Псалтыр 47 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору. Сыноў Корыных. Псальма.
 

Біце ў ладкі, усі люды, гукайце Богу голасам радасьці;
 

Бо СПАДАР Навышні страшны, — вялікі Кароль над усёй зямлёю;
 

Ён паддаў люды пад нас і народы пад ногі нашы;
 

Ён абраў нам спадак наш, гордасьць Якававу, каторага Ён любе. Сэля.
 

Узышоў Бог сярод гуканьня, СПАДАР сярод гуку трубнага.
 

Пяіце Богу, пяіце; пяіце Каралю нашаму, пяіце;
 

Бо Кароль усяе зямлі Бог; пяіце разумна.
 

Бог каралюе над народамі, Бог сеў на сьвятым пасадзе Сваім.
 

Валадары людаў зьбіраюцца, як люд Бога Абрагамовага; бо шчыты зямлі — Божыя. Ён надта ўзьвялічаны.