Псалтыр 149 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Галілуя! Пяіце СПАДАРУ новую песьню; хвала Яму ў збору дабрачэсьлівых.
 

Няхай Ізраель цешыцца ў Тым, хто Яго ўчыніў; няхай сынове Сыёну вяселяцца ў Каралю сваім.
 

Няхай хваляць імя Ягонае скокамі; няхай пяюць Яму на тамбурынах а гарпах;
 

Бо СПАДАР прыяе люду Свайму і прыбірае пакорных спасеньням.
 

Няхай дабрачэсьлівыя вяселяцца ў славе, няхай пяюць голасна на ложках сваіх.
 

Вышыні Божыя ў горле іхным, і абаротны меч у руццэ іхнай,
 

Каб зьдзеяць помсту над народамі, кары над людамі,
 

Спутаць каралёў іхных і пачэсных іхных скаваць ланцугамі,
 

Учыніць над імі напісаны суд. Гэта вялічча ўсім дабрачэсьлівым. Галілуя!