Псалтыр 128 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песьня на ўступцох. Шчасьлівы кажны, што баіцца СПАДАРА, што ходзе па дарогах Ягоных!
 
Песьня узыходжаньня. Шчасьлівыя ўсе тыя, якія баяцца Госпада, якія ходзяць ягонымі дарогамі.

Гарапашнасьць рук сваіх калі будзеш есьці, шчасьлівы ты, і добра табе.
 
З працы рук тваіх ты будзеш карыстаці: паводзіны і шчасьце табе!

Жонка твая, як плоднае віно, па бакох дому твайго; сынове твае, як аліўныя пагоны, навокал столу твайго.
 
Жонка твая, як вінаградная лаза, пладавітая у глыбіні дому твайго; сыны твае, як аліўкавыя галіны навакол стала твайго.

Вось, бо гэтак дабраславёны будзе муж, што баіцца СПАДАРА.
 
Вось якім дабром будзе багаслаўлены чалавек, які бога баіцца.

СПАДАР дабраславе цябе із Сыёну, і ты будзеш бачыць дабро Ерузаліму ўсі дні жыцьця свайго;
 
Няхай багасавіць цябе Госпад з Сыёну на ўсе дні жыцьця твайго! Каб ты мог бачыць Ерузалім шчасьлівым

І абачыш сыноў сыноў сваіх. Супакой на Ізраелю!
 
І бачыць сыноў ад сыноў тваіх! Мір Ізраілю!