Псалтыр 143 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна
Псальма Давідава. СПАДАРУ, пачуй малітвую маю, нахіні вуха да маленьня майго; подле вернасьці Свае адкажы імне, подле справядлівасьці Свае.
Не правуйся із слугою Сваім, бо не аправіцца ніякі жывучы перад Табою;
Бо перасьлядуе непрыяцель душу маю, прыціснуў аж да зямлі жыцьцё мае, пасадзіў мяне ў цемрадзі, падобна да даўно памерлых.
І млее ў імне дух мой, у нутру маім сьцерхла сэрца мае.
Прыпамінаю даўнейшыя дні, размышляю праз усі ўчынкі Твае, справу рук Тваіх разважаю.
Выцягаю рукі свае да Цябе; душа мая — да Цябе, як выпраглая зямля. Сэля.
Борзда адкажы імне, СПАДАРУ; дух мой чэзьне; не схавай відзеньня Свайго ад мяне, каб ня быць імне падобным да тых, што зыходзяць да долу.
Дай імне нараніцы пачуць міласэрдзе Свае, бо на Цябе я спадзяюся; дай імне пазнаці дарогу, па каторай я маю йсьці, бо да Цябе я ўздыймаю душу сваю.
Вывальні мяне ад непрыяцеляў маіх, СПАДАРУ; уцякаю да Цябе схавацца.
Наўчы мяне паўніць волю Тваю, бо Ты Бог мой; добры Дух Твой хай вядзець мяне да зямлі простае.
Дзеля імені Свайго, СПАДАРУ, пажваў мяне; у справядлівасьці Сваёй выцягні душу маю з гароты.
І зь міласэрдзя Свайго адатні непрыяцеляў маіх і зьнішч усіх тых, што ўціскаюць душу маю, бо я слуга Твой.