Псалтыр 122 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Песьня на ўступцох. Давідава. Я цешыўся, як казалі імне: «Да дому СПАДАРОВАГА йдзіма!»
 
Песьня ўзыходжаньняў. Я ўзьняў вочы мае да Цябе, які жывеш у небе.

Ногі нашы стаялі ў брамах тваіх, Ерузаліме!
 
Вось, як вочы слугаў узіраюцца на рукі гаспадароў сваіх і як вочы служанкі — на рукі гаспадыні сваёй, так вочы нашыя зьвернутыя да Госпада Бога нашага, аж пакуль Ён паспагадае нам.

Ерузалім збудаваны, як места суцэльнае.
 
Зьмілуйся над намі, Госпадзе, зьмілуйся над намі, бо мы перапоўненыя зьнявагай.

Туды ўзыходзяць плямёны, плямёны ЯГ, — сьветчаньне Ізраелю, дзякаваць імені СПАДАРОВАМУ;
 
Душа наша бязьмерна поўная насьмешак багатых і пагарды пыхлівых.

Бо там пастаноўлены пасады суду, пасады дому Давідавага.
 

Прасіце супакою Ерузаліму: «Хай добра маюцца любячыя цябе!
 

Хай будзе супакой у мурох тваіх, дабрабыт у палацах тваіх!»
 

Дзеля братоў а прыяцеляў сваіх буду казаць: «Супакой у табе!»
 

Дзеля дому СПАДАРА, Бога нашага, буду глядзець дабра твайго.