2 да Карынфянаў 2 разьдзел

Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Дык я разважыў сам у сабе́ ня прыходзіць да вас ізноў у горы;
 
Я разважыў гэта сабе ня прыйсьці да вас ізноў із смуткам.

бо, калі я засмучаю вас, то хто паце́шыць мяне́, як ня той, што засмучаны мною?
 
Бо, калі я засмучу вас, хто разьвяселе мяне, калі ня тый, хто засмучаны імною.

Гэтае самае я і пісаў вам, каб, прыйшоўшы, ня ме́ць суму ад тых, ад якіх мне́ трэба ме́ць паце́ху, пэўны аб усіх вас, што мая радасьць для ўсіх вас.
 
І гэта самае я пісаў вам, каб, прышоўшы, ня мець смутку ад тых, з каторых меў бы цешыцца, маючы пэўнасьць праз усіх вас, што радасьць мая ёсьць усіх вас.

Бо з вялікага гора й тугі сэрца пісаў я вам праз многія сьлёзы, не каб вы засумавалі, але каб пазналі любоў, якую я з лішкаю маю да вас.
 
Бо зь вялікае атугі а неўпакою сэрца я пісаў вам із шмат сьлязьмі, не каб засмуціць вас, але каб вы пазналі любосьць, каторую я із збыткам маю да вас.

Калі-ж хто засмуціў, дык не мяне́ засмуціў, але часткова, — каб не сказаць многа, — і ўсіх вас.
 
Калі ж хто засмуціў, ён не мяне засмуціў, але часткава ўсіх вас, каб я ня быў перацяжараны.

Даволі такому гэтае кары ад многіх;
 
Такому досыць гэтае кары ад бальшыні.

дык вам ужо ле́пей дараваць Яму і паце́шыць, каб гэтакі ня быў абняты сумам церазме́рным.
 
Так што вы наадварот валей і даруйце й пацешча, каб можа надзвычайны смутак не пажэр яго.

Дзеля гэтага прашу вас паказаць яму любоў.
 
Затым малю вас змацніць да яго міласьць.

Бо на тое я і пісаў, каб выпрабаваць вас, ці ў-ва ўсім вы паслухмяныя.
 
Бо я дзеля таго й пісаў, каб даведацца довады праз вас, ці ў вусім вы паслухменыя.

А каму вы што дароўваеце, таму і я; бо і я, калі што дараваў каму, дараваў дзеля вас прад абліччам Хрыста,
 
Каму ж вы што даруеце, то й я; бо й я што дараваў, калі дараваў што, дзеля вас перад відам Хрыстовым,

каб не перамог нас шатан; бо нам не няве́дамы думкі ягоныя.
 
Каб нас шайтан не перайшоў, бо нам не няведамныя задумы ягоныя.

Прыйшоўшы-ж у Троаду дзеля абвяшчаньня аб Хрысьце́, калі мне́ былі адчынены дзьве́ры ў Госпадзе,
 
Як жа я прышоў да Троады дзеля Дабравесьці Хрыстовае, хоць дзьверы былі адчыненыя імне Спадаром,

я ня ме́ў супакою духу майму, бо не знайшоў там брата майго Ціта; але, разьвітаўшыся з імі, я пайшоў у Македонію.
 
Я ня меў супакою духу свайму, не знайшоўшы Ціта, брата свайго; але, разьвітаўшыся зь імі, я пайшоў да Макядоні.

Дзякуй-жа Богу, што заўседы дае́ нам перамогу ў Хрысьце́ — і пахашчы веды Свае́й выяўляе праз нас у-ва ўсякім ме́сцы.
 
Але дзякуй Богу, Каторы заўсёды вядзець нас да перамогі ў Хрысту і пах знацьця Сябе выяўляе намі на кажным месцу.

Бо мы — Хрыстовыя па́хашчы Богу ў тых, што збаўляюцца, і ў тых, што гінуць.
 
Бо вы пах Хрыстоў Богу у спасаных і ў гінулых:

Для адных мы пах — сьме́рці на сьме́рць, а для другіх — пах жыцьця на жыцьцё.
 
Адным пах сьмяротны на сьмерць, другім пах жыцьця на жыцьцё. І хто здольны на гэта?

Бо мы не таргуем словам Божым, як многія, але апавядаем шчыра, як ад Бога, перад Богам у Хрысьце́.
 
Бо мы, не як іншыя, каторыя багацеюць хвальшаваньням слова Божага, але як із шчырасьці, але як ад Бога, перад Богам гукаем у Хрысту.