Псалтыр 106 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана
Галілуя! Дзякуйце СПАДАРУ бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
Алілуя! Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо павек міласэрнасьць Яго! —
Хто можа выказаць сілы СПАДАРОВЫ, даць пачуць усю хвалу Ягоную?
хай скажуць вызваленыя Госпадам, каго Ён вызваліў з рукі ворага
Шчасьлівыя тыя, што дзяржаць суд і чыняць справядліва ў кажным часе.
і сабраў з усіх краінаў: з усходу і захаду, з поўначы і ад мора.
Памятуй мяне, СПАДАРУ, із зычлівасьці да люду Свайго; даведайся да мяне спасеньням Сваім.
Яны блукалі па пустыні, па бязводзьдзі, не знаходзілі дарогі да населенага места.
Каб пабачыць дабро абраных Тваіх, цешыцца зь весялосьці народу Твайго, хваліцца спадкам Тваім.
Цярпелі яны голад і смагу, душа іх млела ў іх.
Мы ізграшылі з бацькамі сваімі, дазвалялі сабе бяспраўе, нягодна рабілі.
І ў горы сваім яны ўсклікнулі да Бога, і Ён выбавіў іх ад бедаў іх
Айцове нашы ў Ягіпце ня ўцямілі чудосаў Тваіх, ня памятавалі множасьці ласкаў Тваіх, але наракалі ля мора, ля Чырвонага мора.
і вывёў іх на просты шлях, каб ім ісьці да населенага места.
Але Ён выбавіў іх дзеля імені Свайго, каб абясьціць магутнасьць Сваю.
Хай дзякуюць Госпаду за міласэрнасьць Яго і за цуды Яго для сыноў людзкіх,
Крыкнуў Ён на Чырвонае мора, і яно высахла; і правёў іх глыбінямі, як пустынёю;
бо Ён задаволіў спрагнёную — і напоўніў дабротамі згаладалую — душу
І выбавіў іх ад рукі ненавідзячага, і адкупіў іх ад рукі непрыяцеля;
тых, што сядзелі ў цемры і цені сьмерці, скаваныя горам і жалезам,
І воды пакрылі варагоў іхных, ні воднага зь іх не засталося.
бо яны супрацівіліся словам Божым і радаю Найвышэйшага пагардзілі.
Тады яны паверылі словам Ягоным, яны пяялі славу Яму.
І скарылася ў бядзе сэрца іх: яны зьнемагліся, і не было нікога, хто дапамог бы ім.
Яны борзда забыліся ўчынкі Ягоныя, не чакалі рады Ягонае;
І ў горы сваім яны ўсклікнулі да Бога, і Ён выбавіў іх ад бедаў іх,
Але бязьмерна галіліся на пустыні й спакушалі Бога на пустыні.
і вывеў іх з цемры і ценю сьмерці, і разьбіў кайданы іх.
І Ён даў ім, чаго яны прасілі, паслаў, адылі, высіленьне душы іхнай.
Хай дзякуюць Госпаду за міласэрнасьць Яго і за цуды Яго для сыноў людзкіх,
Таксама пазавідавалі Масею ў табару, Аарону, сьвятому СПАДАРОВАМУ.
бо Ён разьбіў медныя брамы і скрышыў жалезныя замкі,
Раськяпілася зямля, і праглынула Дафана, і пакрыла груд Авірамоў;
забраў іх са шляху беззаконьня, бо з-за беззаконьняў сваіх яны прыйшлі ў заняпад.
І загарэлася цяпло ў грудзе іхным, і поламя спаліла нягодных.
Усякай страваю брыдзілася душа іх, і яны наблізіліся да брамы сьмерці.
Зрабілі цяпло на Горыве й кланяліся літаму абразу;
І ў горы сваім яны ўсклікнулі да Бога, і Ён выбавіў іх ад бедаў іх,
Значыцца, яны памянялі славу сваю на абраз вала, што есьць траву;
паслаў слова сваё, і ацаліў іх, і ўратаваў іх ад загубы.
Забыліся Бога, Спаса свайго, Каторы ўчыніў вялікія рэчы ў Ягіпце,
Хай дзякуюць Госпаду за міласэрнасьць Яго і за цуды Яго для сыноў людзкіх,
Чудоўныя ўчынкі ў зямлі Хамовай, страшныя рэчы ля Чырвонага мора.
і хай прынясуць Яму ахвяру хвалы, і абвесьцяць з радасьцю ўчынкі Яго.
І сказаў, што маніўся зьнішчыць іх, калі б не Масей, абраны Ягоны, стаў у раськепіне перад Ім, каб адвярнуць гнеў Ягоны ад зьнішчэньня.
