Псалтыр 66 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. Песьня. Псальма. Весела гукаюць Богу ўся зямля;
На канец, між песьнямі, псалом. Песьня.
Апявайце чэсьць імені Ягонага; дайце Яму славутую хвалу.
Божа, будзь ласкавы для нас і блаславі нас, яві нам сьветлым твар Твой і зьмілуйся над намі,
Кажыце Богу: «Якія страшныя ўчынкі Твае! Такая вялікая сіла Твая, што непрыяцелі Твае высіляюцца перад Табою.
каб нам пазнаць на зямлі шлях Твой, сярод усіх народаў збаўленьне Тваё.
Уся зямля паклоніцца Табе і будуць пяяць імені Твайму». Сэля.
Хай дзякуюць Табе людзі, Божа, хай дзякуюць Табе ўсе людзі!
Прыйдзіце й гляньце на ўчынкі Божыя, — страшны ў дзеяньню Сваім сярод людзёў!
Хай узрадуюцца і ўсьцешацца народы, бо Ты судзіш людзей справядліва і кіруеш народамі на зямлі.
Ён абярнуў мора ў сушу; раку перайшлі нагою; там мы цешыліся ў Ім,
Хай дзякуюць Табе людзі, Божа, хай дзякуюць Табе ўсе людзі!
Каторы радзе магутнасьцяй Сваёй на векі, Каторага вочы назіраюць над народамі; бунтаўнікі не падыймуцца супроці Яго. Сэля.
Зямля дала плён свой: хай Бог, наш Бог блаславіць нас!
Дабраслаўце, люды, Бога нашага; няхай будзе чутны гук славы Ягонай,
Хай Бог блаславіць нас, і хай баяцца Яго ўсе канцы зямлі.
Каторы ўдзяржаў душу нашу пры жыцьцю і ня даў нагам нашым пакаўзнуцца;
Бо Ты прабаваў нас, Божа, пералітаваў нас, як літуюць срэбра,
Увёў нас у сець, палажыў цяжар на сьцёгны нашы,
Пасадзіў людзіну на галаву нашу, мы ўвыйшлі ў цяпло й ваду; Ты, адылі, вывеў нас да збытку.
Увыйду ў дом Твой з усепаленьнямі, споўню Табе абятніцы свае,
Што вымавілі вусны мае, і гукаў рот мой у вуціску маім.
Сытыя ўсепаленьні абраку Табе з дымам аброкаў бараніх, абраку буйны статак із казламі. Сэля.
Прыйдзіце й паслухайце, усі багабойлівыя, а я паведаю, што Ён учыніў душы маёй.
Я гукаў да Яго вуснамі сваімі, і ўзьвялічыў Яго языком сваім.
Бяспраўе калі б я бачыў у сэрцу сваім, Спадар ня выслухаў бы;
Але запраўды Бог выслухаў, меў бачнасьць на голас малітвы мае.
Дабраславёны Бог, бо Ён не адхінуў малітвы мае ані ласкі Свае ад мяне!