Псалтыр 13 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору. Псалом Давіда. Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Сапсаваліся і апаганіліся ўчынкамі сваімі, няма, хто рабіў бы дабро, няма ні аднаго.

Пакуль, СПАДАРУ, будзеш забывацца мяне на векі? пакуль будзеш хаваць від Свой ад мяне?
 
Госпад нахіліўся з неба да сыноў людзкіх, каб убачыць, ці ёсьць, хто разумее або шукае Бога.

Пакуль імне складаць рады ў душы сваёй і смутак у сэрцу сваім што дня? Пакуль будзе вяльмувацца непрыяцель мой над імною?
 
Усе ўхіліліся, разам сталі нягоднымі, няма, хто рабіў бы дабро, няма ні аднаго.

Глянь, адкажы імне, СПАДАРУ, Божа мой! асьвяці вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю;
 
Ці ня прыйдуць да розуму ўсе, што чыняць беззаконьне, што паглынаюць мой народ, быццам хлеб, Госпада ня клічуць?

Каб не сказаў злосьнік мой: «Я здолеў яго»; каб не ўзрадаваліся ўцісканьнікі мае, калі я пахіснуся.
 
Вось яны ўстрывожыліся ад страху, дзе страху не было, бо Госпад у родзе праведным.

А я на міласэрдзе Твае спадзяюся, узрадуецца сэрца мае із спасеньня Твайго; запяю СПАДАРУ, бо Ён заплаціў імне дабром.
 
Вы высьмеялі думку ўбогага, што Госпад — надзея яго.