Псалтыр 56 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Праз галубу далёкага тарпатыновага дзерва. Міхтам Давідаў, як Пілішчане захапілі яго ў Ґафе.
 
Кіраўніку хору. «Не загубі». Песьня Давіда, калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.

Зьмілуйся над імною, Божа, бо людзіна хоча глынуць мяне; увесь дзень ваююць а ўціскаюць мяне.
 
Зьмілуйся нада мною, Божа, зьмілуйся нада мною, бо Табе даверылася душа мая, і на цень крылаў Тваіх спадзявацца буду, пакуль не міне беззаконьне.

Увесь дзень варагі мае глытаюць мяне, бо шмат хто ваюе з імною, о Навышні!
 
Буду клікаць Бога Усявышняга, Бога, які дабро мне чыніў.

Таго дня, як я баюся, я спадзяюся на Цябе.
 
Ён паслаў з неба дапамогу і выратаваў мяне, аддаў на ганьбу тых, што тапталі мяне. Бог паслаў міласьць сваю і праўду сваю

У Богу ўслаўлю слова Ягонае, на Бога я спадзяюся, не збаюся, — што можа цела зрабіць імне?
 
і выратаваў душу маю спасярод ільвянятаў. Я лёг спаць устрывожаны. Сыны людзкія: зубы іх — дзіды і стрэлы, а язык — востры меч.

Увесь дзень перакручуюць словы мае; усі думкі іхныя супроці мяне на благое;
 
Узьнясіся над нябёсамі, Божа, і над усёй зямлёй — слава Твая!

Зьбіраюцца, хаваюцца, назіраюць за маімі сігнямі, быццам цікуюць на душу маю.
 
Яны нарыхтавалі сеці для ног маіх і прыціснулі душу маю; выкапалі дол перада мною і самі ўпалі ў яго.

Дык адплаці ім за іхны выступ, у гневу ськінь люды, Божа!
 
Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду сьпяваць і граць у славе маёй.

Ты палічыў туляньне мае; палажы сьлёзы мае ў бутлю Сваю, — ці ня ё яны ў кнізе Тваёй?
 
Устань, слава мая, устаньце, ліра і гусьлі! Я ўстану рана.

Тады адступяць варагі мае назад у дзень, калі я гукаю. Гэта я ведаю, што Бог із імною.
 
Буду дзякаваць Табе, Госпадзе, сярод людзей; буду апяваць Цябе сярод народаў,

У Богу ўслаўлю слова, у СПАДАРУ ўслаўлю слова.
 
бо ўзьвялічылася міласьць Твая да нябёсаў і праўда Твая — да хмараў.

На Бога я спадзяюся, не збаюся, — што можа чалавек зрабіць імне?
 
Узьнясіся над нябёсамі, Божа, і над усёй зямлёй — слава Твая!

На імне, Божа, абятніцы Твае; выпаўню падзякі Табе, бо Ты вывальніў душу маю ад сьмерці, ці не захаваеш ногі мае ад спатыкненьня, каб я мог хадзіць перад відзеньням Божым у сьвятліні жыцьця.