Псалтыр 52 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Навука Давідава.
 
Кіраўніку хору. На духавых прыладах. Навука Давіда.

Як прышоў Доіґ Едомлянін, і наказаў Саўлу, і сказаў яму: «Давід прышоў да дому Агімелехавага».
 
Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Сапсаваліся і зьнікчэмнелі ў беззаконьнях, няма нікога, хто рабіў бы дабро.

Чаго ты хвалішся ліхам, дужасіле? ласка Божая ўвесь дзень.
 
Бог глянуў з неба на сыноў людзкіх, каб бачыць, ці ёсьць, хто разумее або шукае Бога.

Нягоднасьць выдумляе язык твой; як войстрая брытва, робе ашуку.
 
Усе ўхіліліся, усе разам нягоднымі сталі, няма, хто рабіў бы дабро, няма ні аднаго.

Ты палюбіў ліха болей за дабро і ману болей, чымся гукаць справядлівасьць. Сэля.
 
Ці ж не схамянуцца ўсе, што чыняць беззаконьне, што зьядаюць мой народ, быццам ядуць хлеб? Госпада яны ня клікалі.

Ты палюбіў усі словы кусьлівыя, ашукны языча!
 
Вось яны затрэсьліся ад страху там, дзе страху не было, бо Бог параскідаў косьці тых, што людзям дагаджалі: яны пакрыліся сорамам, бо Бог пагардзіў імі.

Але Бог зломе цябе назаўсёды, Ён адатнець і вырве цябе з будану і карэнь твой ізь зямлі жывых. Сэля.
 
Хто дасьць з Сыёну збаўленьне Ізраілю? Калі Госпад верне з палону народ свой, узрадуецца Якуб, усьцешыцца Ізраіль.

І абачаць справядлівыя, і збаяцца, і пасьмяюцца зь яго:
 

«Во чалавек, што не замеў Бога за горад свой, але спадзяецца на множасьць багацьця свайго й мацуецца ў нягоднасьці сваёй».
 

Але я, як зялёнае аліўнае дзерва ў доме Божым, спадзяюся на ласку Божую на векі а векі.
 

Я буду дзякаваць Табе вечна, бо Ты ўчыніў гэта. Я буду спадзявацца на імя Твае, бо яно добрае ў дабрачэсьлівых.