Псалтыр 44 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. Сыноў Корыных навука.
Кіраўніку хору. Песьня сыноў Карэявых.
Божа, мы чулі вушамі сваімі, айцове нашы маўлялі нам, што за ўчынкі Ты зьдзеяў за дзён іхных, за дзён старавечных;
О, Божа! Мы чулі вушыма сваімі і бацькі нашы пераказалі нам: аб справе, якую Ты даканаў рукою сваею ў іхнія дні, у дні старадаўнія.
Ты рукою Сваёю выгнаў народы, але іх Ты насадзіў; патрышчыў люды і адаслаў іх;
Каб іх асадзіць, Ты выгнаў народы: каб іх пашырыць, Ты зьнішчыў паганаў.
Бо не мячом іхным спала ім зямля, ані плячо іхнае ўратавала іх, але правіца Твая а плячо Твае а сьвятліня віду Твайго; бо Ты прыяў ім.
Бо ні сваім мячом яны здабылі зямлю, ані іх рука не дала ім перамогі, а правіца твая і рука твая і сьветласьць аблічча твайго, бо Ты іх мілаваў.
Ты тый, Каторы кароль мой, Божа! раскажы спасеньне Якаву.
Гэта ты, мой Цар і Божа! Ты даваў перамогу Якубу.
Табою мы збадзем варагоў сваіх, зь імям Тваім патопчам паўстаючых на нас;
Праз цябе мы прагналі нашых праціўнікаў і ў тваё Імя ворагаў нашых растапталі.
Бо не на лук свой я спадзяюся, і меч мой не ўратуе мяне;
Бо ні на свой лук я спадзяваўся і ня меч мой даваў перамогу.
Але Ты вывальніў нас ад варагоў нашых і ненавідзячых нас Ты засароміў.
А праз цябе мы паканалі нашых праціўнікаў і Ты нашых ворагаў пакрыў стыдам.
Богам мы хвалімся цэлы дзень, і імені Твайму на векі будзем дзякаваць. Сэля.
Штодзень мы хвалімся Богам і славім заўсёды Імя тваё.
Ты, адылі, пакінуў, засарамаціў нас, і ня выходзіш у войсках нашых;
Але ж ты мяне адкінуў і заўстыдізуў і ня йдзеш больш разам з нашым войскам.
Ты павярнуў нас назад ад непрыяцеля, і ненавідзячыя глабаюць нас сабе;
Ты павярнуў нас наўцёкі перад праціўнікам, а ворагі з радасьцяй нас рабавалі.
Ты аддаў нас, як авечкі, на емя, і меж народаў рассыпаў нас;
Ты аддаў нас, як авечкі, каб нас пелі і расцярушыў нас між паганамі.
Прадаў люд Свой задарма, не павялічыў цаны іх;
Ты прадаў свой народ вельмі танна і не збагацеў праз гэта.
Ты зрабіў нас зьдзекам у суседзяў нашых, пасьмехам а грэбаваньням тых, што навокал нас;
Ты аддаў нас на ганьбу нашым суседзям, на насьмешку і лаянку вакольнаму люду.
Зрабіў нас прыказяй у народаў, ківам у людаў.
Ты ў прыслоўе ўвёў нас між (народамі), а пагане ківаюць галовамі над намі.
Цэлы дзень ганьба мая перад імною, і сорам віду майго пакрывае мяне,
Ганьба мая ўсьцяж стаіць перад маімі вачыма і ўстыд пакрывае аблічча маё,-
Ад голасу лаючага а вернучага, ад паглядаў непрыяцеля а помсьніка.
Ад голасу тых, што кідаюць зьнявагі і блюзьнерствы, ад вачэй ворага і мсьціцеля,-
Усе гэта прышло на нас; а мы не забыліся Цябе ані схвальшавалі змовы Твае;
Усё гэта звалілася на нас, хоць мы Цябе не здрадзілі,
Сэрца нашае не адступіла назад, не адхінуліся й сігі нашыя ад сьцежкі Твае,
Ані сэрцы нашыя не адвярнуліся, ані нашыя ногі не адхіліліся ад сьцежкі тваей,
Як Ты паражаў нас на месцу шакалоў і пакрыў нас сьмяротным сьценям;
Калі Ты скрышыў нас у зямлю шакалаў і атуліў нас сьмяротнай цемрай.
Калі б мы забыліся імя Бога нашага альбо выцягнулі рукі нашы да чужога бога,
Калі б мы забыліся Імя нашага Бога і выцягвалі да бога чужога,
Ці не прасачыў бы Бог гэтага? бо Ён ведае тайны сэрца.
Ці ж бы Бог не заўважыў гэтага? Ён, які ведае сакрэты сэрца?
За Цябе забіваюць нас кажны дзень, уважаюць нас за авечкі на зарэз.
А дзеля Цябе забіваюць нас штодня, бо нас лічаць за авец на зарэз.
Прачхніся, чаму сьпіш, Спадару? Устань, не пакінь нас назаўсёды.
Паўстань! Што сьпіш, Госпадзе? Прачхніся, не пакідай нас навекі!
Нашто хаваеш Ты від Свой? нашто забываешся гароту нашу а ўціск наш?
Чаму Ты хаваеш аблічча тваё? Забываеш наш уціск і гора нашае.
Бо душа наша ўгнулася да пылу, прыліп да зямлі жывот наш.
Бо нашая душа ўкінена ў пыл, а нашае цела прыліпла да зямлі.
Устань, памажы нам, выкупі нас дзеля ласкі Свае.
Паўстань, прыйдзі на ўспамогу нам і выбаў нас дзеля міласьці тваей!