Псалтыр 111 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Галілуя! Буду хваліці СПАДАРА ўсім сэрцам у радзе пасьцівых і ў збору.
 

Вялікія ўчынкі СПАДАРОВЫ знойдзены ўсімі, хто любуе іх.
 

Вялікасныя а славутыя справы Ягоныя, і справядлівасьць Ягоная трывае на векі.
 

Помнымі зрабіў Ён чудосы Свае; ласкучынюшчы а спагадлівы СПАДАР.
 

Даў здабытак тым, што баяцца Яго, будзе помнець вечна на змову Сваю.
 

Сілу ўчынкаў Сваіх Ён абясьціў люду Свайму, каб даць ім спадак народаў.
 

Справы рук Ягоных праўда а суд; верныя ўсі расказаньні Ягоныя,
 

Устаноўленыя моцна на векі, зробленыя ў праўдзе а пасьцівасьці.
 

Ён паслаў адкупеньне люду Свайму, расказаў на векі змову Сваю. Сьвятое а пачэсьлівае імя Ягонае.
 

Пачатак мудрасьці — боязьнь СПАДАРА; добры розум у тых, хто паўніць іх. Хвала Ягонае трывае на векі.