Псалтыр 56 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Кіраўніку хору. Праз галубу далёкага тарпатыновага дзерва. Міхтам Давідаў, як Пілішчане захапілі яго ў Ґафе.
 

Зьмілуйся над імною, Божа, бо людзіна хоча глынуць мяне; увесь дзень ваююць а ўціскаюць мяне.
 

Увесь дзень варагі мае глытаюць мяне, бо шмат хто ваюе з імною, о Навышні!
 

Таго дня, як я баюся, я спадзяюся на Цябе.
 

У Богу ўслаўлю слова Ягонае, на Бога я спадзяюся, не збаюся, — што можа цела зрабіць імне?
 

Увесь дзень перакручуюць словы мае; усі думкі іхныя супроці мяне на благое;
 

Зьбіраюцца, хаваюцца, назіраюць за маімі сігнямі, быццам цікуюць на душу маю.
 

Дык адплаці ім за іхны выступ, у гневу ськінь люды, Божа!
 

Ты палічыў туляньне мае; палажы сьлёзы мае ў бутлю Сваю, — ці ня ё яны ў кнізе Тваёй?
 

Тады адступяць варагі мае назад у дзень, калі я гукаю. Гэта я ведаю, што Бог із імною.
 

У Богу ўслаўлю слова, у СПАДАРУ ўслаўлю слова.
 

На Бога я спадзяюся, не збаюся, — што можа чалавек зрабіць імне?
 

На імне, Божа, абятніцы Твае; выпаўню падзякі Табе, бо Ты вывальніў душу маю ад сьмерці, ці не захаваеш ногі мае ад спатыкненьня, каб я мог хадзіць перад відзеньням Божым у сьвятліні жыцьця.