Псалтыр 72 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Салямонава. Божа, суды Свае дай каралю і справядлівасьць Сваю каралевічу.
 
Псалом Асафа. Які добры Бог для Ізраіля, для праведных сэрцам!

Няхай судзе люд Твой у справядлівасьці і ўбогіх Тваіх судам.
 
А мае ногі мала не спатыкнуліся, ледзь не пасьлізнуліся ступні мае.

Няхай горы даюць супакой люду і ўзгоркі — справядлівасьць.
 
Бо я пазайздросьціў беззаконьнікам, гледзячы на спакой грэшнікаў:

Няхай ён судзе ўбогіх люду, вывальняе дзеці бедных і мяжджуле ўцісканьніка!
 
бо няма шкадаваньня ў сьмерці іх, і яны стойкія ў выпрабаваньні іх;

І будуць баяцца Цябе, пакуль сонца а пакуль месяц, з роду да роду.
 
не для іх клопаты людзкія, і яны не нясуць пакараньня, як іншыя людзі.

Ён зыйдзе, як дождж просьле касьбы, як каплі навадняючыя зямлю.
 
Дзеля гэтага пыха апанавала іх, яны апрануліся ў няправеднасьць і бязбожнасьць.

Заквіціць за дзён ягоных справядлівы і шмат супакою, пакуль будзе месяц.
 
Як з тлушчу, выйдзе няправеднасьць іх, за нахілам сэрца пайшлі яны.

І будзе мець дзяржаву ад мора аж да мора і ад Ракі аж да канцоў зямлі.
 
Думалі і гаварылі яны благое, няправеднае гаварылі высакамерна;

Перад відам ягоным уклякнуць жыхары пустыняў, і злосьнікі ягоныя будуць лізаць пыл.
 
вусны свае ўзьнялі да неба, а язык іх хадзіў па зямлі.

Каралі Таршышу а абтокаў дадуць дань, каралі Шэвы а Сэвы дабліжаць дар.
 
Дзеля гэтага народ мой павернецца туды, і дні поўныя дастатку будуць у іх.

І паклоняцца яму ўсі каралі, усі народы будуць служыць яму;
 
І казалі яны: «Як Бог даведаецца? І ці ёсьць розум ва Усявышняга?»

Бо ён вывальне беднага, як тый гукае, убогага, памагатыра нямаючага.
 
Вось гэтыя людзі — грэшнікі, а жывуць у дастатку, навек захавалі багацьце сваё.

Ён будзе мець жаласьць над галечаю а бедным і душы бедных уратуе;
 
І сказаў я: «Ці ж дарэмна захаваў я праведным сэрца маё і абмываў у нявіннасьці рукі мае?»

Ад уціску а ўсілства адкупляе душы іх, і дарагая кроў іхная ў ваччу ягоным.
 
І я мучыўся ўвесь дзень, і ад ранку дакараў сябе.

Будзе жыць, і дадуць яму із золата Шэвы, і будуць маліцца за яго кажначасна, увесь дзень дабраславіць яго.
 
Калі б я сказаў: «Буду разважаць так, як яны», я зламаў бы саюз з родам сыноў Тваіх.

Будзе множасьць збожжа на зямлі, на вярхох гор; будзе хвалявацца, як лес Лібану, садавіна яго, і заквітуць у местах людзі, як кветкі на зямлі.
 
І я намагаўся спазнаць гэта: цяжкасьці чакаюць мяне,

Будзе імя ягонае на векі, перад сонцам будзе трываць імя ягонае. І дабраславяцца ім усі народы, будуць зваць яго шчасьлівым.
 
пакуль увайду ў сьвятыню Божую і зразумею канец іх.

Дабраславёны СПАДАР Бог, Бог Ізраеляў, Каторы адзін чыніш чудосныя рэчы.
 
Сапраўды, за хітрасьці іх Ты прызначыў ім злое, Ты скінуў іх, калі яны ўзьняліся.

І дабраславёнае імя сьці Ягонае на векі; няхай напоўне чэсьць Ягоная ўсю зямлю! Амін а Амін!
 
Як жа яны прыйшлі ў запусьценьне! Раптам счэзьлі, згінулі за свае бясчынствы!

Скончаны малітвы Давіда Есянка.
 
Як сон таго, хто ўстаў, так Ты, Госпадзе, за нішто палічыш вобраз іх у месьце Тваім.