Псалтыр 143 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана
Псальма Давідава. СПАДАРУ, пачуй малітвую маю, нахіні вуха да маленьня майго; подле вернасьці Свае адкажы імне, подле справядлівасьці Свае.
Псалом Давіда пра Галіята. Блаславёны Госпад Бог мой, які прывучае рукі мае да бою, а пальцы мае да вайны.
Не правуйся із слугою Сваім, бо не аправіцца ніякі жывучы перад Табою;
Ён — мая міласьць і мой прытулак, мой заступнік і Збаўца мой, мой абаронца, і на Яго я ўсклаў надзею. Ён той, хто аддае мой народ мне пад уладу.
Бо перасьлядуе непрыяцель душу маю, прыціснуў аж да зямлі жыцьцё мае, пасадзіў мяне ў цемрадзі, падобна да даўно памерлых.
Госпадзе, што ёсьць чалавек, што Ты даў яму пазнаць Цябе, або сын чалавечы, што Ты думаеш пра яго?
І млее ў імне дух мой, у нутру маім сьцерхла сэрца мае.
Чалавек да марнасьці падобны: дні яго, як цень, прамінаюць.
Прыпамінаю даўнейшыя дні, размышляю праз усі ўчынкі Твае, справу рук Тваіх разважаю.
Госпадзе, нахілі нябёсы і зыдзі, дакраніся да гораў, і яны задымяць.
Выцягаю рукі свае да Цябе; душа мая — да Цябе, як выпраглая зямля. Сэля.
Блісьнеш маланкаю — і разгоніш іх; пусьціш стрэлы Твае — і ўстрывожыш іх.
Борзда адкажы імне, СПАДАРУ; дух мой чэзьне; не схавай відзеньня Свайго ад мяне, каб ня быць імне падобным да тых, што зыходзяць да долу.
Працягні руку Тваю з вышыні, збаў мяне і выратуй мяне ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынцаў,
Дай імне нараніцы пачуць міласэрдзе Свае, бо на Цябе я спадзяюся; дай імне пазнаці дарогу, па каторай я маю йсьці, бо да Цябе я ўздыймаю душу сваю.
вусны якіх гаварылі пустое, а правая рука якіх — рука няправеднасьці.
Вывальні мяне ад непрыяцеляў маіх, СПАДАРУ; уцякаю да Цябе схавацца.
Песьню новую засьпяваю Табе, Божа, на дзесяціструнным псалтыры зайграю Табе,
Наўчы мяне паўніць волю Тваю, бо Ты Бог мой; добры Дух Твой хай вядзець мяне да зямлі простае.
які даеш уладарам перамогу і ратуеш Давіда, слугу Твайго, ад лютага мяча.
Дзеля імені Свайго, СПАДАРУ, пажваў мяне; у справядлівасьці Сваёй выцягні душу маю з гароты.
Вызвалі мяне і выратуй мяне ад рукі сыноў чужынцаў, вусны якіх гаварылі марнае, а правая рука якіх — рука няправеднасьці.
І зь міласэрдзя Свайго адатні непрыяцеляў маіх і зьнішч усіх тых, што ўціскаюць душу маю, бо я слуга Твой.
Сыны іх быццам саджанцы, што іх насадзілі маладымі; дочкі іх прыбраныя, падобна як храм упрыгожаныя;