Псалтыр 29 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Псальм Давідавы. Аддайце Ягове, (вы) сынове Бога, аддайце Ягове славу і моц!
 

Аддайце Ягове славу Імя Ягонага. Упадзіце ніцма перад Яговам у прыгажосьці сьвятасьці.
 

Голас Яговы над водамі. Бог славы грыміць, Ягова над водамі вялікімі.
 

Голас Яговы магутны. Голас Яговы ве́лічны.
 

Голас Яговы крышыць кедры. Ягова крышыць кедры ліванскія,
 

і Ён прымушае іх скакаць, як цяля, і Ліван і Сірыён, як маладога дзікага буйвала.
 

Голас Яговы выкрасае агністае полымя.
 

Голас Яговы трасе пустэльню. Ягова трасе пустэльню Кадэс.
 

Голас Яговы прымушае аленіхаў акацíцца і ложыць лясы агалёнымі. І ў Ягонай Сьвятыні ўсё гаворыць: «Слава!»
 

Ягова тронна сеў над патопам. Ягова будзе тронна сядзець, як Кароль, вечна.
 

Ягова дасьць Свайму народу моц. Ягова багаславіць народ Свой мірам.