Марка 7 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага 2003
І сабра́ліся да Яго фарысеі і некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Іерусаліма;
І сышліся да Ісуса фарызеі ды некаторыя кніжнікі, што прыбылі з Ерузаліма.
і, бачыўшы некаторых з вучняў Яго, як яны елі хлеб нячыстымі, гэта значыць непамы́тымі, рукамі, дакара́лі.
І, калі заўважылі, што некаторыя з вучняў Яго елі хлеб нячыстымі, гэта значыць нямытымі, рукамі —
Бо фарысеі і ўсе Іудзеі не яду́ць, пакуль не памыюць дбайна рук, трымаючыся пада́ння ста́рцаў;
бо фарызеі і ўсе Юдэі не ядуць, калі не памыюць старанна рук, захоўваючы традыцыю дзядоў.
і пасля рынку, пакуль не амы́юцца, не яду́ць. Ёсць і многае іншае, чаго яны прынялí трымацца: абмыва́ння чашаў, і кубкаў, і катлоў, і ла́ваў.
Таксама не ядуць, прыйшоўшы з рынку, пакуль не абмыюцца. Па-за гэтым традыцыя іхняя загадвае трымацца многіх іншых рэчаў: мыць чары і збаны, і посуд медны, і лавы, —
Потым пытаюцца ў Яго фарысеі і кніжнікі: чаму вучні Твае не жывуць згодна з пада́ннем ста́рцаў, а непамы́тымі рукамі яду́ць хлеб?
то пыталіся Яго фарызеі і кніжнікі: «Чаму вучні Твае не трымаюцца традыцый продкаў, але ядуць хлеб нямытымі рукамі?»
А Ён у адказ гаворыць ім: добра прарочыў Іса́ія пра вас, крываду́шных, як напíсана: «людзі гэтыя ву́снамі ўшаноўваюць Мяне, а сэ́рца іх знахо́дзіцца далёка ад Мяне;
А Ён сказаў ім: «Добра пра вас, крывадушнікаў, праракаваў Ісая, як напісана: «Народ гэты славіць Мяне вуснамі, але сэрца іх далёка ад Мяне.
але ма́рна шануюць Мяне, навучаючы вучэнням, устанаўле́нням чалавечым».
Дарэмна, аднак, славяць Мяне, выкладаючы пастановы людскія».
Бо, пакінуўшы за́паведзь Божую, трыма́ецеся вы пада́ння чалавечага, абмыва́ння кубкаў і чашаў ды многае іншае, падобнае да таго, робіце.
І,не дбаючы пра прыказанні Божыя, захоўваеце традыцыі чалавечыя».
І казаў ім: хо́раша вы абыхо́дзіце за́паведзь Божую, каб сваё пада́нне захава́ць!
І гаварыў ім: «Ці добра, што вы касуеце прыказанне Божае, і захоўваеце вашую традыцыю?
Бо Маісей сказаў: «шануй бацьку твайго і маці тваю», і хто зласло́віць на бацьку альбо маці, няхай смерцю памрэ.
Майсей сказаў: «Шануй бацьку свайго і маці сваю», ды: «Хто зняважыць бацьку або маці — хай будзе смерцю пакараны».
А вы гаворыце: калі скажа чалавек бацьку альбо маці: «тое, што ты ад мяне скарыстаў бы, гэта карва́н, што значыць дар Богу»,
А вы кажаце: «Калі б чалавек сказаў бацьку або маці: корбан, значыць дар [Богу], тое, у чым табе ад мяне была б карысць»,
тады ўжо дазваля́еце яму нічога не рабіць для бацькі альбо для маці сваёй,
і ўжо дазваляеце нічога яму больш не рабіць для бацькі або маці,
паруша́ючы слова Божае пада́ннем вашым, якое вы перадаяце́; і многае падобнае да таго робіце.
перакручваючы Слова Божае праз традыцыю вашую, якую перадаеце далей, ды многа падобнага робіце».
І, паклíкаўшы ўсіх людзей, казаў ім: паслухайце Мяне ўсе і зразуме́йце.
І, паклікаўшы зноў людзей, казаў ім: «Слухайце Мяне ўсе, і разумейце.
Няма нічога, што, увахо́дзячы ў чалавека зво́нку, магло б апага́ніць яго; але што выходзіць з яго, тое апага́ньвае чалавека.
Па-за чалавекам няма нічога, што, у яго ўваходзячы, магло б яго апаганіць, але ад чалавека выходзіць тое, што яго апаганьвае. (16)
Калі хто ма́е вушы, каб чуць, няхай чуе!
І, калі Ісус увайшоў у дом ад народа, пыталіся вучні Яго пра сэнс гэтай прыпавесці.
І калі ад людзей Ён увайшоў у дом, спыталіся ў Яго вучні Яго аб прытчы.
І гаворыць ім: «Няўжо і вы такія няцямкія? Не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, не можа яго апаганіць,
І сказаў ім: няўжо і вы такія неразумныя? Хіба́ не разумееце, што ўсё тое, што зво́нку ўваходзіць у чалавека, не можа апага́ніць яго?
