Псалтыр 105 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Дзякуйце СПАДАРУ, гукайце імя Ягонае, абяшчайце меж людаў учынкі Ягоныя;
 
Алілуя! Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо павек міласэрнасьць Яго.

Пейце Яму, пейце псальмы Яму, размаўляйце праз усі чудосы Ягоныя!
 
Хто выкажа магутнасьць Госпада, зробіць чутнай усю хвалу Яго?

Хваліцеся сьвятым імям Ягоным, хай вяселіцца сэрца шукаючых СПАДАРА!
 
Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць суд і чыняць справядлівасьць увесь час.

Скумайце СПАДАРА а сілу Ягоную, шукайце віду Ягонага кажначасна!
 
Успомні нас, Госпадзе, у спагадлівасьці да народу Твайго, наведай нас збаўленьнем Тваім,

Успамінайце дзіва, што Ён учыніў, знакі Ягоныя й суды вуснаў Ягоных,
 
каб нам бачыць дабрабыт абраньнікаў Тваіх, цешыцца радасьцю народу Твайго, хваліцца разам з набыткам Тваім.

Насеньне Абрагамова, слугі Яго, сынове Якава, абраныя Яго!
 
Зграшылі мы і нашыя айцы, правініліся, чынілі няправеднае.

Ён СПАДАР, Бог наш, па ўсёй зямлі суды Ягоныя.
 
Айцы нашыя ў Ягіпце не зразумелі цудаў Тваіх, ня памяталі мноства міласьцяў Тваіх і збунтаваліся, калі ўваходзілі ў Чырвонае мора.

Памятуе на векі змову сваю, слова, расказанае тысячам пакаленьняў,
 
А Ён выратаваў іх дзеля імя свайго, каб зрабіць вядомай магутнасьць сваю.

Каторую Ён учыніў з Абрагамом, і прысягу Сваю Ісаку,
 
І папракнуў Чырвонае мора, і яно высахла, і Ён перавёў іх праз бездань, быццам праз пустыню;

І ўстанавіў Якаву правам, Ізраелю змоваю вечнаю,
 
і выратаваў іх ад рукі ненавісьніка, і выбавіў іх ад рукі ворагаў;

Кажучы: «Табе дам тую зямлю Канаанскую, павароз спадку вашага».
 
вада пакрыла прыгнятальнікаў іх, ніводзін з іх не застаўся.

Тады яны былі нячысьленыя, як штось малое, і чужаземцы ў ёй,
 
І паверылі словам Яго, і песьняй уславілі хвалу Яго.

І пераходзілі яны ад народу да народу, ад каралеўства да іншага люду,
 
Але неўзабаве забылі дзеяньні Яго, не чакалі рады Яго.

Ён не дазволіў чалавеку крыўдзіць іх і ганіў каралёў за іх:
 
І загарэліся пажадлівасьцю ў пустыні, і спакушалі Бога на бязводзьдзі.

«Не чапайце памазанцаў Маіх і прарокам Маім не рабіце ліха».
 
І даў Ён ім тое, чаго прасілі, і паслаў удосталь для душы іх.

Адлі Ён прыгукаў галадоў на тую зямлю, зламіў усю падпору хлебам.
 
І разгневалі яны Майсея ў стане і Аарона, сьвятога Гасподняга.

Перад імі паслаў чалавека, Язэпа, праданага за нявольніка.
 
Расступілася зямля, і праглынула Датана, і пакрыла зборышча Авірона;

Каторага ногі сьціснулі путам, зялезамі ацяжарылі душу ягоную,
 
і загарэўся агонь на зборышчы іх, і полымя спаліла грэшнікаў.

Аж пакуль ня прышло слова Ягонае; Слова СПАДАРОВА пералітавала яго.
 
І зрабілі цяля ў Харыве, і пакланяліся ідалу;

Паслаў кароль — і аслабаніў яго, валадар людаў — і вывальніў яго;
 
і памянялі славу сваю на падабенства цяляці, што есьць траву.

Прызначыў яго за спадара дому свайго і за дзяржаўцу ўсяго меньня свайго,
 
І забылі Бога, які выратаваў іх, які ўчыніў вялікае ў Ягіпце,

Радзіць князёў подле волі свае і старцоў ягоных вучыць мудрасьці.
 
дзіву годнае на зямлі Хама і страшнае ў Чырвоным моры.

І прышоў Ізраель да Ягіпту, і Якаў асяліўся ў зямлі Хама.
 
