Псалтыр 40 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Дырыґенту хору. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору. Псалом Давіда.

Я надта спадзяваўся СПАДАРА. Ён сьхінуўся да мяне й пачуў галашэньне мае.
 
Шчасьлівы той, хто думае пра беднага і ўбогага: у ліхі дзень Госпад выратуе яго.

Ён вывеў мяне із згубнае ямы, з балотнае твані, і пастанавіў на скале ногі мае, умацаваў ступы мае.
 
Хай Госпад сьцеражэ яго і захавае яго пры жыцьці, хай дасьць яму шчасьце на зямлі і не аддасьць яго ў рукі ворагаў яго.

Ён улажыў новую песьню ў вусны мае, хвалу Богу нашаму. Абача шмат хто, і будуць баяцца, і будуць спадзявацца на СПАДАРА.
 
Хай Госпад дапаможа яму на пасьцелі пакутаў яго: усю пасьцель яго Ты зьмяніў у час хваробы яго.

Шчасьлівы муж, каторы замеў СПАДАРА за надзею сваю, каторы не зварачаецца да гордых і да тых, што йдуць за маною.
 
Я сказаў: «Госпадзе, зьмілуйся нада мною, ацалі душу маю, бо я зграшыў перад Табою».

Шмат учыніў Ты, СПАДАРУ, Божа мой! чудосы Твае а думкі Твае праз нас. Няма раўні Табе. Буду павядаць і гукаць, яны чысьленшыя за палічэньне.
 
Ворагі мае казалі благое мне: «Калі ж ён памрэ і згіне імя яго?»

Аброку а дару Ты ня хочаш; вушы Ты адчыніў імне; усепаленьня а аброку за грэх Ты не вымагаеш.
 
І калі хто прыходзіў пабачыць, гаварыў пустое, сэрца яго зьбірала беззаконьні сабе; выходзіў вонкі і гаварыў тое самае.

Тады я сказаў: «Гля, іду; у зьвітку кніжным напісана празь мяне.
 
Супраць мяне шапталі ўсе ворагі мае, надумвалі злое супраць мяне,

Чыніць волю Тваю, Божа, жаданьне мае, права Твае пасярод нутра майго».
 
злачыннае слова склалі на мяне: «Мусіць той, хто сьпіць, ужо больш ня ўстане?»

Я абяшчаў радасныя навіны праз справядлівасьць у грамадзе вялікай, гля, я ня зьдзержаваў вуснаў сваіх; СПАДАРУ! Ты ведаеш.
 
І нават чалавек, з якім я быў у міры, на якога я спадзяваўся, які еў хлеб мой, — і той падняў пяту сваю на мяне.

Справядлівасьці Твае я не схаваў у сэрцу сваім, празь вернасьць Тваю а спасеньне Твае я гукаў, я не таіў ласкі Твае і праўды Твае ад грамады вялікае.
 
Але Ты, Госпадзе, зьмілуйся нада мною і ўздымі мяне, і я адплачу ім.

Ты, СПАДАРУ, ня суймі міласэрдзя Свайго ад мяне; ласка Твая а праўда Твая кажначасна крыюць мяне;
 
Па тым пазнаў я, што Ты ўпадабаў мяне, што вораг мой ня будзе пацяшацца з мяне.

Бо аж бязь ліку ліха абступіла мяне; бяспраўі мае насьпелі мяне ажно я не магу бачыць; іх болей як валасоў на галаве маёй; і сарцэ мае пакінула мяне.
 
А мяне за маю незласьлівасьць Ты падтрымаў і ўмацаваў перад Табою давеку.

Зыч, СПАДАРУ, выбавіць мяне; СПАДАРУ! на помач імне пабарзьдзі.
 
Блаславёны Госпад Бог Ізраіля адвеку і назаўсёды! Хай так станецца, хай так станецца!

Няхай разам будуць засаромлены а асарамочаны шукаючыя душы мае, каб зьнішчыць яе; няхай адступяць назад і будуць паганьбены жадаючыя ліха імне;
 

Няхай зжахнуцца ад сораму свайго, каторыя кажуць імне: «Ага, ага!»
 

Хай цешацца а вяселяцца ў Табе ўсі, што шукаюць Цябе; няхай тыя, што любяць спасеньне Твае, кажуць кажначасна: «Няхай узьвялічыцца СПАДАР!»
 

Я ж бедны а патрабуючы, але СПАДАР думае празь мяне. Ты помач мая і вывальненьне мае; Божа мой! не адвалакай.