Псалтыр 37 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана
Давідава. Ня злуйся на ліхадзеяў, не завідуй крыўднікам;
Псалом Давіда, на ўспамін пра суботу.
Бо, як траву, іх уборзьдзе скосяць, і, як зялёнае зельле, яны зьвянуць.
Госпадзе, у абурэньні Тваім не судзі мяне і ў гневе Тваім не карай мяне.
Спадзявайся на СПАДАРА й рабі дабро; жыві на зямлі й жывіся вернасьцю.
Бо стрэлы Твае працялі мяне, і Ты паклаў на мяне руку Тваю.
І любуйся ў СПАДАРУ, і Ён дасьць табе жаданьні сэрца твайго.
Няма здаровага месца на целе маім з прычыны гневу Твайго, няма супакою касьцям маім з прычыны грахоў маіх.
Узвалі на СПАДАРА дарогу сваю, і спадзявайся на Яго, і Ён зьдзее,
Бо беззаконьні мае перавысілі галаву маю, быццам важкі груз, абцяжарылі мяне.
І вывядзе, як сьвятліню, справядлівасьць тваю, і суд твой, як паўдня.
Пратухлі і загнілі раны мае з-за нярозуму майго.
Будзь ціхі перад СПАДАРОМ і чакай Яго. Не квяліся з дасьпяваючага на дарозе сваёй, з чалавека, злосныя замеры дзеючага.
Я згібеў і сагнуўся зусім, увесь дзень сумны хадзіў.
Узьдзержуйся ад гневу і пакінь абурэньне, не квяліся; гэта адно да благога.
Бо сьцёгны мае напоўніліся глумам, і няма здаровага месца на целе маім.
Бо нягодныя будуць адцяты, а спадзяючыя СПАДАРА адзяржаць зямлю.
Я быў прыгноблены і паніжаны надзвычайна, роў ад стогну сэрца майго.
Яшчэ крыху, і няма нягодных; і ўглядайся на месца ягонае, і — няма яго.
Госпадзе, перад Табою ўсё маё жаданьне, і стогн мой ад Цябе ня ўтоены.
Але лагодным спадзець зямля і будуць любавацца вялікім супакоям.
Сэрца маё ўстрывожылася, сіла мая пакінула мяне, а сьвятло вачэй маіх — і яго ня стала ўва мне.
Нягодны задумляе супроці справядлівага і скрыгоча на яго зубамі сваімі;
Сябры мае і бліжнія мае наблізіліся і сталі перада мною, а найбліжэйшыя мае сталі здалёку.
Спадар сьмяецца зь нягоднага, бо Ён бача, што прыходзе дзень ягоны.
І тыя, што шукалі душы маёй, цясьніліся, а тыя, што жадалі мне зла, гаварылі марнае і ўвесь дзень абмяркоўвалі подступы.
Меч агаляюць нягодныя і напінаюць лукі свае, каб паваліць убогага а галечу, зарэзаць тых, што ходзяць нацянькі.
А я, быццам глухі, ня чуў і, як нямы, не расчыняў вуснаў маіх.
Меч іхны ўвыйдзе ў собскае сэрца іхнае, і лукі іхныя зломяцца.
І стаў я як чалавек, які ня чуе і ня мае апраўданьняў у вуснах сваіх.
Валей малое ў справядлівага, чымся багацьце ў шмат нягодных;
Бо на Цябе, Госпадзе, спадзяваўся я: Ты, Госпадзе, Божа мой, пачуеш мяне.
Бо плечы нягодных зломяцца, але СПАДАР падпірае справядлівых.
Бо я сказаў: «Хай не пацяшаюцца з мяне ворагі мае»; а яны, калі пахіснуліся ногі мае, шматсловілі на мяне.
СПАДАР ведае дні беззаганных, і спадак іхны на векі будзе трываць.
Бо я на раны гатовы, і боль мой заўсёды перада мною.
Не засаромяцца яны ў благім часе і ў дні галадові будуць насычаныя.
Бо я аб’яўлю віну маю і буду сумаваць з-за граху майго.
Але нягодныя загінуць, непрыяцелі СПАДАРОВЫ, як сытыя авечкі, шчэзнуць, як дым, яны шчэзнуць.
А ворагі мае жывуць і сталі дужэйшымі за мяне; і стала многа тых, што без прычыны ненавідзяць мяне.
Пазычае нягодны і не аддаець, але справядлівы робе ласку і даець.
Тыя, што плацяць мне злом за дабро, узьвялі паклёп на мяне, бо я ішоў сьледам за дабрынёю.
Бо дабраславёныя Ім адзяржаць зямлю, праклятыя Ім будуць выгублены.
Не пакідай мяне, Госпадзе, Божа мой, не аддаляйся ад мяне.
Ад СПАДАРА сігні людзіны ўстаноўлены, і дарозе ейнай Ён прыяе.
Сьпяшайся на дапамогу мне, Госпадзе збаўленьня майго!
Як яна паваліцца, яна ня зрынецца стрым галаву, бо СПАДАР падпора рукі ейнае.
Малады я быў, і застараўся, і ня бачыў я справядлівага пакіненага ані насеньня ягонага просячага хлеба.
Ён цэлы дзень робе ласку і пазычае, і насеньне ягонае ё дабраславенствам.
Адхінайся ад ліха, і рабі дабро, і жыві на векі;
Бо СПАДАР любе суд, Ён не пакіне дабрачэсьлівых сваіх, навекі захаваюцца; але насеньне бязбожных выгубіцца.
Справядлівым спадзець зямля; і яны будуць жыць на векі на ёй.
Вусны справядлівага выказуюць мудрасьць, і язык ягоны гукае праз права;
Закон Бога ягонага ў сэрцу ягоным, і ступы ягоныя не пакаўзнуцца.
Цікуе бязбожны на справядлівага, ён шукае яго забіць.
СПАДАР не пакіне яго ў руццэ ягонай і не абвінуе яго на судзе ягоным.
Спадзявайся на СПАДАРА і глядзі дарогі Ягонай, — і Ён падыйме цябе, каб тэ’ спала зямля; на адцяцьце бязбожных ты будзеш глядзець.
Я бачыў бязбожніка неміласьціўнага, што шырыўся, як мясцовае зялёнае дзерва;
І я прайшоў, і гля, яго няма; я шукаў яго, і не знайшоў.
Зважай на беззаганнага і глядзі на пасьцівага, бо канец такой людзіне ё супакой.
Але выступнікі будуць супоўна зьнішчаны, канец нягодных адцяты.
Спасеньне справядлівых ад СПАДАРА; Ён горад іхны ў часе бяды.
І памагае ім СПАДАР, і вывальняе іх; Ён вывальняе іх ад бязбожных і выбаўляе іх, бо яны здаюцца на Яго.