Псалтыр 47 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору. Сыноў Карэявых. Псальм.
 

Пляскайце ў далоні, усе народы! Моцна клічце Бога голасам радасьці!
 

Бо Ягова, Найвышэйшы, ёсьць стра́шны, вялікі Кароль над усёй зямлёй.
 

Ён скара́е пад нас народы і плямёны пад нашыя ногі.
 

Ён выбраў нам спадчыну нашую, гонар Якубаў, якога Ён любіць. Зэля.
 

Бог узыйшоў пад воклічы ўрачыстай радасьці, Ягова пад гук трубы.
 

Сьпявайце Богу! сьпявайце! Сьпявайце Каралю нашаму! сьпявайце! —
 

Бо Бог ёсьць Кароль усёй зямлі. Сьпявайце навучальную песьню!
 

Бог валадарыць, як Кароль над паганамі. Бог сядзіць на пасадзе Сьвятасьці Ягонай.
 

Сабра́ліся князі народу, народ Бога Абрагамавага, бо шчыты зямлі — Бога, Ён узвышаны надзвычайна.