Псалтыр 104 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Язэпа Германовіча
Дабраслаў, душа мая, СПАДАРА! СПАДАРУ, Божа мой! Ты вельма ўзьвялічыўся, сьцёй а вяліччам Ты апрануўся;
Багаслаў, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой, Ты такі вялікі. Апрануўся Ты ў веліч і бляск.
Каторы акрываешся сьвятлінёю, як адзецьцям; расьцягаеш нябёсы, як заслону;
Ты Ахутаны сьвятлом, як у плашч, нябёсы раскінуў, як палотны шатра.
Каторы кладзеш у воды бёрны пакою Свайго; Каторы робіш булакі цялежкамі Сваімі; Каторы ходзіш на крылах ветру;
Харомы свае высокія Ты разбудаваў над водамі, хмары абяртаеш у калясьніцу, узносішся на крыльях ветру.
Каторы робіш духі ангіламі Сваімі, палаючае цяпло — службітамі Сваімі.
Вятры пасланцамі тваімі, прыслужнікам тваім — агонь, што палае.
Заклаў зямлю на подах яе, каб не пахіснулася на векі;
Ты паставіў зямлю на падвалінах яе, не пахісьнецца на век-вякоў.
Як адзецьцям, глыбінёю Ты накрыў яе; воды стаялі на горах;
Бяздоньнем Ты пакрыў яе як адзежаю: панад горамі сталі воды.
Ад ганеньня Твайго яны ўцяклі, ад гуку грому Твайго яны пабарзьдзілі.
Прад пагрозай тваей яны уцякаюць, а на гук твайго грому адступаюць.
Падняліся горы, апалі даліны на месца, што Ты заклаў ім.
Падыймаюцца, западаюць даліны — на месцы, што Ты ім прызначыў.
Граніцу правёў, каб не пераступілі яны, каб не зьвярнуліся яны пакрыць зямлю.
Ты кладзеш ім мяжу, праз якую ня пройдуць; каб зноў вярнуліся пакрыці зямлю.
Ты крыніцы абарачаеш у цур’і, меж гор яны цякуць;
Із яраў выводзіш крыніцы: яны працякаюць пасярод гораў.
Пояць усі палявыя зьвяры; дзікія аслы праганяюць смагу сваю.
Яны пояць усіх зьвяроу палявых, праганяюць дзікія аслы сваю смагу. (смагнучыя аслы надзеюцца на іх).
Ля іх маюць свае сялібы птушкі нябёсныя, памеж гольля, пушчаюць голас.
Ля іх трымаюцца нябесныя птушкі: праз вецьце падаюць свой голас.
Ён пое горы з пакояў Сваіх; з пладоў справаў Тваіх зямля сыціцца.
З высокіх сьвятліцаў сваіх Ты поіш горы; пладамі твайго неба насычаецца зямля.
Ён расьціць траву статку і зяленіва на службу чалавеку, каб дастаць емя зь зямлі.
Ты даеш рост траве для скаціны і расьліны на карысьць людзям, каб дабывалі хлеб з зямлі.
І віно вяселе сэрца людзіне, алей робе від бліскучым, і хлеб моцне сэрца людзіны.
І віно, што весяліць сэрца чалавека, і алей, ад якога іх твары ясьнеюць, і хлеб, што пасілкуе сэрца чалавека.
Сыцяцца дзервы СПАДАРОВЫ, кедры лібанскія, што Ён пасадзіў,
Насычаюцца дрэвы Гасподнія, кедры Лібанскія, якія Ён насадзіў;
Ідзе птушкі гнезьдзяцца, бусел, кіпрысы дом яго,
Гэта там гнезодзяцца вераб’і і на іх вярхох бусел мае сваё жыльлё.
Высокія горы дзікім козам, скалы — схоў трусом.
Высокія горы — для сарнаў, шчыліны ў скалах — для трусікаў.
Ён прызначыў месяц на поры, сонца знае заход свой.
Ты месяц стварыў, каб значыць час; сонца ведае свой захад.
Ты робіш цямноту, і ноч настаець, у ёй усі зьвяры лесавыя кратаюцца,
Як цемру раскінеш, ноч наступае; у ёй варушацца ўсе зьвяры лясныя.
Левяняты равуць здабытку й шукаюць у Бога жыру свайго.
Рыкаюць львяняты аб дабычу, просячы у Бога пажывы сабе.
Сонца ўзыходзе, яны зьбіраюцца й кладуцца ў норы свае.
А сонца ўзыйдзе, адступаюць яны і залягаюць у логавах сваіх.
Чалавек выходзе на работу сваю й да працы свае аж да вечара.
Чалавек выходзіць да дзела свайго і на работу сваю аж да вечара.
Якія вялікія справы Твае, СПАДАРУ! Усі Ты ўчыніў мудрасьцяй; зямля поўная меньня Твайго.
Якое мноства твораў тваіх, Госпадзе! Усё Ты прамудра стварыў: зямля поўна багацьця твайго.
Вось, мора вялікае а шырокае, а ў ім няшчысьлёныя паўзуны, жывёла вялікая й малая;
Вось вялізнае мора, прасторна раскінена яно і у ім варушыцца безьліч жывёлін малых і вялікіх:
Там плаваюць караблі; Левяфана гэнага ўхармаваў, гуляць у ім.
Там караблі праплываюць, Левіятан, якога Ты стварыў, каб забаўляцца ў ім (?)
Гэтыя ўсі чакаюць Цябе, каб Ты даў ім жыр упару.
Усе яны чакаюць ад Цябе, каб даў ім пажыву у свой час
Даеш ім, яны зьбіраюць; адчыняеш руку Сваю, яны сыцяцца дабром.
Ты даеш ім, яны падбіраюць: Ты разгартаеш руку сваю, яны насычаюцца.
Ты хаваеш від Свой, яны пужаюцца; Ты адбіраеш дых іхны, здыхаюць і ў пыл свой зварачаюцца;
Ты хаваеш аблічча тваё, жах іх абыймае; калі адыймлеш дух у іх, яны гінуць і ў пыл свой вяртаюцца.
Пасылаеш Дух Свой, яны ствараюцца, і Ты аднаўляеш від зямлі,
Пашлеш твайго духа і творацца яны, Ты аднаўляеш аблічча зямлі.
Хай будзе слава СПАДАРОВА на векі; хай цешыцца СПАДАР з учынкаў Сваіх.
Няхай слава Гасподня трывае навекі; няхай Госпад цешыцца з твораў сваіх!
Ён гляне на зямлю, і яна дрыжыць; даткнецца гор, і кураць.
На зямлю Ён зірне і яна дрыжыць; да гор дакранецца і яны дымяцца.
Буду пяяць СПАДАРУ, пакуль жыву; буду пяяць Богу свайму, пакуль быцьцё мае.
Жадаю сьпяваць Госпаду, пакуль жыцьця майго: буду выслаўляць Бога майго, пакуль трываць буду.
Няхай думка мая будзе прыемная Яму; я буду весяліцца ў СПАДАРУ.
Няхай будзе прыемна Яму мая прамова! І ўзьвесялюся я у Госпадзе!
Няхай зьгінуць грэшнікі ізь зямлі, і няхай нягодных ня будзе болей. Дабраслаў, душа мая. СПАДАРА! Галілуя!
Няхай грэшнікі счэзнуць зь зямлі, няхай больш ня будзе бязбожнікаў! Багаслаў, душа мая, Госпада! Алелюя! (у гэбр.)