І сказаў, што выгубіў бы іх, калі б Майсей, абраньнік Яго, ня стаў перад Ім у расколіне, каб адвярнуць гнеў Яго, каб Ён іх не загубіў.

І Ён размножыў люд Свой вельма, і зрабіў іх дужшымі за ўцісканьнікаў іхных.
 
І за нішто мелі яны зямлю жаданую, не далі веры слову Яго.

Павярнуў сэрца іхнае ненавідзіць люд Ягоны, змаўляцца патай на слугаў Ягоных.
 
І наракалі ў сваіх палатках, ня слухалі голасу Госпада.

Паслаў Масея, слугу Свайго, і Аарона, каторага Ён абраў.
 
І Ён падняў руку сваю на іх, каб паваліць іх у пустыні,

Яны паказалі ўчынкі знакоў Ягоных памеж іх і чудосы ў зямлі Хамавай.
 
кінуць род іх між паганаў і параскідаць іх па краінах.

Паслаў цемнь і зацямніў, і яны не збунтаваліся супроці слова Ягонага;
 
І прысталі яны да Баальпагора, і елі ад ахвяраў мёртвым.

Абярнуў воды іхныя ў кроў і замарыў рыбу іхную;
 
І разгневалі Яго сваімі паводзінамі, і стаў вялікі мор сярод іх.

Зямля іхная выраіла множасьць жабаў, нават у пакоях іхных каралёў;
 
І ўстаў Фінэес, і ўміласьцівіў Яго, і пошасьць спынілася,

Казаў, і прышло туды колькі гатункаў мухаў, і вошы па ўсіх граніцах іхных;
 
і гэта было залічана яму за праведнасьць з роду ў род давеку.

Абярнуў дажджы іхныя ў град, і цяпло — ў полымя ў зямлі іхнай;
 
І разгневалі Яго каля водаў супярэчаньня, і праз іх дазнаў гора Майсей,

Пабіў віны іхныя, таксама й фіґі іхныя, і паламіў дзервы ў граніцах іхных;
 
бо яны раздражнілі дух яго і з вуснаў яго зьляцела неабачлівае слова.

Казаў, і прышла шаранча а вусень, ды гэта безьліч;
 
Яны ня вынішчылі народаў, пра якіх казаў ім Госпад,

І паелі ўсе зяленіва ў краю іхным, і пажэрлі плады на зямлі іхнай;
 
і зьмяшаліся з паганамі, і навучыліся звычаяў іх,

І забіў таксама ўсіх першакоў у зямлі іхнай, пачаткі ўсяе сілы іхнае;
 
і служылі балванам іх, і гэта стала пасткаю для іх.

І вывеў іх із срэбрам а золатам, і ня было ні воднага няўздоляючага сярод плямёнаў іхных.
 
І прыносілі ў ахвяру дэманам сыноў і дачок сваіх,

Весяліўся Ягіпет із выхаду іх, бо страх іх напаў на іх.
 
і пралілі нявінную кроў, кроў сыноў і дачок сваіх, якіх прыносілі ў ахвяру ідалам ханаанскім. І прасякла зямля крывёю,

Прасьцягнуў булак на пакрыцьце й цяпло, сьвяціць ночы.
 
і апаганілася ўчынкамі іх, і яны разбэсьціліся ў паводзінах сваіх.

Прасілі, і Ён паслаў ім перапёлкі, і хлебам нябёсным насыціў іх.
 
І загарэўся Госпад гневам на свой народ, і прыкрым стаў Яму набытак Яго.

Адчыніў скалу, і пырснула вада, ракою пацякла па сухіх месцах.
 
І Ён аддаў іх у рукі ворагаў, і тыя, што ненавідзелі іх, запанавалі над імі.

Бо Ён помнеў слова сьвятое Свае, Абрагама, слугу Свайго,
 
І ворагі іхнія прыгняталі іх, і пад рукамі іх яны ўпакорыліся.

І вывеў люд свой з радасьцяй, зь весялосьцяй абраных Сваіх.
 
Шмат разоў Ён вызваляў іх, але яны гнявілі Яго сваёй упартасьцю і цярпелі прыніжэньне з-за беззаконьняў сваіх.

І даў ім землі народаў, і праца люду спала ім,
 
І ўбачыў Госпад, як яны мучыліся, калі пачуў мальбу іх.

Каб яны заховавалі ўставы Ягоныя і дзяржалі правы Ягоныя. Галілуя!
 
І прыгадаў запавет свой, і пашкадаваў іх у вялікай сваёй міласэрнасьці,