьляпыя! што бале́й? Золата, ці царква, асьвячаючая золата?
О дурныя і сьляпыя! Бо што важнейшае: золата ці сьвятыня, якая ўсьвячае золата?
І калі хто прысягне́ жэ́ртвенікам, гэта нічога, а калі хто прысягне́ жэртваю, што на ім, то вінаваты.
Ды хто б прысяг (пакляўся) на аўтар, гэта нічога, але хто б прысягнуў на ахвяру на ім складзеную, споўніць павінен.
Неразумныя і сьляпыя! што бале́й? Жэ́ртва, ці жэртвенік, што асьвячае жэ́ртву?
Сляпіндзі! Што ж важнейшае: ахвяра ці аўтар, які яе ўсьвячае?
Дык той, хто прысягае жэртвенікам, прысягае і ім, і ўсім, што на ім.
Хто затым прысягае на аўтар, прысягае на яго ды на ўсё, што на ім.
І хто прысягае царквою, прысягае ёю і жыву́чымі у ёй.
Бо хто прысягнуў на сьвятыню, прысягае на яе ды на Таго, Хто ў ёй пражывае (Бог).
І хто прысягае не́бам, прысягае паса́дам Божым і Се́дзячым на ім.
А хто прысягае на неба, прысягае на трон Божы і на Таго, Хто на ім сядзіць.
Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што даецё дзесяціну з мяты, анíжу і кміну, ды пакінулі найважне́йшае ў законе: суд і міласьць і ве́ру; гэтае трэба было рабіць, дый гэнага не пакідаць.
Гора вам, кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі, што даіцё дзесяціну з мяты, кропу і кмену, а прапускаеце тое, што больш важнейшае ў Законе: суд, міласэрдзе і веру. І гэта трэба выпаўніць і тога не апускаць.
Правадыры́ сьляпыя, што камара́ адцэджваеце, а вярблюда глытаеце!
Сьляпыя правадыры, што працэджваеце камара, а глытаеце вярблюда.
Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што ачышчаеце чару і місу зьве́рху, а ўсярэдзіне поўны драпе́жнасьці і няпраўды.
Гора вам, кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі, што абмываеце чашу і місу з навонку, а самі ў сабе поўныя зьдзерства ды нячыстасьць.
Фарысэй сьляпы́! ачысьці пе́рш сярэдзіну чары і місы, каб чы́стыя былі і зьве́рху.
Сьляпы фарызэю! Абмый перш нутро чашы і місы, каб тое, што навонкі — сталася чыстым.
Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што робіцеся падобнымі да памаляваных тру́наў, якія звонку здаюцца харошымі, а ўсярэдзіне поўны касьце́й трупаў і рознае не́чысьці.
Гора вам, кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі! Бо вы падобныя да грабоў пабеляных, што навонкі паказваюцца людзям прыгожымі, а ў нутры поўныя касьцей, трупаў і ўсякага гнільля.
Гэтак і вы звонку здаецёся людзям сьвятымі, а ўсярэдзіне поўны крывадушнасьці і беззаконьня.
Так і вы навонкі (знадворку) выдаіцёся людзям справядлівымі, а ў нутры поўныя крывадушнасьці і беззаконьня.
Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і прыхарошываеце памятнікі сьвятым,
Гора вам, кніжнік і фарызэі, крывадушнікі, каторыя будуеце грабніцы Прарокам і аздабляеце (упрыгожваеце) помнікі справядлівых,
і ка́жаце: калі-б мы былі ў дні айцоў нашых, то ня былі-б супольнікамі іх у крыві прарокаў.
кажучы: "Каб мы жылі ў дні бацькоў нашых, не былі б супольнікамі тых, што пралівалі кроў Прарокаў".
Гэткім чынам вы самыя проці сябе́ сьве́дчыце, што вы — сыны тых, якія забівалі прарокаў.
І так вы самі сьведчыце, што вы сынамі тых, што забілі Прарокаў.
Дапаўняйце-ж ме́ру айцоў вашых.
І вы дапоўніце мерку бацькоў вашых.
Зьме́і, плод яхíдніны! як унíкнеце вы асуджэньня ў гее́нну?
Гадзіны! Зьмяінае племя! Няўжо ўсьцеражыцёся прысуду пекла?
Вось, дзеля гэтага Я пасылаю да вас прарокаў і людзе́й мудрых, і кніжнікаў; і вы іншых заб’ецё і раскрыжу́еце, а іншых будзеце біць у школах вашых і гнаць з ме́ста да ме́ста.
Таму то пасылаю Я да вас Прарокаў і мудрых і знаўцаў Пісаньня, а многіх з іх зб'іцё, а іншых будзеце бічаваць у сынагогах вашых. Ды будзеце сьцігаць іх з гораду ў горад
Няхай жа падзе́ на вас уся кроў сьвятая, пралíтая на зямлі, ад крыві Авеля сьвятога да крыві Захара, сына Варахіінавага, каторага вы забілі між царквою і жэртвенікам.
аж спадзе на вас кроў усіх справядлівых, разліта на зямлі, ад крыві справядлівага Абеля аж да крыві Захара, сына Барахія, якога вы забілі між сьвятыняй і аўтаром.
Запраўды́ кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на род гэты.
Сапраўды кажу вам, спадзе гэта ўсё на гэтае племя.
Ерузалім, Ерузалім, забойца прарокаў, каме́ньмі пабіва́ючы пасла́ных да цябе́! Колькі разоў хаце́ў Я сабраць дзяце́й тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад кры́льлі, і вы не захаце́лі.
О Ерузалім, Ерузалім, каторае забіваеш Прарокаў ды каменуеш тых, што да цябе пасланыя. Колькі раз хацеў сабраць сыноў тваіх як кураводка сабірае пісклянят сваіх пад свае крыльлі, але ты не захацеў.
Вось жа астаецца вам дом ваш пусты.
Таму дом ваш стане пустым.
Бо кажу вам: ня будзеце бачыць Мяне́ ад сяньня, дакуль ня ска́жаце: багасла́ўлены, хто йдзе́ ў імя Госпада.
Бо кажу вам, не ўвідзіце Мяне датуль, пакуль ня скажаце: Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада (Пс. 117:26).