Псалтыр 128 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Песьня на ўступцох. Шчасьлівы кажны, што баіцца СПАДАРА, што ходзе па дарогах Ягоных!
 
Песьня ўзыходжаньняў. Шмат разоў з маладосьці маёй усчыналі вайну са мною — хай скажа цяпер Ізраіль, —

Гарапашнасьць рук сваіх калі будзеш есьці, шчасьлівы ты, і добра табе.
 
шмат разоў з маладосьці маёй усчыналі вайну са мною, але не адолелі мяне.

Жонка твая, як плоднае віно, па бакох дому твайго; сынове твае, як аліўныя пагоны, навокал столу твайго.
 
На сьпіне маёй шчыравалі грэшнікі, працягвалі чыніць беззаконьні свае.

Вось, бо гэтак дабраславёны будзе муж, што баіцца СПАДАРА.
 
Справядлівы Госпад сьцяў шыі грэшнікаў.

СПАДАР дабраславе цябе із Сыёну, і ты будзеш бачыць дабро Ерузаліму ўсі дні жыцьця свайго;
 
Хай сумеюцца і павернуць назад усе, што ненавідзяць Сыён,

І абачыш сыноў сыноў сваіх. Супакой на Ізраелю!
 
хай стануць як трава на стрэхах, што засыхае перш, як вырвуць яе,