Псалтыр 15 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Псальма Давідава. СПАДАРУ, хто можа перабываць у будане Тваім? хто можа жыхарыць на сьвятой гары Тваёй?
 
Песьня Давіда. Сьцеражы мяне, Госпадзе, бо я на Цябе ўсклаў надзею.

Хто ходзе беззаганна і чыне справядлівае, і гукае праўду ў сэрцу сваім;
 
Я сказаў Госпаду: «Ты — Госпад мой, у дабры маім ня маеш патрэбы».

Хто не агукае языком сваім і ня дзее ліха прыяцелю свайму, не пашырае ганьбы на прыяцеля свайго;
 
Сьвятым, што на зямлі Яго, дзівосна явіў Госпад усе жаданьні свае сярод іх.

Агідны ў ваччу ягоным пагрэбаваны; але тых, што баяцца СПАДАРА, ён паважае; прысягнець на ліха, і не мяняе;
 
Памножыліся, а потым паскорыліся немачы іх. Ня буду склікаць крывавыя зборы іх і не прыгадаю імёнаў іх вуснамі маімі.

Хто срэбра свайго не аддасьць на працэнты і лапаноў супроці нявіннага ня прыйме. Хто робе гэта, не пахісьнецца на векі.
 
Госпад — частка спадчыны маёй і чашы маёй: Ты той, хто вяртае мне спадчыну маю.