бо тое ўваходзіць не ў сэрца, але ў жывот і выкідаецца вон, ачышчаючы ўсякую ежу».
Бо не ў сэ́рца яго ўваходзіць, а ў чэ́рава, і выходзіць прэч, таму ўсякая ежа чыстая.
І казаў далей: «А што з чалавека выходзіць, тое апаганьвае чалавека.
І казаў: тое, што выходзіць з чалавека, апага́ньвае чалавека;
Бо з нутра, з сэрца чалавека выходзяць благія думкі, распуснасць, зладзействы, забойствы,
Бо знутры́, з сэ́рца чалавечага по́мыслы ліхíя выходзяць, пралюбадзе́йствы, блуд, забойствы,
чужаложства, хцівасць, нягоднасць, зайздрасць, бессаромнасць, ліхое вока, блюзнерствы, пыха, глупства.
крадзяжы́, ліхвя́рства, злоба, кава́рства, распу́снасць, вока зайздроснае, блюзне́рства, ганарлíвасць, шале́нства;
Усё гэта ліха з нутра выходзіць ды паганіць чалавека».
усё гэтае зло знутры́ выхо́дзіць і апага́ньвае чалавека.
І, устаўшы, выйшаў Ён у межы Тыра і Сідона. І, увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто аб гэтым не ведаў, і схавацца не змог.
І, ру́шыўшы адтуль, пайшоў у землі Ты́рскія і Сідо́нскія; і, увайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; але не змог утаíцца.
Бо адна жанчына, у якой дачка мела нячыстага духа, як толькі пачула аб Ім, увайшла ў дом і пала Яму да ног.
Бо пачула пра Яго жанчына, дачка́ якой ме́ла ў сабе нячыстага духа, і, прыйшоўшы, упа́ла да ног Яго;
А жанчына гэта была з паганаў, родам з Сірафэніцыі. Яна прасіла Яго, каб выгнаў дэмана з дачкі яе.
а жанчына тая была́ язычніца, Сірафінікія́нка родам; і прасіла Яго, каб вы́гнаў дэмана з яе дачкí.
А Ён гаварыў ёй: «Дазволь перш насыціцца сынам, бо нельга забіраць хлеб ад сыноў і кідаць яго шчанюкам».
Але Іісус сказаў ёй: дай перш насы́ціцца дзе́цям, бо нядобра ўзяць хлеб ад дзяцей і кінуць сабачаня́там.
А яна адказвае Яму і кажа: «Так, Госпадзе, але ж і шчанюкі ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей».
Яна ж у адказ гаворыць Яму: так, Госпадзі! але і сабачаня́ты пад сталом ядуць крошкі ў дзяцей.
І сказаў ёй: «Дзеля такога адказу ідзі: дэман выйшаў з дачкі тваёй».
І сказаў ёй: за гэтыя словы ідзі, выйшаў дэман з дачкí тваёй.
І, калі яна прыйшла дамоў, знайшла, што дачка ляжыць на ложку, і дэман выйшаў.
І, прыйшоўшы ў дом свой, яна знайшла, што дэман выйшаў і дачка́ ляжы́ць на пасцелі.
І, зноў пакінуўшы межы Тыра, пайшоў Ён праз Сідон да мора Галілейскага пасярод межаў Дэкапаля.
І зноў, выйшаўшы з межаў Ты́рскіх і Сідо́нскіх, прыйшоў Іісус да мора Галіле́йскага ў землі Дзесяцігаро́ддзя.
І прыводзяць да Яго глухога і нямога, каб Ён усклаў на яго руку.
І прыво́дзяць да Яго глухога коснаязы́кага і просяць, каб Ён усклаў руку́ на яго.
І, адвёўшы яго з сабою ўбок, далей ад народа, уклаў Ісус пальцы Свае ў яго вушы, ды Сваёй сліной дакрануўся да языка яго.
І, адвёўшы яго ад народу ўбок, улажы́ў пальцы Свае ў ву́шы яго і, плюнуўшы, дакрану́ўся да языка яго;
І, глянуўшы ў неба, уздыхнуў і гаворыць: «Эфэта», што значыць: «Адчыніся».
і, узвёўшы вочы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: «эффафа́», што значыць: «адкры́йся».
І зараз жа адчыніліся вушы яго ды развязаліся путы языка яго, і пачаў добра гаварыць.
І адразу адкры́ліся вушы яго і развяза́ліся пу́ты яго языка́, і пачаў гаварыць выра́зна.
І загадаў ім, каб нікому не казалі, але чым болей забараняў, тым больш яны абвяшчалі.
І загада́ў ім, каб не казалі нікому. Але чым больш Ён зага́дваў ім, тым больш абвяшчалі.
І тым больш яны дзівіліся, кажучы: «Усё добра робіць, і каб глухія чулі, робіць, і каб нямыя гаварылі».
І надзвычай здзіўляліся, ка́жучы: добра ўсё зрабіў: і глухім дае чуць, і нямы́м гаварыць.