Тыя, што на караблях плаваюць па моры, занятыя працаю на вялікіх водах,
Нават яны пагрэбавалі зямлёю жаданаю, не паверылі слову Ягонаму;
бачылі ўчынкі Госпада і цуды Яго ў глыбіні.
Але наракалі ў буданох сваіх, ня слухалі голасу СПАДАРОВАГА.
Ён сказаў, і ўзьняўся буйны вецер, і падняліся хвалі яго.
І падняў Ён руку Сваю на іх, каб паваліць іх на пустыні,
Узьнімаюцца яны да небёсаў, спускаюцца ў бездані. Душа іх млела ў злой прыгодзе.
І паваліць насеньне іхнае ў народах, і насеньне іхнае па землях.
Устрывожыліся яны, захісталіся, быццам п’яныя, і счэзла ўся мудрасьць іх.
І спрагліся із Ваал-Пеорам, і елі аброкі мерцьвякоў,
І ў горы сваім яны ўсклікнулі да Бога, і Ён выбавіў іх ад бедаў іх.
І квялілі ўчынкамі сваімі, і выбух меж іх мор.
І загадаў буры, і настаў лёгкі ветрык, і змоўклі хвалі яе.
Тады паўстаў Фінегас, і зрабіў суд, і мор запыніўся.
І ўсьцешыліся, што суцішыліся хвалі, і Ён прывёў іх да жаданай ім прыстані.
І гэта далічана яму да справядлівасьці з пакаленьня да пакаленьня аж на векі.
Хай дзякуюць Госпаду за міласэрнасьць Яго і за цуды Яго для сыноў людзкіх;
І загнявілі таксама ля водаў Мерывы, і блага вышла Масею зь іх прычыны;
хай узьвялічваюць Яго на народным сходзе і на пасяджэньні старэйшых хай праслаўляюць Яго.
Бо яны зьнемарасьцілі дух ягоны, ажно ён зяўнуў вуснамі сваімі.
Ён перамяніў рэкі ў пустыню і струмені водныя ў сушу,
Ня выгубілі народы, што да каторых СПАДАР расказаў ім;
зямлю ўраджайную ў салоную з-за злосьці тых, што жывуць у ёй.
Але зьмяшаліся з паганамі й наўчыліся ўчынкаў іхных;
Пустыню перамяніў Ён у водныя азярыны, а бязводную зямлю ў водныя вытокі.
Пачалі служыць балваном іхным, і яны сталі ім сецяй;
І пасяліў там згаладалых, і заснавалі яны месты, каб жыць у іх.
Сыноў сваіх а дачкі свае абракалі нячысьцікам;
І засеялі нівы, і насадзілі вінаграднікі, і зьбіралі багаты ўраджай.
І разьлівалі нявінную кроў, кроў сыноў сваіх а дачок сваіх, каторых яны абракалі балваном Канаанскім, і сплюгавілася зямля крывёю.
І блаславіў іх, і яны вельмі размножыліся; і жывёлаў іх Ён ня зьменшыў.
І сплюгавіліся справамі сваімі, і ўвыйшлі ў бязулства ўчынкамі сваімі.
І зноў стала іх мала, і яны заняпалі ад націску злыбедаў і цярпеньняў.
Затым запалаў СПАДАР гневам на люд Свой, ажно Ён брыдзіўся спадкам Сваім;
Паніжэньне вылілася на князёў іх, і Ён пакінуў іх блукаць па месцы непраходным і па бездарожжы.
І аддаў іх у рукі паган, і панавалі над імі ненавідзячыя іх.
І дапамог гаротнаму ў бядзе, і размножыў род яго, як авечак.
Таксама непрыяцелі іхныя ўціскалі іх, і яны былі падданы пад руку іх.
Убачаць гэта праведныя і ўзрадуюцца, і ўсякае беззаконьне затуліць вусны свае.
Шмат разоў Ён вывальняў іх; але яны немарасьцілі Яго радамі сваімі, і скволелі бяспраўям сваім.
Хто той мудры, які захавае гэта і зразумее міласьці Гасподнія?
Ён абачыў гароту іхную, як пачуў галашэньне іхнае,
І ўспомнеў змову Сваю зь імі, і пажалеў подле множасьці міласэрдзя Свайго;
І дараваў іх спагадлівасьцяй тых, што ўзялі іх у палон.
Выбаў нас, СПАДАРУ, Божа наш, і зьбяры нас з памеж паган, каб дзякавалі сьвятому імені Твайму, хваліліся хвалою Тваёю.
Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, ад веку і да веку! І няхай увесь люд скажа: «Амін!» Галілуя!