Псалтыр 79 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Псальма Асафова. Божа! пагане ўвыйшлі ў спадак Твой; сплюгавілі сьвяты палац Твой; абярнулі Ерузалім у кучы;
 
Кіраўніку хору. Пра тых, што маюць перамяніцца. Псалом Асафа.

Трупы слугаў Тваіх аддалі на жыр птушкам нябёсным, целы дабрачэсьлівых Тваіх — зьвяром земным;
 
Ты, што пасеш Ізраіля, слухай; што вядзеш, быццам авечак, Язэпа, што сядзіш на хэрувімах, зьявіся

Разьлілі кроў іхную, як ваду, навокал Ерузаліму, і няма пахоўніка.
 
перад Ахрэмам, і Бэньямінам, і Манасіем, уздымі магутнасьць Тваю і прыйдзі збавіць нас.

Мы сталі ганьбаю суседзям сваім, грэбаваньням а пасьмехам акружаючым нас.
 
Вярні нас, Божа, і яві нам зьзяньне твару Твайго — і збавімся.

Пакуль СПАДАРУ? ці Ты будзеш гневацца назаўсёды? Ці будзе гарэць, бы цяпло, завісьць Твая?
 
Госпадзе, Божа сілаў, як доўга будзеш гневацца на малітву слугаў Тваіх,

Вылі гнеў Свой на народы, што ня знаюць Цябе, і на каралеўствы, што ня гукаюць імені Твайго;
 
карміць нас сьлёзным хлебам і паіць нас у меру сьлязамі?

Бо пажэрлі Якава й сялібу ягоную спустошылі.
 
Ты паставіў нас наперакор суседзям нашым, і нашыя ворагі насьміхаліся з нас.

Не ўспамінай нам бяспраўяў першых нашых; няхай спагадлівасьць Твая ўборзьдзе пярэйме нас, бо мы пагалелі.
 
Госпадзе, Божа сілаў, вярні нас і дай зазьзяць твару Твайму — і збавімся.

Памажы нам, Божа спасеньня нашага, дзеля славы імені Свайго; выбаў нас і даруй грахі нашы дзеля імені Свайго.
 
З Ягіпту Ты перасадзіў вінаград, прагнаў народы, насадзіў яго.

Нашто б народы казалі: «Ідзе ё Бог іх?» няхай стане ведамнаю перад ачыма нашымі памеж народаў помста за разьлітую кроў слугаў Тваіх.
 
Ты падрыхтаваў дарогу перад ім і насадзіў карані яго, і ён напоўніў зямлю.

Няхай прыйдзе перад від Твой уздых вязьняў; вяліччам пляча Свайго захавай сыноў сьмерці,
 
Цень яго пакрыў горы, а галіны яго — кедры Божыя;

І зьвярні ў сем рэдзяў суседзям нашым у вулоньне ім ганьбеньне іхнае, якім яны ганьбілі Цябе, Спадару!
 
распасьцёр ён галіны свае да мора і да рэк парасткі свае.

А мы, люд Твой і авечкі пасты Твае, будзем дзякаваць Табе на векі, ад пакаленьня ў пакаленьне будзем вылічаць хвалу Тваю.
 
Чаму Ты разбурыў яго агароджу, і ўсе, што праходзяць дарогаю, абрываюць яго?